107 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  2. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  3. Иск в суд, новые обвинения, уголовное дело. Что снова происходит с Гродненским детским хосписом
  4. Динаре Алимбековой не хватило секунды, чтобы выиграть медаль в спринте на КМ по биатлону
  5. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  6. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  7. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  8. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  9. Надпись в книге, провластные автопробеги и акции солидарности. Что происходит в стране 6 марта
  10. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  11. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  12. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  13. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  14. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  15. Лукашенко рассказал, что сделал бы, «если бы в стране была настоящая диктатура» и о своем «дворце»
  16. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  17. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  18. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  19. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  20. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  21. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  22. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  23. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  24. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  25. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  26. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  27. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  28. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  29. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  30. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
реклама


Шматдзённы сьнегапад засьпеў дарожныя і камунальныя службы зьнянацку. Дарогі замяло, двары ня чышчаныя, машыны буксуюць, гарадзкі транспарт выбіваецца з графіку, на пераходах — каша з вады і сьнегу. Менчукі абураюцца.

Малады чалавек: "Нідзе ні прайсьці, ні праехаць. Бачыў, як у Малінаўцы аўтобус ня мог выехаць з прыпынку, забуксаваў, было не пачышчана. Транспарт позьніцца, рэдка ходзіць, бо мусіць рухацца вельмі павольна. У першы дзень, калі выпаў сьнег, рух на кальцавой быў паралізаваны".

Спадарыня: "Вуліцы вельмі дрэнна прыбіраюць, у дварах наагул сьнегу — па калена. Ня ведаю, можа, самім ужо ісьці чысьціць? Вось паглядзіце, ходнік быццам бы расчысьцілі, а дзе пераход — вялікія сумёты, не прайсьці".

У двары дома № 91 па праспэкце Незалежнасьці чалавек сталага веку ў стыльным кажушку і маладзён у спартовай куртцы арудуюць шуфлямі.



Карэспандэнтка: "Скажыце, а вы дворнікі?"

"Не, ня дворнік".

Карэспандэнтка: "А чаму прыбіраеце тут?"

"Дворнікаў не хапае, а столькі сьнегу выпала. Трэба ж дапамагчы неяк. Добраахвотна дапамагаю, мне ж ніхто ня плаціць за гэта. Я гатовы даплаціць дворнікам. Але ж яны ня ў стане, усё адно ня ўправяцца".

"Я таксама ня дворнік. Расчышчаю вакол свайго пад’езду, вакол сваёй машыны сьнег. Дворнікаў не хапае. І паглядзіце, у асноўным хто працуе — алкашы альбо жанчыны. Ня кожны малады чалавек вытрымае".

"Ніхто нічога ня робіць. Проста служба, якую ачольвае пэўны намесьнік старшыні гарвыканкаму, не патрабуе як мае быць".

Вось жа, у некаторых дварах сьвядомыя жыхары самі выйшлі з шуфлямі на расчыстку.

На плошчы Калініна працуюць зь цяжкімі шуфлямі жанчыны зь "Менскзелянбуду". Адна — зусім маладзенькая, другая — сталага веку.

Карэспандэнтка: "За такую цяжкую для жанчыны працу колькі зараз плацяць?"

"Ну, 2 мільёны зарабляю. У мінулым разьліковым было 1 мільён 900 тысяч. Так, вельмі мала. А што рабіць? Хто будзе працаваць за такія грошы, акрамя жанчын? Ніхто".



Карэспандэнтка: "А хапае супрацоўнікаў?"

"Не, не хапае. Сюды ніхто не ідзе. Нас у брыгадзе — 6 чалавек, а павінна быць 20. Вельмі цяжка, вельмі. Нашай брыгадзе трэба падтрымліваць парадак на плошчы Перамогі, Коласа, Калініна і бульвары Мулявіна. 4 вялізныя ўчасткі. А нас на працу выходзіць максымум пяцёра — па чалавеку на ўчастак. Мы ледзьве дахаты даходзім. Праца не для жанчыны. Дзьве гадзіны папрацаваць — яшчэ сюды-туды, але восем! Ды яшчэ просяць на гадзіну-дзьве пасьля зьмены затрымацца, гэта ўжо занадта! А сёньня наагул такі цяжкі сьнег, што шуфэль не падняць, а кідаць трэба далёка. Цяжка, а будзе ўвесь тыдзень са сьнегам".

Складанасьці яшчэ ў тым, што розныя ведамствы адказваюць за розныя ўчасткі. За двары — ЖРЭу, за плошчы і бульвары — "Менскзелянгас", за прыпынкі — "Рамаўтадор". Але аб’ядноўвае іх адна праблема — вострая нястача кадраў. Брыгадзір "Рамаўтадору" скардзіцца:

"А як мы можам пасьпяваць чысьціць? Паводле штату павінна быць 20 чалавек, а працуе 10".

Карэспандэнтка: "А чаму? Заробкі нізкія?"

"Так. 2,5–3 мільёны. Прыбіраем па 3 прыпынкі і па 15 пераходаў кожная".



Камунальныя службы прыцягваюць да прыбіраньня сьнегу, акрамя дворнікаў, іншых спэцыялістаў — сантэхнікаў, электрыкаў. А старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька прапанаваў больш актыўна прыцягваць да прыбіраньня сьнегу грамадзян, якія "вядуць асацыяльны лад жыцьця" — то бок былых асуджаных і бамжоў.
-40%
-10%
-14%
-10%
-20%
-50%
-10%
-15%
-25%
-10%