Банки
Курсы валют
Карточки  
Кредиты
Продай свой кредит
Вклады
Экономические показатели
Сервисы
Платежи в интернете
Переводы с карты на карту
Налоговый калькулятор
Калькуляторы
Каталог компаний
Домашняя бухгалтерия
Праздничный
Паритетбанк
15%
Е-плюс
Евроторгинвестбанк
15%
Сезон мини
Идея Банк
15%

Все кредиты

Публичный счет


Сяргей КУРКАЧ,

Фото: Анастасия Гурина, Ежедневник
Фото: Анастасия Гурина, Ежедневник
На пытанні чытачоў газеты падчас завочнай "прамой лініі" па жыллёвай тэматыцы адказвае генеральны дырэктар Цэнтра гандлю нерухомасці "ПАКАДАН" Павел Астапеня.

— Маю аднапакаёвую кватэру і грошы, каб даплаціць і купіць трохпакаёўку. Аднак у трохпакаёўцы трэба будзе рабіць рамонт. Ці магчыма праз агенцтва дамовіцца так, што мы вызвалім сваю прададзеную кватэру толькі праз 3-4 месяцы? Калі не, то якое выйсце параіце?

Марыя Аляксееўна, г. Маладзечна.
 
— Такія выпадкі нярэдкія. Аднак трэба разумець, што тым самым вы, хутчэй за ўсё, знізіце рынкавы кошт сваёй кватэры альбо павялічыце тэрмін яе продажу. Справа ў тым, што вельмі складана адшукаць такога пакупніка, які згодзіцца "за бясплатна" прадастаўляць ужо сваю кватэру ажно на 3-4 месяцы. Таму ў такіх выпадках я рэкамендую або зняць кватэру на гэты час, або пераехаць пажыць да сваякоў.
 
— У маёй сям'і ёсць трохпакаёвая кватэра ў Жодзіне. Хачу купіць двухпакаёўку ў Мінску або абмяняць. Вялікіх грошай на даплату ў мяне няма. Ці дапамагаюць агенцтвы пры афармленні крэдыту пад заклад маёмасці? У мяне ў Жодзіне ёсць яшчэ дача і гараж. Агенцтва дапаможа прадаць і гэтую нерухомасць?

Уладзіслаў Муха, г. Жодзіна.

— Міжгародні прамы абмен цяпер ажыццявіць складана. А вось дапамагчы прадаць нерухомасць у Жодзіне і купіць у Мінску — гэта мы сапраўды можам. У Цэнтра гандлю нерухомасці "ПАКАДАН" самая вялікая сетка офісаў па продажы нерухомасці па краіне, таму такія здзелкі для нас не з'яўляюцца праблемай. З крэдытам таксама параім.
 
— Агенцтвы зараз дапамагаюць забудоўшчыкам шукаць кліентаў. Атрымліваецца, што спажывец павінен плаціць грошы не толькі за будаўніцтва кватэры, але яшчэ і за нейкую паслугу агенцтваў нерухомасці... Што тут прапануецца кліенту? Ці кантралюе агенцтва забудоўшчыка? Якія гарантыі дае агенцтва на выпадак зацягвання будаўніцтва ці замарожвання аб'екта?

Андрэй Каваленка, г. Мінск.

— Рыэлтарская паслуга адносіцца да катэгорыі платных паслуг. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што калі вас кансультуюць па тым ці іншым аб'екце, расказваюць пра яго перавагі і заганы, узгадняюць умовы дагавора з забудоўшчыкам, суправаджаюць у працэсе будаўніцтва і дапамагаюць пасля заканчэння будаўніцтва ў рэгістрацыі кватэры, то за гэта трэба заплаціць нейкую суму. Канкрэтны яе памер залежыць ад аб'ёмаў паслуг. Кантроль агенцтвам забудоўшчыка заключаецца ў тым, што да заключэння дагаворы паміж дольшчыкам і забудоўшчыкам агенцтва абавязкова правярае праваздольнасць забудоўшчыка, а менавіта наяўнасць у яго неабходнага пакета дакументаў.
 
