109 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  2. «Мысленно поддерживал митингующих». Тест: правда ли, что это звучало в белорусских судах?
  3. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  4. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  5. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  6. Посол РФ в Беларуси рассказал о предложении о встрече от оппозиции и сравнил ее с обществом книголюбов
  7. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  8. Минское «Динамо» обыграло СКА в четвертом матче Кубка Гагарина
  9. В суде по делу Бабарико продлен перерыв, заседаний 9 и 10 марта не будет
  10. МОК не признал Виктора Лукашенко президентом НОК Беларуси
  11. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  12. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  13. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  14. Какие курсы доллара и евро установили обменники после больших выходных
  15. Что происходит в Беларуси 9 марта
  16. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  17. Три новых интересных здания, которые минчане вряд ли видели. Показываем, как они выглядят
  18. Эту неделю еще померзнем, но весна все же придет
  19. Госсекретарь США назвал Лукашенко последним диктатором Европы
  20. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  21. Вариантов немного. Чего ждать в случае получения или отказа в российском кредите
  22. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  23. Глава КГБ оценил ситуацию в Беларуси: вроде и стабильная, но не совсем
  24. «Зарплата 350 рублей, медицины нет». Откровенный рассказ семьи минчан о переезде в деревню
  25. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  26. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  27. Максим Знак остается в СИЗО до 9 мая
  28. «Соседи, наверное, с ума от нас сходят». У минчан с разницей в четыре года родились две двойни
  29. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  30. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
реклама


Ныраем у адну з арак Траецкага прадмесця і хутка знаходзім трохпавярховы будынак па адрасе: Старавіленская, 12. Цэлы пад'езд гэтага дома з 22 лютага зробіцца хостэлам Trinity. На першым паверсе міні-гасцініцы пакуль пануюць маўклівыя будаўнікі, а побач з лесвіцай штабялямі ляжаць матрацы. Таму мы, не затрымліваючыся, падымаемся на другі паверх. Тут у beta-версіі хостэла жывуць першыя пастаяльцы. Пакуль дзяўчаты-адміністратары запарваюць гарбату, дырэктар хостэла Ксенія Курусь абмалёўвае 34mag.net бліжэйшую будучыню.



Адкрыццё хостэла запланавалі на канец лютага. Да гэтага часу даробяць першы паверх – і ў хостэле будуць месцы для 55 турыстаў. Тут ёсць шасці-, пяці-, чатырох- і трохмясцовыя нумары і "люкс". Кошты пачынаюцца ад $15 за самы густанаселены пакой і рухаюцца ўверх да $45 – за "люкс".
 
Усе стандартныя нішцякі ў Trinity прысутнічаюць – бясплатны wi-fi, настольныя гульні і гіды па горадзе. У перспектыве тут будзе більярд, настольны футбол і гульнявыя аўтаматы на трэцім паверсе. Бонусам да гэтага набору – кандыцыянеры ў некаторых нумарах ды дармовыя тосты з джэмам і мюслі з малаком на сняданак.
 
Але галоўны плюс – гэта само месца, у якім знаходзіцца хостэл. У адрозненне ад канкурэнтаў з вокнаў Trinity бачныя рэшткі старога Менску, а ўсе гістарычныя каштоўнасці – у межах пешай даступнасці.


 
"Такое месца я шукала амаль паўгода, – распавядае Ксенія. – Быў яшчэ варыянт на Карла Маркса, але памяшканне аддалі пад кафэ, бо яны “раней прыйшлі” або нешта такое. Як знайшла гэты райскі кут? Калі ты робіш добрую справу, Сусвет табе дапамагае".
 
Наогул, Ксенія вельмі часта кажа пра дабро, любоў да сваёй справы і сусветную гармонію. Спачатку нават не верыцца, што такая рамантычная 20-гадовая дзяўчына адкрывае ўжо трэці хостэл за год. Але менавіта яна з праектам хостэла перамагла на конкурсе StartupWeekend у студзені 2012 года. А потым дамовілася з інвестарам, які вылучыў $50 тыс. на рэалізацыю праекта. У маі Ксенія адкрыла першы хостэл у Чыжоўцы, у кастрычніку – другі на вуліцы Максіма Танка. Trinity – трэці па ліку.


