104 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Родители не пускали дочь на учебу из-за ковида — и ее отчислили. Колледж: все законно
  2. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  3. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  4. Кирилл Рудый — о жизни после госслужбы и проектах с Китаем. «Cперва кажется, ничего нельзя, а оказывается — все можно»
  5. Двухлетний ребенок полгода не видел папу. Посмотрите, как сын встречает политзаключенного
  6. Как Беларусь зарабатывает на реэкспорте цветов в Россию
  7. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  8. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  9. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  10. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  11. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  12. «Предложили снять, я отказался». Житель «Пирса» повесил на балконе БЧБ-флаг, а его авто забрал эвакуатор
  13. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  14. «Готовились к захвату зданий в Гомеле». СК — об экстрадиции Тихановской и деле в отношении ее доверенных лиц
  15. Перенес жуткое сотрясение, но вернулся и выиграл два Кубка Стэнли. Хоккеист, которым восхищается весь мир
  16. Для водителя, который прокатил на капоте гаишника, запросили 11 лет колонии усиленного режима
  17. Протестировали, как работает оплата проезда в метро по лицу, и рассказываем, что из этого вышло
  18. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию
  19. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  20. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  21. «Шахтер» впервые стал обладателем Суперкубка Беларуси, победный пенальти забил вратарь
  22. «Желающих помочь белорусам в их „хлопотном дельце“ много». Чем заняты «Народные посольства» за границей
  23. «Осторожно, тут могут быть бэчебэшники». Как в Купаловском прошел первый спектакль после президентских выборов
  24. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  25. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  26. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  27. Суд за надпись «3%» и пять лет колонии за «изготовление ежей». Что происходило в Беларуси 3 марта
  28. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  29. «Утром ломились в подъезд». Что известно о массовых задержаниях блогеров и админов телеграм-чатов в Минске
  30. Кризис и волны релокейта не помеха? Резидент ПВТ пошел развивать технологические проекты в регионах
реклама


Вікторыя ПРАКАПОВІЧ,

"Колькі можна ўжо! Чаго яны ўсе сюды пруцца – мёдам намазана? Мінск не гумовы! Калгас, гоу хоўм!" Будзем шчырыя, паважаныя жыхары і госці сталіцы, – сто разоў вы гэта чулі. А калі самі з'яўляецеся "мінчуком у пятым пакаленні", мо і казалі. Кватэрнае пытанне, па ўсім відаць, сапсавала не толькі масквічоў – куды толькі знікае славутая беларуская талерантнасць у гаворках пра "панаехаўшых"! Ці салодкі насамрэч "мёд" для тых, хто жадае жыць у Мінску?
 
Варыянт першы: праблематычна
 
"Я здымаю кватэру ўжо 10 год – уласна, адразу пасля заканчэння ўніверсітэта як адчула смак самастойнасці, так яго на бацькоўскую падтрымку і не прамяняла, – расказвае перакладчыца Кацярына. – Апошнія 5 год жыву ў адной гаспадыні. Але, шчыра прызнаюся, падумваю аб тым, каб неўзабаве з'ехаць. І справа не толькі ў тым, што квартплата толькі расце – пачыналася ўсё са 100 долараў, бо "па знаёмству", але ўжо праз год стала 100 еўра, потым 150, 200, цяпер ужо 300 (я ж выйшла замуж і "пабагацела") плюс камунальныя. Проста кожная сустрэча з гаспадыняй – не толькі перадача грошай, а некалькі выкрасленых з жыцця гадзін "задушэўных размоў" аб тым, як ёй цяжка адной расціць сына. Пры тым яна штогод адпачывае за мяжой, а мы з мужам не можам сабе гэтага дазволіць, бо адкладваем на ўласную кватэру. Калі прапануем гаспадыні ўкласціся напалам у замену каналізацыйных труб ці ўстаноўку дамафона – таксама штораз вэрхал і галашэнні... Пры тым яна дазваляе сабе заяўляцца без папярэджання "ў госці" або прысылае сына забраць лыжы, нейкія адвёрткі альбо старыя каструлі – а калі прапаноўваем вывезці ўсё гэта адразу, адмаўляецца, бо "захоўваць няма дзе, пацярпіце". 6 год церпім. Надакучыла. Канешне, раён ціхі, і з суседзямі з большага пашанцавала, але жыць пастаянна пад чужым вокам – ды лепш мы да маіх бацькоў з'едзем, хоць на здыме кватэры зэканомім".
 