Гэта дакументы, якія сведчаць права забудоўшчыка на зямельны ўчастак, дзе будзе ажыццяўляцца долевае будаўніцтва; праектная дакументацыя, у тым ліку каштарысная, якая прайшла дзяржаўную і экалагічную экспертызы ў дзяржорганах; дагаворы будаўнічага падраду на ўзвядзенне шматкватэрнага жылога дома; дазволаў на вытворчасць будаўніча-мантажных работ для будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома; дакументаў, якія пацвярджаюць апублікаванне праектнай дэкларацыі і адсутнасць у забудоўшчыка запазычанасці па падатках, зборах, іншых абавязковых плацяжах у бюджэт.
 
Наяўнасць у забудоўшчыка гэтых дакументаў сведчыць аб законнасці яго дзейнасці па будаўніцтве аб'екта і прыцягненні грашовых сродкаў ад дольшчыкаў. Што тычыцца затрымак будаўніцтва, то тут агенцтва, на жаль, не можа даць якіх-небудзь юрыдычных гарантый, бо яно не будуе... Канкрэтная адказнасць забудоўшчыка за затрымку тэрмінаў будаўніцтва прапісваецца, як правіла, у дагаворах паміж забудоўшчыкам і дольшчыкам.
 
— Па якім кошце зараз можна набыць зямельны ўчастак пад індывідуальнае будаўніцтва ў прыгараднай зоне сталіцы? Кажуць, што зямельныя ўчасткі лепш шукаць менавіта восенню. Растлумачце, чаму? Колькі зараз прадаецца недабудаваных і гатовых катэджаў пад Мінскам? Якія тут мінімальныя і максімальныя кошты? Ці праўда, што загарадная нерухомасць зараз таннее?..

Алег Раус, г. Бабруйск.

— Кошт зямельных участкаў вельмі розны. Гэта залежыць ад кірунку, памеру ўчастка і інфраструктуры. Сёння вельмі папулярныя адкрытыя зямельныя аўкцыёны, якія праводзяцца Мінскім раённым выканаўчым камітэтам. На сайце райвыканкама можна азнаёміцца з вынікамі папярэдніх аўкцыёнаў, на падставе якіх зрабіць выснову аб узроўні існуючых цэн, а таксама з аб'явамі аб таргах, якія плануюцца.
 
Увосень зямельныя ўчасткі і загарадную нерухомасць часцей шукаюць па адной простай прычыне: лічыцца, што восенню і зімой яны таннеюць. Сапраўды, пэўная сезоннасць на гэтым рынку ёсць, аднак, павінен заўважыць, што з кожным годам такая тэндэнцыя ўсё менш прыкметная.
 
Зараз каля Мінска выстаўляецца на продаж прыкладна 2800-3000 дамоў штомесяц. Цэны на індывідуальную жыллёвую нерухомасць вагаюцца ад 5 тысяч долараў і да бясконцасці... А вось пра рост кошту ці пра патанненне — не верце. На гэтым рынку, як і на рынку кватэр Мінска, усё стабільна.
 
— Ці займаецца ваша агенцтва продажам асобных пакойчыкаў у стандартных кватэрах? Такіх варыянтаў зараз шмат? Колькі каштуе такая нерухомасць?

Вераніка Цылінская, г. Мінск.

— Варыянтаў куплі пакояў (а дакладней, долі ў праве ўласнасці на кватэру) у апошнія гады не вельмі шмат. Цэны на такую нерухомасць дастаткова розныя, бо прадаюць пакойчыкі і за 12, і за 20 тысяч долараў. Гэта залежыць ад таго, колькі каштуе сама кватэра, колькі там пакояў, які метраж пэўнага пакоя, ці ёсць у ім балкон і г.д.
 
— Паважаны Павел Яўгенавіч, пытанне, мабыць, не па тэме, але спадзяюся на вас. Мой муж атрымаў ад работы жылы дом у аграгарадку. Зараз у гэтым доме зарэгістраваны мы з мужам і дачка. Аднак сямейнае жыццё не атрымліваецца. Жыллё належыць мясцовай гаспадарцы, а запісана на мужа. Прадаць ці размяняць яго немагчыма. Муж палохае, што выставіць нас на вуліцу... Што рабіць?

