1. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  2. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  3. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  4. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  5. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  6. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  7. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  8. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  9. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Радуница на маленьких кладбищах Минска
  10. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  11. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  12. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  13. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  14. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  15. В Будславе горел знаменитый костел, повреждена часть крыши
  16. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  17. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  18. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  19. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  20. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  21. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  22. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  23. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  24. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  25. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  26. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  27. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  28. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  29. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  30. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
реклама


Ганна Гарустовіч,

Скарыстаўшыся тым, што вось-вось беларусы пачнуць запасацца смакатой да зімовых святаў, мы вырашылі праверыць, як змяніліся кошты на самыя папулярныя навагоднія прадукты. Колькі тыдняў таму (гл. "Звязду" ад 1 снежня) тыя ж мандарыны ў Мінску каштавалі ад 14 тысяч рублёў, а кілаграм свіной паляндвіцы — 70 тысяч. На якія сумы давядзецца разлічваць цяпер, чытайце ў перадсвяточным рэпартажы са сталічнага Камароўскага рынку.

...Маразы прымусілі гандляроў, што прадаюць садавіну, "схавацца" ў крытым рынку. Цяпер шэрагі са свежымі яблыкамі, грушамі, бананамі значна меншыя, а людзей ля іх, адпаведна, стала больш. Калі глядзець на кошты, то першае, што кідаецца ў вочы — змены ў цэнах на мандарыны. Самыя дарагія ў пачатку снежня прапанавалі набыць за 25 тысяч рублёў за кілаграм. Цяпер жа кошт ад 25 тысяч рублёў толькі пачынаецца. Ёсць і за 15 з нечым тысяч, але гэта самыя маленькія і зеленабокія.
 
— За 30 тысяч лепш вазьміце. Як па мне, яны смачныя, — раіла мне прадавец, але я сціпла адмаўлялася, трымаючы ў памяці такія сімпатычныя лічбы дваццацідзённай даўніны.
 
Але пакупнікі вакол, відавочна, не турбаваліся ад такіх змен і бралі мандарыны хто па кіло, хто па два.
 
Рушым далей. Ага, што сапраўды радуе, дык гэта кошт на селядцоў. 32,2 тысячы рублёў за кілаграм — ніякіх змен. Па тым жа кошце засталіся і шпроты (ад 11 тысяч рублёў), карп (31-33 тысячы за кіло) і чырвоная рыба (250-270 тысяч за кілаграм).
 
Пытаюся, ці не плануюць цэннікі бліжэй да Новага года крыху змяніць свой "выгляд"?
 
— Не збіраемся мы нічога павышаць, на чырвоную ікру вось цана добрая — 140 тысяч за бляшанку, — запэўнілі мяне на рынку.
 
Не змяніліся кошты і на сыравэнджаную каўбасу. На любы густ — ад 120 тысяч за кілаграм.
 
Пасля рыбы накіруемся да мяса. А тут вось змены крыху заўважныя. У мінулы раз была магчымасць набыць кіло свіной паляндвіцы па кошце ад 70 тысяч рублёў. Цяпер у асноўным гэта 78 тысяч. Кілаграм кумпяка — 63 тысячы. Ялавічына (таксама паляндвіца і кумпяк) — 125 тысяч за кіло.
 
Што датычыць іншых прадуктаў, то тут прадаўцы таксама запэўніваюць: спецыяльна перад Новым годам павышэння не чакаецца, так што можна не хвалявацца і не забіваць загадзя лядоўню прадуктамі. Ды і не забывайцеся, што вы на рынку — прасіце зніжкі. Напрыклад, паўлітра мёду замест 80 тысяч мне былі гатовыя прадаць за 60. Чэргаў і перадсвяточнага тлуму на сталічнай Камароўцы пакуль не назіраецца. Так што ёсць час і магчымасць прыгледзецца, прыцаніцца, каб выбраць найсмачнейшае для гасцей і блізкіх.
 
Лічыльнік "Звязды": Камароўскія кошты за дзесяць дзён да Новага года
  • Апельсіны і бананы — 13,9 тысячы за кілаграм;
  • Яблыкі — ад 9,5 тысячы;
  • Ківі — 25 тысяч за кілаграм;
  • Вінаград — 50-70 тысяч за кілаграм;
  • Масліны (250 г) — ад 9,8 тысячы;
  • Аліўкі (250 г) — ад 9 тысяч;
  • Кукуруза (бляшанка) — ад 5,9 тысячы;
  • Гарошак (бляшанка) — ад 6,5 тысячы;
  • Салёнае сала — 68-69,9 тысячы за кілаграм;
  • Вараныя каўбасы — ад 49 тысяч за кілаграм;
  • Цвёрдыя сыры — ад 48 тысяч за кілаграм;
  • Тварог (350 г) — ад 9,5 тысячы;
  • Мёд — 80-90 тысяч за паўлітровы слоік
  • Маянэз (250 г) — ад 3,5 тысячы.
-35%
-20%
-30%
-50%
-19%
-40%
-21%
-10%
-70%
0073029