"Перадайце гэтай Каці, што ёй пашанцавала, – паблажліва ўсміхаецца студэнт-пяцікурснік Ігар. – 2-3 кватэры за 10 год памяняць і з гаспадыняй пару разоў на месяц бачыцца – казка. А ў 5 пакояў за год усяліцца і з'ехаць, суседнічаючы то са звар'яцелай бабулькай-кашатніцай, то з ціхім і не вельмі алкаголікам, то з "напарнікам"-евангелістам – слабо? Усякае было: хто выпіць за кампанію прымушаў, хто ў маіх рэчах корпаўся, хто раптоўна замок на дзвярах мяняў... Аб'ектыўна я не магу сабе дазволіць плаціць больш 100 долараў за здым жылля, а кампаніі з хлопцаў-студэнтаў зняць кватэру нашмат цяжэй, чым дзяўчатам, вось і даводзіцца шукаць кампраміс паміж прымальным коштам і адэкватнымі гаспадарамі..."
 
На дадзены момант, як паведамляюць сталічныя агенцтвы нерухомасці, сярэдні кошт арэнды 1-пакаёвай кватэры ў Мінску вагаецца ў межах 180-250 долараў (хоць знаходзяцца і прапановы ў 500-700 долараў), 2-пакаёвай – 220-350 долараў, 3-пакаёвай – 250-400. Вопытныя "здымальнікі" сцвярджаюць, што ў рэальнасці цэнавая планка на 20-30 адсоткаў вышэйшая. Нават пры сярэднемінскай зарплаце ў 5,176 мільёна рублёў (звесткі за верасень 2012 года) дазволіць сабе жыць на здымных кватэрах сёння здольныя далёка не ўсе "карэнныя" і "прыезджыя".
 
Варыянт другі: доўга
 
"Мы сталі ў чаргу на жыллё як маладая сям'я адразу пасля рэгістрацыі шлюбу – у студзені 2009-га, – прыгадвае Алена. – Былі недзе напрыканцы саракавой тысячы. За гэты час у нас нарадзілася дзіця. Свая кватэра тым больш патрэбная. Нядаўна з цікавасці на сайце выканкама ў онлайне праверыла, наколькі мы зрушыліся – цяпер стаім у сярэдзіне 36 тысячы. За тры гады наблізіліся да ўласнай кватэры ажно на тры тысячы чалавек, крута! З такімі тэмпамі праз 30 год, глядзіш, хоць нашы дзеці ці ўнукі дачакаюцца той чаргі. Калі яшчэ працэнт крэдыту на будаўніцтва пацягнуць".
 
Дарэчы, цяпер будаўніцтва свайго ўласнага кутку ў Мінску чакаюць (стаяць у выканкамаўскай чарзе) 270 тысяч чалавек.
Амаль 90 тысяч сем'яў чакаюць сваёй чаргі больш за 10 гадоў, 44 тысячы – больш за 15, і каля 32 тысяч – больш за 20 гадоў.

І гэта пры тым, што, паводле слоў намесніка прэм-ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна, з пачатку года мінская чарга скарацілася на 12 тысяч чалавек. Іх папросту выключылі са спісаў, бо не было больш законнай падставы там знаходзіцца.