Рэгіна Іосіфаўна, Брэсцкая вобласць.

— Выставіць вас на вуліцу ён не можа, бо вы там зарэгістраваны. Я не эксперт у сямейных справах, аднак, баюся, вам трэба шукаць іншага мужа...
 
— Хачу прадаць сваю трохпакаёвую кватэру ў Малінаўцы. Ніколі гэтага не рабіла, але хачу пачаць продаж самастойна. Знаёмыя кажуць, што падаць аб'яву аб продажы вельмі лёгка. Пачала шукаць газеты і сайты ў інтэрнэце. Прапаноў так шмат, што можна разгубіцца. Падкажыце, якая рэклама зараз самая эфектыўная? Дзе часцей за ўсё шукаюць нерухомасць патэнцыяльныя пакупнікі?

Тамара Міхайлаўна, г. Мінск.

— Сапраўды, сёння даволі шмат рэкламных пляцовак, дзе магчыма размясціць аб'яву аб продажы кватэры. Сярод друкаваных СМІ лепш выбіраць спецыялізаваныя выданні па нерухомасці. Іх абавязкова чытаюць зацікаўленыя кліенты. Аднак не ўсе выданні прымаюць аб'явы ад фізічных асоб.
 
У інтэрнэце трэба шукаць сайты, дзе існуе максімальная колькасць аб'яў. На старонках газет і часопісаў вельмі не размахнешся, бо там існуюць пэўныя стандарты колькасці інфармацыі. А ў інтэрнэце можна больш напісаць пра кватэру і дадаць фотаздымкі.
Але калі вы гэтым ніколі не займаліся, то лепш звяртацца ў агенцтва нерухомасці. У агенцтве распрацуюць план рэкламнай кампаніі, калі ваша інфармацыя трапіць на сапраўды дзейныя рэкламныя пляцоўкі, якія магчыма мяняць у выпадку неабходнасці. У межах рэкламнай кампаніі, напрыклад, у нашым агенцтве мы зробім для вашай кватэры віртуальны тур (гэта магчымасць павандраваць па кватэры, не адыходзячы ад камп'ютара), які будзе на нашым сайце, размесцім спасылкі на віртуальны тур на рэкламных пляцоўках у інтэрнэце. За выраб віртуальнага тура наша агенцтва грошай не бярэ. Гэта падарунак нашым прадаўцам. Заўважу, што кватэры з віртуальнымі турамі прадаюцца амаль на 30 працэнтаў хутчэй, чым жыллё са стандартнай рэкламай.
 
— Падкажыце, як у вас ажыццяўляецца падлік кошту паслуг? Я самастойна выбраў аб'ект нерухомасці, аднак павінен плаціць 60 базавых велічынь за аказанне падтрымкі ў пошуку варыянтаў куплі аб'екта нерухомасці і ў канчатковым выніку аплаціць 90 базавых фактычна толькі за паказ аб'екта нерухомасці. Няўжо пакупнік павінен плаціць максімальна магчымы тарыф у любым выпадку?

Уладзімір Макарцаў, г. Мінск.

— Цяжка адказваць на гэтае пытанне, калі не ведаеш канкрэтную сітуацыю і не бачыш канкрэтных дакументаў. Кошт нашых паслуг вызначаны пастановай Саўміна, і, на мой погляд, там дастаткова зразумела ўсё распісана. Аплата 60 базавых велічынь, як я думаю, ажыццяўляецца не толькі за паказ аб'екта, але і за арганізацыю заключэння дагавора з прадаўцом жылля, за праверку "гісторыі" кватэры, дапамогу ў рэгістрацыі здзелкі. Паверце, гэта якраз тыя паслугі, якія вам неабходны значна больш, чым прадаўцу. Ён, атрымаўшы грошы, пакладзе іх у кішэню і можа з'ехаць куды хоча, а вы кватэру, у выпадку чаго, у кішэню не схаваеце... А адказнасць агенцтва нерухомасці застрахаваная. Спакойны сон, пагадзіцеся, варты таго.
 
