Публичный счет


Зміцер ЗЯЗЮЛЯ,

Ці рэалістычныя планы зрабіць беларусаў шчаслівымі?
 
Леанід ЗАІКА, эканаміст:

"Пакуль сядзім на дзвюх трубах, магчыма ўсё"

— Сабе яны абяцаюць. Гэта добра. Для іх гэта рэальна. Але справа ў тым, што зарплата ў сталіцы звычайна на 30 працэнтаў вышэйшая, чым па краіне. У сталічных жыхароў даходы працэнтаў на 30 большыя, чым у іншых населеных пунктах. Гэта заканамерна для любой краіны. Таму, калі па краіне сярэдняя зарплата 500 долараў, то па Мінску яна павінна быць 650 долараў. Паглядзім у лютым статыстыку: ці была сярэдняя зарплата ў Мінску 650 долараў? Усё магчыма, калі 48 працэнтаў усяго экспарту краіны даюць дзве трубы. Адна труба знаходзіцца ў Наваполацку, другая — у Мазыры. Пакажыце мне яшчэ такую краіну, дзе палову экспарту даюць два прадпрыемствы. А ў нас такое магчыма. Уступілі ў Мытны саюз, купляем нафту па 400 долараў за тону, прадаём за 900 як нафтапрадукты. Краіна сядзіць на трубах А і Б. І з гэтага можна нешта павысіць. У нас з Расіяй дысбаланс 9 мільярдаў долараў. За кошт яго і павышаюцца заробкі. Уся Беларусь працуе: вырабляе мэблю, шые адзенне і гэтак далей. Але ўсё гэта толькі палова. Другая палова — нафтапрадукты. Улада так выбудоўвае адносіны з Расіяй, каб атрымліваць танную нафту, сядзець і радавацца.

Аляксандр ЧУБРЫК, эканаміст:

"Мы гэтым знішчаем эканоміку"

— За чатыры кварталы гэтага года сярэдні заробак ужо аднавіў свой дакрызісны ўзровень. Атрымліваецца, што гэта быў вельмі хуткі рост, як у доларах, так і ў рублях. І ў рэшце рэшт: нягледзячы на тое, што ўрад спрагназаваў збалансаваны рост паказчыкаў сярэдняга заробку і прадукцыйнасці працы, у выніку атрымалася вельмі незбалансавана. Як ні вымерай, а сярэдні заробак павысіўся значна больш за ўзровень прадукцыйнасці працы. А на наступны год, калі мы паглядзім на афіцыйныя запланаваныя паказчыкі, ВУП павінен вырасці на 8,5 працэнта. Што такое рост ВУП на 8,5 працэнта? Гэта значыць рост прадукцыйнасці працы. А рост сярэдняга заробку складзе 25-27 адсоткаў, калі будзе 700 долараў з улікам афіцыйнай 20-адсоткавай інфляцыі. Два гады запар такое разыходжанне паміж заробкам і прадукцыйнасцю стварае велізарныя праблемы для прадпрыемстваў і іх фінансаў, таму што заробкі пачынаюць займаць усё большую долю. А сёння найбольшая за апошнія 15 гадоў доля фондаў заработнай платы ў ВУП. Гэта значыць, што выдаткі прадпрыемстваў на заробкі зараз вельмі высокія. Калі сітуацыя і надалей будзе складвацца такім чынам, прадпрыемствы проста не выцягнуць. І заявы пра 700 долараў, нават у межах афіцыйных прагнозаў, увогуле патыхаюць вялізнымі праблемамі, як для прадпрыемстваў, так і для ўсёй эканомікі ўвогуле. Мы ўжо перажывалі такую сітуацыю ў далёкім 2001 годзе. Тады фактычна 40 працэнтаў прадпрыемстваў былі стратнымі. Калі зараз будзе прыменена ранейшая практыка, то нас чакае тое ж самае. Мы фактычна знішчаем прадпрыемствы. А хто будзе фінансаваць іх страты? У дзяржавы няма столькі грошай.
 
Вераніка БЯГУН, эканаміст:

"У нас усё рэальна"

— Заробак — гэта сабекошт прадукцыі. А паколькі галоўны наймальнік у нас дзяржава, то менавіта яна падымае сваім наймітам заробкі, і тады ў цэлым па эканоміцы расце кошт рабочай сілы. Да чаго гэта прыводзіць? Да павелічэння выдаткаў на выпуск нашай "лепшай у свеце" прадукцыі. І не таму, што заробак вялікі ці маленькі, а таму, што прадукцыйнасць працы ў нас вельмі нізкая. Людзі не зарабляюць тых грошай, якія атрымліваюць. Не таму, што яны павольна працуюць: павінна быць абсталяванне, матэрыялы, тэхналогіі. У ЗША сельскай гаспадаркай займаюцца 2% насельніцтва. І там не ведаюць, куды падзець усю сельгаспрадукцыю. У нас гэтым займаюцца ўсе, аднак нічога не атрымліваецца. Замест таго, каб займацца заробкам, трэба займацца эфектыўнасцю. "Уганяючы" ж грошы ў заробак, яны гэтую эфектыўнасць падрываюць. А з падрывам эфектыўнасці расце інфляцыя. Яны раскручваюць механізм загону эканомікі ў поўную задніцу. А ці рэальна зрабіць 700 баксаў сярэднім заробкам? У нас усё рэальна.
 
ДА ВЕДАМА

Мінэканомікі абяцае ў 2013 годзе зарплаты ў 700 долараў.
 
Заяўлены ў якасці прагнознага параметра ў 2013 годзе рост сярэдняй зарплаты па краіне да 700 долараў у эквіваленце будзе выкананы. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Паводле яго слоў, рэзервы для гэтага ёсць. Кіраўнік Мінэканомікі таксама адзначыў, што цяперашняга ўзроўню — 500 долараў у эквіваленце — нацыянальная эканоміка дасягнула без празмерных націскаў. Разам з тым ён паабяцаў змагацца з перавышэннем тэмпаў росту зарплаты над тэмпамі росту прадукцыйнасці працы.
 
"У прынцыпе, што тычыцца асобных прадпрыемстваў, то гэта дапушчальна, але ў цэлым па макраэканоміцы мы будзем адсочваць параметр з тым, каб дэльта была нязначная", — заявіў міністр. Мікалай Снапкоў таксама сказаў, што 2013 год беларуская эканоміка павінна пачаць з рэзкага росту. Паводле яго слоў, у першым квартале рост ВУП краіны складзе 8-9%. Як перадае "Рэспубліка", міністр запэўніў, што будзе станоўчым і сальда.
 
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-15%
-10%
-50%
-10%
-20%
-20%
-50%
-35%