Публичный счет


Валер Каліноўскі,

Фото с сайта travel.tochka.net
Фото с сайта travel.tochka.net
Дзяржаўныя тэлеканалы паведамілі, што ў Беларусі з Новага году ўпершыню ў СНД пачала працаваць свая сыстэма Tax Free — вяртаньня замежнікам падатку на дададзеную вартасьць з тавараў, якія яны вывозяць з краіны. Аднак у сапраўднасьці сыстэма Tax Free застаецца пакуль толькі ў плянах, бо няма кампаніі-апэратара гэтай сыстэмы, няма дакумэнтацыі, няма эканамічных перадумоваў для попыту на беларускія тавары.

У першы працоўны дзень новага году ў адным з найбуйнейшых менскіх гандлёвых цэнтраў — ЦУМе — пакупнікоў завабліваюць зьніжкамі, растэрміноўкай у аплаце буйных пакупак, але згадак пра новую сыстэму Tax Free, фармальна ўведзеную з 1 студзеня, няма.

Кіраўнік сэкцыі складанай бытавой тэхнікі ЦУМа ўвогуле нічога ня чуў пра Tax Free ў Беларусі:

"Пакуль у нас такой інфармацыі не было. Можа, будзе ў нас якая нарада, але пакуль не было, нічога не казалі".

Кіраўнік сэкцыі ЦУМа прызнае, што замежнікі купляюць у іх пераважна дробную бытавую тэхніку, і дапускае, што вяртаньне ПДВ зацікавіць іх болей. Але як гэтая сыстэма будзе дзейнічаць, яму незразумела.

Палажэньні наконт сыстэмы Tax Free былі ўключаныя Нацыянальным сходам у новы Падатковы кодэкс, які ўступіў у сілу з 1 студзеня, паведаміла "Свабодзе" супрацоўніца Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі Натальля Далгова. Аднак для таго, каб сыстэма пачала рэальна функцыянаваць, патрэбен дадатковы час:

"На сёньняшні дзень пакуль ня вызначаны апэратар для вяртаньня грошай. Ва ўсясьветнай практыцы ёсьць кампаніі, якія непасрэдна такімі рэчамі займаюцца. Можа, хтосьці з замежных кампаній прыйдзе да нас на рынак. Мы іх апавясьцілі пра адпаведныя зьмены ў нашым падатковым заканадаўстве. Спадзяемся, што гэта будзе зроблена бліжэйшым часам. Мы б хацелі, каб ужо ў наступным годзе мэханізм Tax Free быў запушчаны і ў 2014 годзе паўнавартасна працаваў па поўнай праграме".

У 2014 годзе ў Менску плянуецца чэмпіянат сьвету па хакеі. Улады чакаюць каля 20 тысяч турыстаў і, магчыма, разьлічваюць на іхні попыт.

Афіцыйна Tax Free ў Беларусі ўводзяць, каб стымуляваць разьвіцьцё ўязнога турызму. Сярод ініцыятараў укараненьня новай сыстэмы былі Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства гандлю. Асноўныя ўмовы для выплаты ПДВ — каб замежны грамадзянін цягам аднаго дня ў адной краме патраціў ня менш за 800 тысяч рублёў. ПДВ у Беларусі складае 20 адсоткаў.

Эканаміст Леанід Злотнікаў мяркуе, што цяжка разьлічваць на цікавасьць замежнікаў да беларускіх тавараў. Яны могуць вывозіць зь Беларусі хіба што сувэнірную прадукцыю, лён, карціны:

​​"Ну, нейкія народныя промыслы. А так, каб вывозілі ад нас тавары лёгкай прамысловасьці, расхоплівалі нашыя гарнітуры, паліто, шубы — малаверагодна. Мала што дасьць гэты праект".

Прычына слабога попыту на беларускую прадукцыю — нізкая якасьць і высокія цэны. Леанід Злотнікаў мяркуе таксама, што замежныя кампаніі кшталту Global Refund могуць і не зацікавіцца беларускай прапановай. Зь іншага боку, Беларусь уваходзіць у Мытны зьвяз, але сваю ініцыятыву наконт Tax Free ў ягоных органах не ўзгадняла, так што праблемы могуць быць і тут.

Увогуле ж узровень цэнаў у Беларусі такі, што беларусы самі езьдзяць на закупы за мяжу — ва Ўкраіну і Польшчу. Беларускія тавары стануць прывабнымі, толькі калі зноў адбудзецца дэвальвацыя нацыянальнай валюты, завышаны курс якой утрымліваецца штучна, кажа Леанід Злотнікаў. Ён мяркуе, што дэвальвацыя можа адбыцца ўжо сёлета.
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-20%
-20%
-20%
-20%
-20%
-20%
-10%
-10%