Личный счет


Ягор Марціновіч,

У кастрычніку сярэдняя зарплата ў Мінску дасягнула $637. Услед даражэюць прадукты ў крамах, скача кошт нерухомасці, становіцца ўсё вышэйшым цэннік на аўтарынку…
Але варта ад’ехаць ад сталіцы літаральна за 50 кіламетраў, як заробак падае ледзь не ў два разы. Напрыклад, у не самай беднай Валожыншчыне з пачатку года работнікі штомесяц зараблялі ў сярэднім усяго па $326. Ці значыць гэта, што тавары і паслугі таксама таннеюць за межамі сталіцы?
 
Аўтадэмпінг за МКАД

У райцэнтрах працу станцый тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў мясцовыя механікі выконваюць у сваіх гаражах.

Але калі хто-ніхто афармляе афіцыйную рэгістрацыю, то цэннік пакідае на ранейшым узроўні. Іначай кліенты пойдуць да суседняга механіка ці будуць корпацца ў машыне самастойна.

Цэны зручна параўноўваць на прыкладзе рэменя газаразмеркавальнага механізма (ГРМ). Замена ГРМ — абавязковая працэдура, якую кіроўцы праводзяць кожныя 60 тысяч кіламетраў. Самому яе зрабіць складана, нават у спрактыкаваных людзей яна займае некалькі гадзінаў часу. Для кожнага аўтамабіля кошт замены розны. За працу на канкрэтным мінівэне ў мінскіх СТА просяць 850-890 тысяч рублёў — фактычна $100. А колькі давядзецца заплаціць, калі выехаць у рэгіёны?

У абласным Брэсце адразу ў некалькіх СТА называюць $70—75. Тэлефануем далей — у Валожыне і Маладзечне ў мясцовых СТА кажуць ужо па $60 за тую ж працу. Амаль удвая танней, чым у Мінску…
 
Адметна, што ў сталіцы цэннік адразу ж прыводзіцца ў далярах, а ў рэгіёнах — у рублях.
 
Вядома ж, бываюць і выключэнні. Напрыклад, у Вілейцы на адным з СТА заламілі больш за $130! Трэба быць гатовым і да яшчэ адной тэндэнцыі. Названая па тэлефоне арыенціровачная цана можа прынцыпова адрознівацца ад той, якая будзе агучаная пасля рамонту, калі на аўтамабілі замацаваныя сталічныя нумары.
 
Такая прапорцыя назіраецца і ў іншых відах аўтамабільных працаў. Напрыклад, шынамантаж у Мінску каштуе да 200 тысяч рублёў, у райцэнтрах — да 150 тысяч. Вядома ж, за такой эканоміяй у суседні горад спецыяльна не паедзеш, але хто мае дзядоў у раёне, той пры нагодзе наведвае і СТА. Кажуць, асабліва выгадныя за межамі Мінска лакафарбавыя працы.
 
Роўнасць будаўнічых расцэнак
 
А што з будаўнічым рынкам? Ці танней выпісаць правінцыйнага спецыяліста, нават калі аплаціць яму дарогу? Аказваецца, рэгіянальныя і сталічныя расцэнкі фактычна аднолькавыя. Напрыклад, укласці квадратны метр пліткі каштуе ў Мінску $8-10. Якую суму папросяць у Маладзечне?

Абтэлефаноўваю аб’явы і чую тое самае: "$8 за метр, калі вялікая плошча, і ад $9 за маленькую". Паклейка шпалераў — тое самае.
 
"За мяжой усё адно плацяць на будоўлі больш, — тлумачыць валожынскі рознарабочы. — Пакуль зіма, зарабляю дома, а летам паеду на працу ў Польшчу ці ў Расію".
 
Што ж, розніца ў заробках у Беларусі і іншых краінах дазваляе суседзям наймаць найлепшыя беларускія рукі.

 
Нужные услуги в нужный момент
-40%
-44%
-10%
-30%
-10%
-40%
-40%
0058345