— Мы вырашылі набыць трохпакаёвую кватэру ў Мінску. Самастойна адшукалі прадаўца, але... Там зараз прапісана двое непаўналетніх дзяцей, бацькі і бабуля-інвалід. Абяцаюць, што ўсіх іх выпішуць. Ці можа ваша агенцтва праверыць гэтую кватэру, каб потым здзелку па куплі-продажы не скасавалі? Колькі будзе каштаваць такая паслуга і асобна паслуга па афармленні дакументаў?

Сяргей Шыманскі, г. Орша.

— Безумоўна, мы можам аказаць такую паслугу. Кошт афармлення так званых "сваіх" варыянтаў пачынаецца ў агенцтвах нерухомасці, як правіла, з 90 базавых велічынь.
 
— Спадар Павел Яўгенавіч, ці будуць кватэры ў Мінску даражэць? Мне купляць кватэру зараз ці пачакаць, калі, магчыма, пасля Новага года долар скокне ўгору і кватэры нават патаннеюць? Які ваш прагноз па другасным рынку на бліжэйшы месяц і да лета наступнага года па сталічных кватэрах?

Ігар Рыгоравіч, г. Мінск.

— Стандартнае жыллё сталіцы ў бліжэйшыя 2-3 гады ў доларавым эквіваленце даражэць не будзе. Для гэтага не існуе ніякіх эканамічных перадумоў. Упэўнены, што і ў бліжэйшы месяц з цэнамі на кватэры нічога не зменіцца — рынак нерухомасці занадта кансерватыўны для таго, каб нейкія значныя змены на ім адбываліся за такі кароткі прамежак часу. Сітуацыя да лета 2013 года, на мой погляд, будзе развівацца па аналагічным сцэнары, які мы назіралі сёлета. Гэтую сітуацыю можна ахарактарызаваць адным словам — стабільнасць. Таму раю вам, як і ўсім сваім знаёмым, калі ёсць магчымасць, вырашайце свае жыллёвыя пытанні цяпер.
 
— Зараз кошты за арэнду жылля ў Мінску "звар'яцелі". Нават за аднапакаёўку больш за 300-320 долараў просяць. Ці ёсць магчымасць здымаць жыллё за меншую цану ў прыгараднай зоне Мінска (да 30 км ад МКАД), напрыклад, у Бараўлянах? Якія там кошты? І які зараз узровень цэннікаў арэнды жылля ў абласных цэнтрах ці ў такіх гарадах, як Барысаў?

Аляксей Бяляеў, г. Мінск.

— Сапраўды, цэны, якія ўсталяваліся сёння на арэндным рынку, не радуюць. Прычым як арандатараў, так і супрацоўнікаў агенцтваў нерухомасці. У бліжэйшым прыгарадзе Мінска сітуацыя не лепшая, акрамя гэтага, там значна меншая прапанова.
Сёння зняць аднапакаёвую кватэру без прэтэнзій можна за 250-300 долараў. А яшчэ ўвесну падобнае жыллё каштавала каля 180-250 у.а. У бліжэйшых прыгарадах сталіцы склалася ўвогуле парадаксальная сітуацыя, бо цэны арэнды жылля амаль зраўняліся з Мінскам. У Бараўлянах ужо цяпер здаюцца аднапакаёвыя кватэры за 300 долараў. Ліквідныя аднапакаёўкі там атрымліваюць новых жыхароў літаральна за 20-30 хвілін. Калі адсутнічае неабходная прапанова кватэр у сталіцы, то здымаюць і ў Бараўлянах па тым цэнніку, як і ў Мінску. Людзі згаджаюцца на тое, што ёсць.
 
У малых гарадах кошт арэнды таксама павялічыўся. Калі год таму ў Барысаве 1-пакаёвую кватэру можна было зняць за 50-70 долараў, то цяпер цэннік на падобнае жыллё складае 80-100 долараў. Кватэры лепшай якасці даражэйшыя. І тут прапанова вельмі абмежаваная. У малых гарадах праз агенцтвы нерухомасці здаюцца звычайна вельмі дарагія кватэры.
 
