108 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  2. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  3. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  4. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  5. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  6. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  7. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  8. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  9. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  10. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  11. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  12. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  13. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  14. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу: снова 9 умерших
  15. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  16. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  17. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  18. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  19. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  20. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  21. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  22. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  23. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  24. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  25. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  26. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  27. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  28. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  29. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  30. Суды над студентами и «Я — политзаключенная». Что происходило в Беларуси и за ее пределами 7 марта
реклама


Ягор Марціновіч,

Без адукацыі, затое з грашыма: ці зарабляюць касіры ў крамах па $700—1000, як тое абяцаюць у рэкламе?

Некалькі гадоў таму па дадатковы даход беларусы ішлі ў распаўсюднікі латарэйных білетаў. На ўдалым месцы можна было атрымаць сярэднюю зарплату. Пасля прыйшла эпоха кандуктараў, якія зараблялі амаль столькі ж, як і кіроўцы грамадскага транспарту.

Цяпер жа, калі меркаваць па аб’явах у сталічным метро, ледзь не самая запатрабаваная і прыбытковая праца ў Мінску — касір-кантралёр.

"Ад 5 мільёнаў рублёў" — гэта прапанова "Еўраопта". "Вопыт працы, зарплата 6 мільёнаў" — а гэта ўжо набірае людзей "Віталюр".

Прычым у гандлёвыя сеткі шукаюць яшчэ і ахоўнікаў, грузчыкаў, абвальшчыкаў мяса, кухараў… Адкрываюцца ўсё новыя і новыя крамы, таму супрацоўнікаў катастрафічна бракуе. Прыцягваць моладзь удаецца толькі высокімі заробкамі.

Яшчэ ў студзені 2012 года дырэктар "Еўрагандлю" Андрэй Зубкоў казаў, што найлепшыя супрацоўнікі ў крамах "Еўраопт" атрымліваюць па $1000.

У такія лічбы мала хто паверыў, але дыспрапорцыя відавочная. Напрыклад, у багатай Маскве касіры маюць у сярэднім каля $750, а ў мінскім "Віталюры" ім гатовыя плаціць па $700.

Ці насамрэч я змагу атрымліваць такія грошы нават без адпаведнай адукацыі? Пачынаю абтэлефаноўваць аддзелы кадраў гандлёвых сетак.

Званок у "Гіпа".

"Вопыт працы ёсць?" — "Не…" — "Зараз пераднавагодні месяц, часу на навучанне няма. Патрэбныя касіры, каб адразу выйсці на працу на поўную занятасць". Падобную аргументацыю чую яшчэ ў адной сетцы, дзе мне раяць звяртацца пасля Новага года.

У "Суседзях" гатовыя да таго, што ў мяне адукацыі няма, таму прапануюць прайсці стажыроўку.

Зарплата пачне налічвацца з першага дня працы. Праўда, пралічыць, колькі я атрымаю, складана. Мне абяцаюць 3 мільёны рублёў і працэнт ад касавай выручкі.

Для "Рублёўскага" расказваю, што я малады касір, раней працаваў у райцэнтры, а цяпер збіраюся скарыць сталіцу. "Прыязджайце на сумоўе. Напэўна, вы нам падыдзеце", — чую радасны голас у слухаўцы. "А заробак які?" — "Стартавы будзе 3,85 мільёна. Але будуць яшчэ і іншыя выплаты. Рэальна будзеце зарабляць больш. Графік працы — два дні праз два".

Цяпер час паразмаўляць з тымі, хто ўжо не першы месяц праводзіць за касай. "Я працую ўжо год. Але цякучка ў краме такая, што з часу майго прыходу пазвальняліся амаль усе, — расказвае 24-гадовая Наталля з „Еўраопта“. — 12 гадзін за касай, фактычна без магчымасці адбегчы ў прыбіральню ці проста адпачыць падчас абеду… Гэта складаная праца, хоць грошы можна атрымаць даволі вялікія. Рэальна я атрымліваю каля 6–6,5 мільёна рублёў. Каля таго і ў калегаў. Вось толькі часу іх траціць не застаецца".

Касіры наракаюць, што штрафы часцяком з’ядаюць ільвіную частку заробку. Нястача ў касе, хвіліннае спазненне, скарга кліента — пасля ўсіх вылічванняў у неспрактыкаваных супрацоўнікаў на руках застаецца палова абяцанага заробку, добра калі 4 мільёны рублёў. Але з часам прывыкаюць і да гэтага. "Такія грошы — амаль $600 — без адукацыі я наўрад ці дзе-небудзь атрымаю, — прызнаецца Ірына, якая ўладкавалася ў „Карону“. — А той, хто ра-зумнейшы, ідзе ў кіраўніцтва нашых крамаў. У параўнанні з іхнімі заробкамі мы маем капейкі".
-10%
-10%
-10%
-15%
-33%
-12%
-10%
-35%