Публичный счет


Летась на сайце дзяржзакупак былі адменены ці прызнаныя няздзейсненымі з дзясятак аўкцыёнаў на закупку аўто для чыноўнікаў. Але амаль усе яны машыны набылі.
 
Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ад набывання аўтамабіля за 68 тысяч долараў - Toyota Highlander - адмовіўся.
 
"Мы вывучылі кан’юнктуру рынку, кошты, не атрымалі пацвярджэння фінансавання і не будзем купляць новае аўто. Буду ездзіць на старой", - кажа асабіста старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Іванавіч.

У Нясвіжскім райвыканкаме кажуць, што аўтамабіль іх кіраўніка 100% зношаны, таму трэба новы, але пасля скандалу высвятляецца, што "машына не такая ўжо і старая".
 
А вось у Нясвіжскім палацы аўтамабіль за 450 мільёнаў - Nissan Pathfinder - усё ж такі купілі.
 
"Яшчэ ў снежні ў ДАІ зарэгістравалі. За асабістыя сродкі купілі - зарабілі", - нечакана кажуць у Нясвіжскім музеі. Цікава, што аўкцыён быў… адменены.
 
А вось самы бедны раён Брэсцкай вобласці - Драгічынскі - купляе свайму старшыні машынку за 47 тысяч долараў - Hyundai Santa Fe Comfort 4WD. Цяпер аўкцыён адменены, а ў райвыканкаме на пытанне Еўрарадыё, ці купілі вы аўтамабіль свайму старшыні, нервуюцца: "Ніякіх каментароў на гэтую тэму больш!" - і кідаюць слухаўку. Мо пакрыўдзіліся?..
 
На сайце дзяржзакупак з дзясятак аўкцыёнаў на закупку аўтамабіляў для чыноўнікаў розных узроўняў прызнаны няздзейсненымі: Хойнікі, Паставы адмянілі аўкцыёны на закупку аўтамабіляў за 300 мільёнаў - тут куплялі Volkswagen Tiguan Trend & Fun і Ford Transit Tourneo Bus 280 SWB Bus M1 2.2 TDCi.
 
На справе аказваецца, што 300 мільёнаў на закупку аўтамабіляў у райвыканкамах… знайшлі.
 
"Мы яшчэ летась купілі, а на гэты год яшчэ не рабілі заявак", - здзіўляюцца на пытанне Еўрарадыё ў Пастаўскім райвыканкаме.
 
Аказваецца, для чыноўнікаў існуе спецыяльная схема.
 
"Двойчы падаем заяўку на электронны аўкцыён. Першы раз заяўка вісіць 15 дзён, другі раз падаем - 10 дзён на заяўку. Калі ніхто не адгукаецца, адмяняем аўкцыён, і тады ўжо купляем наўпрост ад дылера", - прастадушна прызнаюць ў райвыканкаме.
 
Купілі аўто і для Хойніцкага аддзелу культуры - таксама за 300 мільёнаў рублёў!
 
Праўда, схема для чыноўнікаў на закупку аўтамабіляў у выпадку грандыёзных скандалаў на ўсю рэспубліку не дзейнічае.
 
Кантрольнае тэлефанаванне ў Ельск, дзе куплялі Touareg V6 TDI Tiptronic. Адразу ў гараж райвыканкама. Вадзіцель райвыканкама Іван кажа, што ў гаражы чатыры машыны - сярод іх і "Мэрсэдэс", якому 12 гадоў, і "Ніва", і нават "Жыгулі".
 
"Не куплялі новыя аўтамабілі. Дакладна зараз новых аўтамабіляў няма", - кажа Іван.
Нужные услуги в нужный момент
-52%
-30%
-20%
-10%
-20%
-10%
-30%
-50%
-10%
-10%
0058043