Кошт арэнды папулярных
1-2-пакаёвых кватэр у Мінску (USD)

Раёны Мінска
 
Аднапакаёвыя
 
Двухпакаёвыя
 
Заводскі раён
 
250-300
 
300-350
 
Фрунзенскі раён
 
250-300
 
350-400
 
Цэнтральны раён
 
300-500
 
400-600
 
Савецкі раён
 
250-350
 
350-450
 
Кастрычніцкі раён
 
250-300
 
300-400
 
Маскоўскі раён
 
250-350
 
300-400
 
Першамайскі раён
 
250-350
 
350-450
 
Партызанскі раён
 
250-350
 
350-450
 
Ленінскі раён
 
250-300
 
300-400
 

— У нашай сям'і 4 чалавекі (двое дзяцей). Вырашылі палепшыць сваё жыллёвае становішча. Аднак не ведаем, што зараз лепш: набываць кватэру на другасным рынку ці будавацца? Якія кошты і ўмовы цяпер у долевым будаўніцтве сталіцы? Ці магчыма пабудаваць не вельмі вялікую па плошчы трохпакаёўку? Колькі трэба будзе даплаціць, калі ў нас двухпакаёвая кватэра (46,8 кв. м)?

Аксана Ланева, г. Мінск.

— У вас ёсць два шляхі вырашэння праблемы: будаваць кватэру ці купіць яе на другасным рынку жылля. Цяпер агенцтвы нерухомасці актыўна прапануюць кватэры ў новых дамах, якія будуюцца долевым метадам. Цікавасць да новабудоўляў застаецца заўсёды высокай. Аднак трэба разумець, што долевае будаўніцтва — гэта часам доўгі і даволі нервовы працэс. Плюсам першага варыянта з'яўляецца і тое, што квадратны метр жылля на стадыі будаўніцтва каштуе менш, чым на другасным рынку. Зараз розніца паміж сярэднім коштам квадратнага метра на другасным рынку Мінска і ў новабудоўлях складае 135 долараў. Атрымліваецца, што новая кватэра будзе нават таннейшай, чым набытая на другасным рынку. Аднак гэта толькі на першы погляд.
 
Апошнім часам забудоўшчыкі ўсё часцей затрымліваюць тэрміны здачы аб'ектаў. А калі кліентам кватэру неабходна будзе здымаць (як у вашым выпадку), то выдаткі на арэнду трэба запісваць на павелічэнне кошту новабудоўлі. Доўгае чаканне не прыбаўляе здароўя, а ў фінале аказваецца, што новабудоўля стала "залатой". Улічваючы гэтыя фактары, параю вельмі старанна выбіраць аб'ект долевага будаўніцтва. Нядрэнна было б звярнуцца па кансультацыю ў агенцтвы нерухомасці і пачытаць спецыялізаваныя форумы. Тады вы будзеце валодаць большым аб'ёмам аб'ектыўнай інфармацыі, чым толькі пазнаёміўшыся з рэкламай па новабудоўлях.
 
У вашай сітуацыі (наяўнасць дваіх дзяцей) лагічна шукаць новабудоўлю на стадыі здачы аб'екта. Тут узнікае некалькі нюансаў, бо на фінальнай стадыі будаўніцтва забудоўшчыкі патрабуюць 100-працэнтную аплату кватэры. Таму сваё жыллё трэба прадаваць вельмі хутка, а гэта можа пацягнуць за сабой пэўнае зніжэнне кошту вашай кватэры. Другая складанасць звязана з тым, што пасля продажу нейкі час вам неабходна будзе здымаць кватэру ці дамаўляцца з пакупнікамі аб падаўжэнні тэрмінаў высялення. Часавы інтэрвал у любым выпадку будзе. А чым даўжэй будзе здавацца новабудоўля, тым гэты інтэрвал будзе большым.
 
Таму, калі вы хочаце хутчэй пашырыцца, то лепш купіць кватэру на другасным рынку. Тым больш што трохпакаёвак невялікіх плошчаў да 64 "квадратаў" у продажы зараз шмат. Даплата складзе ад 15 да 20 тысяч долараў. Гэта залежыць ад зыходных характарыстык вашай кватэры.