У апошнія гады даведзены сталічным забудоўшчыкам дзяржавай план – не менш як 1 мільён квадратных метраў жылля – выконваецца са скрыпам і вялікімі нацяжкамі. І ўсё ж новыя кварталы на карце горада паўстаюць, чэргі рухаюцца. Прыкладам, у першай палове 2012 года, як паведамляе БЕЛТА, у Мінску пабудавана 6822 кватэры. Аптымістычна акруглім да 7 тысяч і паверым, што за другое паўгоддзе тэмпы будаўніцтва не знізяцца. Тады чарга зрушыцца на 14 тысяч сем'яў у год. І значыць, тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, далучыўся да чаргі сёлета і ўжо бачыць у салодкіх снах уласную кватэру, засталося пачакаць... усяго 19 з хвосцікам гадоў. І гэта не згадваючы пра зніжаную норму патрэбы ў жыллі для мінчан (10 квадратных метраў на чалавека, а не 15, як па ўсёй Беларусі) і не закранаючы фінансавы бок пытання: цана 500 долараў за квадратны метр, у сярэднім 80%-ны аб'ём крэдытавання і 20%-ная стаўка па крэдыце.
 
Праўда, з высокіх трыбун прагучала абяцанне да 2015 года пабудаваць у Мінску 3000 так званых арэндных кватэр – тыя ж здымныя, але ў дзяржавы і танней, чым у прыватнікаў. Толькі наўрад ці гэта выратуе двухмільённы горад ад ажыятажнага попыту і чэргаў на жыллё. Хоць, зразумела, можна спадзявацца на добрага цара, чакаць вяртання 5%-х крэдытаў і верыць у казкі пра малочныя рэкі з кісельнымі берагамі. Была б ахвота.

Варыянт трэці: дорага
 
Калі хто мае неасцярожнасць абмовіцца, што стаіць у чарзе на жыллё, навакольныя добрыя людзі даюць рады кінуць глупства, жвава рухаць усімі канечнасцямі, зарабляць грошы і будавацца самому, без аглядкі на дзяржаву.
 
"Пасля продажу бацькоўскай кватэры ў райцэнтры я шчыра лічыў сябе даволі забяспечаным чалавекам, – дзеліцца менеджар па продажах Зміцер. – Амаль 30 тысяч долараў на банкаўскім рахунку – чым не база для планаў на ўласнае жыллё ў сталіцы? Тым больш пасля леташняй дэвальвацыі я быў перакананы, што цэны на нерухомасць крыху ўпадуць. Ага. Куды там!
 
Гаспадары ўбогіх мінскіх хрушчовак заламілі за сваё "шчасце" такія цэны, што мы з жонкай толькі пальцамі ля скроні круцілі. Улезлі было ў камерцыйнае будаўніцтва, але там патрэбна было браць валютны крэдыт, якія ці не ў апошні момант "замарозілі" – добра, што мы паспелі выскачыць з гэтай канторы... У выніку амаль праз год актыўных пошукаў чыста выпадкова змаглі набыць кватэру ў Бараўлянах – проста 1-пакаёўка больш нікому не была патрэбная, а нас на дадены момант задавальняе. А такіх цэн ужо і там няма!".
 
Паводле звестак рыэлтарскіх кампаній, сярэдні кошт квадратнага метра другаснага жылля ў Мінску за паўгода вырас на 0,3-0,7%, або ад 20 да 40 долараў (традыцыйна найтаннейшыя метры – у чатырохпакаёвых кватэрах, а самыя дарагія – у аднапакаёвых), прычым другаснае жыллё ў некаторых раёнах даражэйшае за новабудоўлі.
 
Але можна "ўскочыць" і ў камерцыйнае будаўніцтва – як тых дамоў, узвядзенне якіх толькі пачынаецца, так і тых што ўжо літаральна здаденыя. Кошт пытання ў залежнасці ад раёну і кампаніі-забудоўшчыка ці агенцтва нерухомасці – ад 7,5 млн рублёў за метр у аддаленым ад цывілізацыі "спальніку" да 3000 умоўных адзінак за кожны "элітны квадрат". Ці шмат хто са "старых" і "новых" мінчан гатовы проста зараз выдаткаваць два і больш сярэднебеларускія заробкі за метр будучага жылля? Агульная ж сума (грамадзян са слабым сэрцам і нервовай сістэмай просім адсунуцца ад манітора) вагаецца ў межах ад 34 тысяч долараў (за 1-пакаёўку ў аграгарадку Сеніца) да 1,69 мільёна! Долараў, зразумела.
 