 
Цяпер хостэл на Танка зачынілі і аб’ядналі з Trinity. Грошы на ўсе гэтыя праекты даваў бізнэсовец Аляксандр Кныровіч, які займаецца будаўніцтвам. Па ходзе размовы разумею, чаму ён даверыў кіраванне хостэлам Ксеніі.
 
"Першыя паўгода я жыла ў хостэле ў Чыжоўцы, – успамінае яна. – Падчас рамонту была прарабам. Ужо потым з раніцы гатавала пастаяльцам сняданкі: бліны і вафлі пякла, гарбату-каву налівала. Вырашыла, што трэба спачатку самой усё паспрабаваць, каб было зразумела, чаго патрабаваць ад адміністратараў. Плюс я ў асноўным сама прымаю званкі ад кліентаў і складаю ўсе фінансавыя справаздачы".

Карацей, "жалезная ледзі" belarusian edition. Акрамя стаханаўскіх змен у хостэле Ксенія таксама вучыцца ва ўніверы. Хоць пасля адкрыцця першай міні-гасцініцы хутка давялося перавесціся на завочку.


 
Скончыўшы з гэтай гісторыяй поспеху, мы яшчэ раз аглядаем усе адкрытыя пакоі. Пакуль усё выглядае вельмі проста, але, паводле Ксеніі, да адкрыцця памяшканне абрасце прыемнымі дэталямі і зробіцца "сапраўдным еўрапейскім хостэлам". Наогул, усяго за год у Менску зрабілася немагчыма адкрыць міні-гасцініцу і чакаць манапольнага поспеху. Улічваючы канкурэнцыю, цяпер за турыстаў трэба біцца і прыцягваць іх дадатковымі перавагамі.
 
"За апошні час адкрыліся амаль дзесяць хостэлаў. Такі ажыятаж зразумелы, бо крута мець свой хостэл і зусім нескладана зняць якую-небудзь кватэру і паставіць туды двух’ярусныя ложкі. Складана не зачыніцца праз паўгода, – кажа Ксенія. – Першыя месяцы тры трэба быць гатовым працаваць у мінус, начаваць на працы, вучыцца рабіць фінансавыя справаздачы і ўвесь час шукаць супрацоўнікаў. У ідэале супрацоўнікі павінны быць такімі ж апантанымі, як я сама. Каб для іх хостэл быў другім домам, а пастаяльцы рабіліся сябрамі".


 
Паводле Ксеніі, у сферы хостэлаў усё залежыць ад каманды. І пакуль тут больш за ўсё праблем. Тым больш што Курусь ёсць з чым параўнаць. Да ўсяго іншага яна яшчэ сузаснавальніца і адзін з PR-менеджараў крэатыўнага кластару МЕ100, дзе кожны супрацоўнік – паўнавартасны ўдзельнік агульнай дзвіжухі.
 

 
"Хтосьці оптавалакно за бясцэнак дастаў, хтосьці мэблю з IKEA добрую знайшоў, хтосьці дамовіўся пра інтэрв'ю, – распавядае Ксенія аб працы першага крэатыўнага кластару. – Такая крутая сінэргія атрымліваецца, дзе ўсім усё трэба і ўсе працуюць разам. Калі ў мяне атрымаецца бліжэйшым часам такую каманду стварыць для хостэлаў, то можна будзе далей развівацца і адкрываць нешта ў рэгіёнах".


 
У канцы размовы, падкрэсліваючы важнасць каманднай гульні і выкарыстоўваючы ўсе каналы для пошуку аднадумцаў, Ксенія просіць дапамагчы ёй знайсці супрацоўніка: "Я фізічна не паспяваю рабіць усё. Вось ваш сайт чытаюць цікавыя і актыўныя людзі. Можа, хто-небудзь хоча папрацаваць намеснікам дырэктара? Калі вам гэта сапраўды трэба і вы гатовыя выкладвацца, то спрацуемся. Пішыце".




 
-10%
-50%
-45%
-5%
-10%
-10%
-10%
-40%
-50%
-10%