Банки
Курсы валют
Карточки  
Кредиты
Продай свой кредит
Вклады
Экономические показатели
Сервисы
Платежи в интернете
Переводы с карты на карту
Налоговый калькулятор
Калькуляторы
Каталог компаний
Домашняя бухгалтерия
Праздничный
Паритетбанк
15%
Е-плюс
Евроторгинвестбанк
15%
Сезон мини
Идея Банк
15%

Все кредиты

Публичный счет


Ягор Марціновіч,

фото: dengivsetakipahnyt.com
фото: dengivsetakipahnyt.com
Еўрасаюз вызначыў памер сутачных для тых, хто едзе ў камандзіроўкі ў розныя краіны свету. Ад пачатку студзеня ўступіў у сілу новы "каштарыс" Еўрасаюза.
 
Ён уключае ў сябе суму, якая выдзяляецца еўрапейскімі структурамі на дзень камандзіроўкі ў тую ці іншую краіну свету.
 
За гэтыя грошы можна знайсці жыллё, паесці, даехаць на мясцовым транспарце да патрэбнага месца сустрэчы і пакінуць трохі на іншыя выдаткі.
 
Дзень жыцця ў Беларусі ацэнены ў 196 еўра. Дарэчы, столькі ж выдзяляецца для камандзіроўкі ў Сан-Томе і Прынсіпі, гэта выспы ў цэнтральнай Афрыцы. Наша краіна знаходзіцца па дарагавізне на 128 месцы з 209 краінаў свету.
 
Найбольш грошай выдзяляецца падарожным уПапуа-Новую Гвінею (431 еўра) і Расію (366 еўра).
 
Услед за імі — карыбская Ангілья (356 еўра) і афрыканская Ангола (354 еўра).
 
Найменшыя камандзіровачныя можна атрымаць у Такелау (58 еўра). Гэтая краіна знаходзіцца пад кіраваннем Новай Зеландыі. Наступныя — Тувалу, што пасярод Акіяніі (94 еўра), Усходні Тымор (107 еўра) і Іран (115 еўра).
 
Што да больш папулярных краінаў, то, напрыклад, жыццё еўрапейскага чыноўніка ў ЗША ацэньваецца ў 279 еўра, у Японіі — 307 еўра, у Францыі — 245 еўра. Зрэшты, большасць краін Еўрасаюза "каштуюць" 220–250 еўра.
 
Што да суседзяў Беларусі, то ва Украіне сутачныя складуць 319 еўра, у Польшчы — 217 еўра, у Латвіі — 211 еўра. Нарэшце, Літва "таннейшая" за нас. У гэтай краіне камандзіровачныя роўныя 183 еўра.