Паводле звестак Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельнаму кадастру за 2010 год, па дзве кватэры ў маёмасці маюць больш 55 тысяч мінчан, па тры – амаль 5,5 тысячы, па чатыры – 742 чалавекі, па пяць – 168, па шэсць і больш – 138 чалавек.
 
Варыянт чацвёрты: амаль неверагодна
 
Некаторыя, як гераіня фільма "Масква слязам не верыць", шчасце сто год па кавалачках збіраць не згодныя – трэба адразу і цалкам. Таму многія (вы будзеце здзіўленыя – насамрэч многія!) беларусы шчыра спадзяюцца выйграць кватэру ў латарэю. Дробязі, што ў большасці выходзіць, як і ў тым кіно, "двойчы па рублю" – "вось людзі ж выйграюць, значыць, і мне можа пашанцаваць!" – даводзіць мне кожны раз знаёмая пенсіянерка, беручы ў банку на здачу латарэйкі.
 
У беларускіх латарэях кватэры сапраўды час ад часу служаць прызамі. Так, за ўвесь час існавання "Суперлато" было разыграна крыху больш як 100 аднапакаёвых кватэр у Мінску. На жаль, на момант падрыхтоўкі матэрыялу карэспандэнту "Тут і цяпер" ні з кім са шчаслівых уладальнікаў сталічнай нерухомасці сустрэцца не ўдалося. Ды і што такое гэтая сотня кватэр для 270-тысячнай мінскай чаргі? Менш як паўпрацэнта – так, статыстычная пагрэшнасць.
 
З гэтага ж разраду – варыянты атрымаць сталічную кватэру ў якасці ўзнагароды, скажам, за перамогу на конкурсе прыгажосці (пакуль што так пашанцавала толькі "Міс Беларусь-2008" Вользе Хіжынковай), выйгрыш на "Еўрабачанні" (ільготны крэдыт для лепшага на гэтай ніве артыста Дзмітрыя Калдуна не лічыцца) ці залаты алімпійскі медаль (колькасць выдзеленых спартсменам кватэр у некалькі разоў меншая за "атракцыён шчодрасці" ад "Суперлато").
 
А яшчэ можна спадзявацца на тое, што некаторыя прадпрыемствы па-ранейшаму даюць службовае жыллё, на больш таннае жыллё ў гарадах-спадарожніках, на пакінутую знянацку кватэру ў спадчыну... Або ў дылеме "Жыць ці не жыць у Мінску", не чакаючы літасцяў ад сталіцы, забяспечыць сябе жыллём у родным населеным пункце. Напрыклад, пакуль паўзе жыллёвая чарга ў Мінску, Віцебскі гарвыканкам запрашае да будаўніцтва 1-3-пакаёвых кватэр чаргавікоў 2007-2008 гадоў. А ў Магілёўскай вобласці пасля сёлетняй "чысткі" спісаў чарга на жыллё скарацілася ўдвая.
 

Дэталёва

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 1 студзеня 1999 года ў паляпшэнні жыллёвых умоў мелі патрэбу больш як 100 тысяч мінскіх сем'яў – пры агульнай перапісанай колькасці беларускага насельніцтва 10,045 млн чалавек.
На 1 верасня 2012 года, паказваюць аператыўныя звесткі Белстату, колькасць беларусаў склала ўжо ўсяго 9,459 млн чалавек. Чарга на жыллё ў Мінску ў той жа час вырасла больш як у 2,5 раза. Бо адзіны беларускі горад з метро за азначаны час "прырос" на 200 тысяч жыхароў.
 
Толькі летась насельніцтва Мінска павялічылася на 21 тысячу чалавек, з іх 18,2 тысячы – "панаехалі" з іншых рэгіёнаў і краін. На 1 студзеня бягучага года колькасць насельніцтва Мінска склала 1 млн 885,1 тысяч чалавек, або 19,9% жыхароў Беларусі.
 
-22%
-20%
-10%
-30%
-10%
-20%
-12%
-10%
-30%