Личный счет


Кіроўцам самазвалаў на "Граніце" значна падвысілі заробкі. Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу Алег Стахаевіч перакананы, што гэта — вынік рабочага пратэсту.

Васіль, кіроўца самазвалу на "Граніце", кажа, што зарабіў за месяц 15 мільёнаў. Аднак, заўважае ён, у гэтым падвышэньні заробку ёсьць і свае нюансы, бо плаціць зараз сталі за колькасьць перавезенага каменю:

"Я атрымліваў 7-8, а за гэты месяц мне налічылі каля 15 мільёнаў. Аднак, тут як — хто возіць, той атрымоўвае. Раней нам за рамонт плацілі лепш — прэмію давалі. Хлопцы, што толькі ўладкаваліся і на старэнькіх „БелАЗах“ працуюць, паатрымоўвалі толькі па 5-6 мільёнаў. А як яны рэйс той зробяць, калі ў іх „БелАЗ“ выпрацаваў свой рэсурс?"

Рабочы кажа, што кіроўцы самазвалаў, якія перавезьлі шмат каменю, зарабілі па 14-17 мільёнаў.

Васіль упэўнены, што рост заробку на прадпрыемстве адбываецца найперш у выніку пратэсту працоўных:

"Гэта на 300 працэнтаў адыграла… Ведаеце, як яны баяцца зараз гэтага незалежнага прафсаюзу? Як агню! Пажартавалі былі хлопцы, што трэба па новаму выходзіць з прафсаюзу, бо нешта там ім не спадабалася. Толькі сказалі між сабой — ужо начальства ведае і бяжыць да нас. Маўляў, што ў вас такое, мы вам усё зробім!"

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на "Граніце" Алег Стахаевіч таксама пагаджаецца з думкай, што пратэст змусіў падвышаць заробкі:

"На сьнежань 2011 году заробак „БелАЗістаў“ быў 2 мільёны 700 тысяч — 3 мільёны 500 тысяч рублёў. Зараз мы прыйшлі да тых вынікаў, якія хацелі б мець, я думаю, на ўсіх прадпрыемствах Беларусі."

Алег Стахаевіч кажа, што з ростам аплаты працы дасягнутая адна з мэтаў пратэсту. Аднак, ён мае засьцярогі, што ў выпадку поўнага зьнішчэньня працоўнага руху сытуацыя з памерам заробку можа зьмяніцца.

Напрыканцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю "Граніт" у Мікашэвічах напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Такім чынам быў выказаны пратэст супраць нізкіх, на іх думку, заробкаў, грэблівых адносінаў з боку начальства і бязьдзейнасьці прафсаюзу. Працоўныя абвясьцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполку Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу пасьля гэтага сябры незалежнага прафсаюзу адчулі ціск з боку адміністрацыі.
Нужные услуги в нужный момент
-12%
-40%
-50%
-50%
-50%