109 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  2. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  3. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  4. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  5. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  6. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  7. Что происходит в Беларуси 9 марта
  8. Госсекретарь США назвал Лукашенко последним диктатором Европы
  9. Максим Знак остается в СИЗО до 9 мая
  10. МОК не признал Виктора Лукашенко президентом НОК Беларуси
  11. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  12. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  13. В суде по делу Бабарико продлен перерыв, заседаний 9 и 10 марта не будет
  14. «Мысленно поддерживал митингующих». Тест: правда ли, что это звучало в белорусских судах?
  15. «Соседи, наверное, с ума от нас сходят». У минчан с разницей в четыре года родились две двойни
  16. Глава КГБ рассказал о «планах дестабилизации» ситуации 25−27 марта
  17. «Зарплата 350 рублей, медицины нет». Откровенный рассказ семьи минчан о переезде в деревню
  18. Какие курсы доллара и евро установили обменники после больших выходных
  19. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  20. Минское «Динамо» обыграло СКА в четвертом матче Кубка Гагарина
  21. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  22. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  23. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  24. Три новых интересных здания, которые минчане вряд ли видели. Показываем, как они выглядят
  25. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  26. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  27. Посол РФ в Беларуси рассказал о предложении о встрече от оппозиции и сравнил ее с обществом книголюбов
  28. Вариантов немного. Чего ждать в случае получения или отказа в российском кредите
  29. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  30. Эту неделю еще померзнем, но весна все же придет
реклама


Іна Студзінская,

У савецкі час хлеб быў самым даступным прадуктам харчаваньня — звычайная чорная "цаглінка" каштавала 14 капеек, подавы бохан — 18 капеек. На сярэдні заробак 150 рублёў чалавек мог набыць 1 тысячу боханаў. Зараз самы танны хлеб каштуе 6 тысяч рублёў. На сярэдні заробак 4 мільёны можна набыць 660 боханаў. Ці танны ў Беларусі хлеб, які лічыцца сацыяльна значным таварам і цэны на які рэгулююцца Міністэрствам эканомікі?

Больш за ўсё гатункаў хлеба — у сталічнай краме "Каравай", што на плошчы Перамогі.

Карэспандэнтка: "Вы прыйшлі ў краму па хлеб. Заўважаеце, як зьмяняюцца кошты?"

"Вядома! Толькі ўверх растуць, на жаль".

Карэспандэнтка: "Як вы лічыце, кошты на хлеб у нас прымальныя?"

"Ну, у параўнаньні зь мясам яны невысокія. Але калі параўноўваць з заробкамі і пэнсіямі — то высокія кошты".

"У нас цэны на хлеб і на малочныя прадукты растуць непамерна. Прычым апраўдваюць рост цэнаў тым, каб не вывозілі. Але калі так выроўніваць, то трэба і заробкі выроўніваць, і пэнсіі".

"На хлеб пакрысе, быццам бы незаўважна — але кошты растуць".

А вось загадчыца аддзелу хлебнай крамы "Каравай", якая не назвала імя, абвяргала пакупнікоў і вельмі неахвотна адказвала на пытаньні:

"Ці часта мяняюцца цэны на хлеб?"

"Не".



Карэспандэнтка: "Ну вось я гляджу: самы дарагі каштуе больш за 27 тысяч. Больш-менш смачныя гатункі, кшталту "Нарачанскага", "Балтыйскага", каштуюць больш за 10 тысяч…"

"Цэны не мяняліся вельмі даўно".

Карэспандэнтка: "А самы танны хлеб колькі каштуе?"

"На вітрыне цэньнікі, паглядзіце самі…"

Самыя танныя боханы вагой па 800 грамаў, на якія цэны рэгулююцца дзяржавай, — "Чэрвеньскі новы", каштуе 5150 рублёў, і "Майскі новы" — 5600. Самы дарагі хлеб "Радзівілаўскі" каштуе 27 850 рублёў. "Любімы Нарачанскі" — 12 450, "Балтыйскія традыцыі" — 10 450. Прычым ня так даўно ў продажы былі проста "Нарачанскі" і "Балтыйскі". Зараз назвы крыху зьмяніліся, цэны таксама. "Балтыйскі" каштаваў каля 7 тысяч, а вельмі падобны да яго хлеб "Балтыйскія традыцыі" — ужо больш за 10 тысяч. Загадчыца аддзелу крамы "Каравай" тлумачыць:

"Семачак крыху дадалі, і ўсё".

Некалькі месяцаў таму сталічныя пэнсіянэры стаялі ў чэргах на Камароўцы па танны хлеб з рэгіёнаў. Але зараз і ў правінцыі цэны на хлеб амаль зраўняліся са сталічнымі. Да прыкладу, настаўнік зь вёскі Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёну Георгій Станкевіч апавёў:

"Бохан самага таннага чорнага каштуе прыкладна 4,5 тысячы рублёў, і 5 тысяч каштуе белы батон. Гэта без цэляфанавай абгорткі. У абгортцы гэта будзе каштаваць на 700 рублёў даражэй".

Выкладчык Горацкай сельгасакадэміі Андрэй Юркоў распавёў пра цэны на хлеб у Горках:

"Такі, што народ купляе, — 6–6,5 тысяч, да 7 тысяч. Гэта звычайныя цаглінкі, куды нічога асаблівага не дадаюць і зь невядома якой якасьці мукі. Вядома, на яго цана, мабыць, завышаная".

Андрэй Юркоў кажа, што тэхналёгія выпечкі, інгрэдыенты сапраўды могуць быць дарагімі, і тады элітныя гатункі хлеба будуць, адпаведна, таксама нятанныя. Але…
 
"Пытаньне ў іншым: наколькі гэты хлеб адпавядае якасьці? Таму што калі параўнаць той жа самы "Радзівілаўскі" за 27 тысяч і хлеб на Украіне альбо ў Расеі, які пякуць з высакаякаснай пшанічнай мукі, — гэта ж неба і зямля. Я вось у нас батоны белыя наагул ня ем: для мяне гэта кіслоцьце. А на Украіне ў сястры нічога, акрамя белага хлеба, ня ем. Проста ў нас зараз забарона на імпарт добрага збожжа, і наагул манаполія дзяржаўная ў гэтай сфэры пануе. Таму пра якасьць тут казаць не выпадае. А там, дзе няма канкурэнцыі, казаць пра якасьць і адпаведны кошт не выпадае".

Тым часам у Беларусі адным з самых папулярных кухонных электрапрыбораў становяцца хлебапечкі, сярэдні кошт якіх — 700 тысяч. Пэнсіянэрка спадарыня Марыя распавяла:

"Заўтра нам прывязуць хлебапечку, мы ўжо замовілі па інтэрнэце. Адна з прычынаў — думаю, што хлеб будзе таньнейшы".

Карэспандэнтка: "А смачнейшы свой хлеб будзе?"

"Вядома. Наша суседка частавала сваім хлебам, мне вельмі спадабалася. Я ўчора ўжо купіла муку грачаную, думаю, і такі хлеб буду выпякаць".
 
 
-10%
-30%
-5%
-25%
-10%
-10%
-25%
-25%