1. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  2. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  3. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  4. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  5. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  6. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  7. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  8. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  9. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  10. Лукашенко: «Современные неоколониалисты вновь пытаются одеть молодежь в коричневую униформу»
  11. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  12. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  13. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  14. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  15. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  16. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  17. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  18. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  19. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  20. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  21. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  22. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  23. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  24. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  25. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  26. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  27. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  28. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  29. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  30. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
реклама


Барыс Пракопчык,

Па выніках мінулага года ў 3661-й арганізацыі малога бізнэсу на Гродзеншчыне, паводле справаздачнасці, сярэднямесячная зарплата склала менш за 1 мільён рублёў. Найбольш такіх арганізацый знаходзіцца ў абласным цэнтры (1694), Лідскім (565), Смаргонскім (189), Ваўкавыскім (165), Слонімскім (150) і Навагрудскім (137) раёнах. А ўвогуле падобных заробкаў у вобласці "дасягнулі" 57 % мікраарганізацый, што знаходзяцца на падатковым уліку, і 32 % малых прадпрыемстваў, як паведаміла начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці Лідзія СЯМАШКА.
 
Калі арыентавацца на гэтыя лічбы, то многім прадпрыемствам вельмі далёка да пастаўленай задачы ў 500 долараў сярэднямесячнай зарплаты. Праўда, далёка не ўсюды падаюцца праўдзівыя звесткі ў справаздачах. Шмат дзе працягваецца практыка выдачы зарплаты "ў канвертах". Такія факты рэгулярна выяўляюцца, у прыватнасці, у сферы гандлю, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтамабіляў, будаўніцтва, паслуг таксі. Хаця прафілактыкі быццам і хапае.
 
— Падатковыя інспекцыі праводзяць сустрэчы з працадаўцамі ў арганізацыях з зарплатай, ніжэйшай за вызначаны дзяржавай мінімальны памер, пісьмова іх папярэджваюць аб недапушчальнасці парушэнняў у гэтай сферы, — зазначае Лідзія Сямашка.. Акрамя таго, такія суб'екты гаспадарання па нашай ініцыятыве разглядаюцца на пасяджэннях гаррайвыканкамаў. Аднак на чужых парушэннях, на жаль, вучацца не ўсе, а значыць, ім давядзецца адказваць згодна з заканадаўствам.
 
У прыватнасці, у шэрагу таксістаў зарплата складала каля 1 мільёна рублёў, а ў асобных — 500-600 і нават 300 тысяч рублёў. Напрыклад, адной фірме, якая дзейнічае ў сферы "паслугі таксі", па выніках праверкі даналічылі 66 мільёнаў рублёў падаткаў па прычыне заніжанай выручкі. Пры гэтым на падставе апытання было даказана, што таксісты атрымлівалі зарплату "ў канвертах".
 
Больш за тое, ёсць факты, калі кліентам прадастаўляюцца паслугі... нелегальнага таксіста. Аўтамабіль знешне выглядае, як мае быць, нават з плафонам, а на самой справе дыспетчар фірмы перадае заяўку кліента кіроўцы, які... не мае рэгістрацыі на прадпрымальніцкую дзейнасць.
 
Пасажырам быццам і няма розніцы, хто яго перавозіць. Але, з іншага боку, ёсць бюджэт, сродкі якога расходуюцца па розных сацыяльных напрамках і які павінен фарміравацца падаткамі ўсіх суб'ектаў гаспадарання. І хіба ж справядліва, што той жа пасажыр акуратна гэтыя падаткі плаціць, а "левы" таксіст арудуе "ў цені"?
 
— Кантрольныя органы адсочваюць гэту сітуацыю, — гаворыць Лідзія Сямашка. Але і чалавеку, які садзіцца ў таксі, неабходна разумець, з кім ён мае справу. Аўтамабіль павінен быць не толькі абсталяваны плафонам і адпаведнымі наклейкамі, але і мець у салоне пасведчанне і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць дзейнасць гэтага кіроўцы ў рамках закона.
 
75 суб'ектаў гаспадарання, дзе памер сярэднямесячнага заробку не перавышаў двухкратнага бюджэту пражытковага мінімуму, уключаны ў планы праверак падатковымі інспекцыямі вобласці. Цікавяцца яны і дэкларацыямі аб даходах і маёмасці ў грамадзян, якія быццам і пакутуюць ад безграшоўя, але тым не менш робяць дарагія пакупкі. Сёлета ўжо ў 450 чалавек устаноўлена перавышэнне расходаў над даходамі і ў выніку спагнана ў бюджэт 842,2 мільёна рублёў. Напрыклад, адна жанчына, хоць і была зарэгістравана ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, аднак... не мела крыніц даходу. Што не перашкодзіла ёй затраціць 126 мільёнаў рублёў на пакупку кватэры і аўтамабіля.
 
У 41 індывідуальнага прадпрымальніка сёлета ўзніклі непрыемнасці па той прычыне, што наёмныя работнікі не з'яўляліся для іх блізкімі сваякамі альбо членамі сям'і. Прыцягнуты да адказнасці і 8 суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія не заключалі ў пісьмовай форме дагаворы з наёмнымі работнікамі. У 7 арганізацыях зарплата наогул не выплачвалася: у цэлым крэдыторская запазычанасць на перыяд праверкі складала 107 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, выяўлена 15 фактаў, калі выплата заробку не адлюстроўвалася на рахунках бухгалтарскага ўліку. Увогуле па гэтых фактах даналічана 200 мільёнаў рублёў.
 
Аб парушэннях, звязаных з выплатай заробкаў, інфармуецца абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. У выніку сёлета аштрафавана 18 службовых асоб, праводзяцца пазапланавыя праверкі ў 7 фірмах, якія аказваюць паслугі таксі.
 
— Разам з тым хочацца ў чарговы раз звярнуцца і да наёмных работнікаў. Яны павінны разумець, што выдача зарплаты "ў канверце" — гэта не толькі ўхіленне ад падаткаў, страты для бюджэту, але і ўдар па інтарэсах работніка, яго сацыяльнай абароненасці. Пагаджаючыся на "шэрую" зарплату, людзі самі адмаўляюцца ад сваіх законных правоў у пенсійным забеспячэнні, паколькі памер пенсіі залежыць ад адлічэнняў у пенсійны фонд. Узнікаюць таксама праблемы з выплатай па бальнічных лістах, з атрыманнем банкаўскіх крэдытаў і па іншых пытаннях, — папярэджвае Лідзія Сямашка.
 
Ды і наймальнікам варта памятаць, што пры разліках па "ценявых" схемах яны не толькі дыктуюць "правілы гульні", але і самі трапляюць у залежнасць ад работнікаў. Работнік можа паскардзіцца ў кантрольныя органы, пасля чаго факт зарплаты "у канверце" практычна са стапрацэнтнай верагоднасцю будзе даказаны і да наймальніка прыменяць адпаведныя санкцыі.
Пры гэтым, на думку Лідзіі Сямашка, мэтазгодна заканадаўча прадугледзець магчымасць вызвалення грамадзян, якія паведамілі аб фактах заробкаў "ў канвертах", ад выплаты падаходнага падатку па такіх сумах. Абавязак па пералічэнні падаходнага падатку ў бюджэт варта ўскласці на працадаўцу, які не зрабіў гэта своечасова і ў поўным аб'ёме.
 
 
-20%
-25%
-20%
-20%
-5%
-20%
-5%
-21%
-49%
0073029