108 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  2. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  3. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  4. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  5. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  6. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  7. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  8. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  9. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  10. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  11. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  12. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  13. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  14. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу: снова 9 умерших
  15. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  16. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  17. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  18. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  19. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  20. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  21. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  22. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  23. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  24. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  25. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  26. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  27. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  28. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  29. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  30. Суды над студентами и «Я — политзаключенная». Что происходило в Беларуси и за ее пределами 7 марта
реклама


Ірына Сініца,

Паўсюднае ажыццяўленне кампаніі па асобным зборы смецця, што прапагандуецца ў Беларусі, вельмі тармозіць дысбаланс, які існуе паміж цаной і аб'ёмамі адходаў.
 
Кілаграм ПЭТ-бутэлек, напрыклад, каштуе 1500 рублёў, а гэта поўны мех з-пад бульбы. 200 рублёў - цана за кіло (11 стограмовак) шкляначак з-пад дзіцячага харчавання.
 
Акрамя таго, 100-, і 200-грамовыя шклянкі беларускай вытворчасці разам з бутэлькамі замежнага вырабу з'яўляюцца нестандартнай тарай, здаць якую можна ў нарыхтоўчых пунктах двух прадпрыемстваў, дзе прымаюць другасную сыравіну ад насельніцтва: КУП "Экорес" (113 участкаў па Мінску) і ЧУП "Минсккоопвторресурсы" (43 пункты).
 
- "Дзіцячая тара" прыраўноўваецца па цане да шклабою, але спецыяльна біць яе не трэба: дастаткова памыць і зняць накрыўкі, нават этыкеткі змываць неабавязкова, - паведамілі карэспандэнту "ТіЦ" у "Белкоопвторресурсах". - Нашы нарыхтоўшчыкі прымаюць шклянкі ад насельніцтва па цане 150 рублёў за кіло, а ў прадпрымальнікаў - па 100 рублёў без ПДВ.
 
11 шклянак - гэта няпоўны кілаграм.
 
- Калі на ўчастку няма спецыяльнага кантэйнера для шкла, то можна прывезці тару ў мяшках і пакінуць іх, - расказалі ў галоўным офісе "Экорес". - Графікі работы ў нашых нарыхтоўшчыкаў розныя, некаторыя і на два пункты адразу працуюць, так што заўсёды трэба званіць - падкажам нумары самага блізкага да вас пункта.
 
Я вырашыла на практыцы ацаніць праблему суадносін кошту і аб'ёму смецця. Назбіраўшы дома два "бульбяныя" мяшкі шклянак з-пад дзіцячага харчавання, я адвезла іх у найбліжэйшы нарыхтоўчы пункт. Дарэчы, працуе ён тры дні на тыдзень (аўторак, серада, пятніца) і толькі на працягу гадзіны (с 14.00 да 15.00). Трапіць сюды ў такі час чалавеку, які працуе, не надта проста.
 
Вось такі мех трэба здаць, каб атрымаць грошы на адзін талончык.
 
Маё "шкляное" смецце заважыла 27 кілаграмаў, за якія я атрымала 5400 рублёў. Гэта кошт трох талончыкаў на праезд плюс 300 рублёў, але ж даставіць такі груз сваімі сіламі ў грамадскім транспарце проста немагчыма - патрэбна свая машына, амартызацыя і расход паліва ў якой ні ў якім разе не акупяцца такімі грашыма.
 
Расцэнкі на прыём другаснай сыравіны ад насельніцтва.
 
- Калі захочаце прывезці яшчэ што, памятайце, што анучы мы прымаем толькі натуральныя: з бавоўны або шэрсці, - прасвятліла мяне нарыхтоўшчыца пункта Лілія Яўгенаўна. - А ПЭТ-бутэлькі лепш сплюшчваць - іх тады ўлазіць два кілаграмы ў поўны мех з-пад бульбы, а ў звычайным выглядзе - толькі адзін, праверана не адзін раз. Шклабой сартыруйце па колерах.
 
Як бачна, для развіцця культуры збору смецця ў нашай краіне недастаткова аднаго толькі жадання граматна пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў: неабходна яшчэ затраціць на гэта час, увагу, цярпенне і... ўласныя сродкі на дастаўку смецця па назначэнні.
 
-40%
-23%
-25%
-20%
-20%
-20%
-5%
-5%
-10%
-10%
-70%