99 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Новый глава НОК, возможные санкции Украины, суды и приговоры. Что происходило 26 февраля
  2. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  3. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  4. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  5. Бывший офицер: «В августе понимал, что рано или поздно дело коснется меня и я не смогу на это пойти»
  6. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  7. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  8. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  9. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  10. «Любой поставщик должен закладывать в цену риск принятия судом такого решения». Кредиторы БМЗ в печали
  11. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  12. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  13. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился
  14. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  15. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  16. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
  17. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  18. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  19. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  20. Политолог: Россия устала играть в кошки-мышки с Лукашенко, но не видит альтернативы
  21. «Ситуация, похоже, только ухудшилась». Представитель Верховного комиссара ООН — о правах человека в Беларуси
  22. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике
  23. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  24. В Беларуси выпустили пробную серию российской вакцины от коронавируса
  25. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  26. Выброшенные на лед в Шклове освежеванные трупы животных оказались лисьими. Их проверяют на бешенство
  27. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  28. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  29. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  30. По Мстиславлю уже 5 месяцев гуляет стадо оленей. Жители говорят, что олениха с детенышем ранена
реклама


Кірыла Хілько,

Канада выпусціла першую пластыкавую банкноту наміналам 100 канадскіх даляраў у 2011 годзе. За ёй выйшлі купюры 50 і, нарэшце, 7 лістапада 2012 года, 20 канадскіх даляраў. Пластыкавыя грошы не з’яўляюцца ноу-хау канадскага нацбанка. Такія грошы ўпершыню з’явіліся ў 1988 годзе ў Аўстраліі. Грошы на пластыкавай плёнцы друкуюць і ў Новай Зеландыі, і ў шэрагу іншых краін свету.






 
Пластыкавыя купюры валодаюць значнымі перавагамі над папяровымі: іх вельмі цяжка падрабіць, яны зносаўстойлівыя, на іх амаль не ўтвараецца згінаў ды пры неабходнасці палімерныя грошы можна адмыць. У літаральным сэнсе гэтага слова. Але канадцы, якія, відаць, не збіраюцца павальна купацца з гаманцамі ў кішэнях, паспелі знайсці ў сваіх новых банкнотах і некалькі заганаў.



Банк Канады расказвае пра новыя купюры 20 канадскіх даляраў

Па-першае, яны плавяцца. Пра гэта заявіў будаўнік з Антарыа Нікалас Білард, які паклаў сваю калядную прэмію — 800 даляраў, між іншым — у бляшанку з-пад кавы і пакінуў яе побач з радыятарам ацяплення. Наступнай раніцай купюры ператварыліся ў камячкі. Таксама жыхары Канады паведамлялі пра выпадкі аплаўлення купюр, пакінутых у аўтамабілях, якія стаялі на сонцы ў спякотнае надвор’е. Нацыянальны банк Канады адмаўляе магчымасць такіх выпадкаў і заяўляе, што пластык для купюр прайшоў лабараторныя выпрабаванні пры тэмпературах ад +140 да -75°С, але спецыялісты адмовіліся называць дакладную тэмпературу плаўлення і папрасілі канадцаў не эксперыментаваць, піша Wall Street Journal.


 
"Тэст-драйв" пластыкавай канадскай банкноты

Па-другое, новыя купюры зліпаюцца. Да таго ж, яны вельмі тонкія, можна выпадкова "развітацца" з дзвюма-трыма банкнотамі замест адной. Гэта адбываецца праз накапленне статычнай электрычнасці, хоць канадскі банк заяўляў, што гэта проста "хвароба" ўсіх новых купюр, якая праходзіць з часам.
 
Па-трэцяе, мастак намаляваў не той кляновы ліст. На гэтую асаблівасць звярнуў увагу батанік Шон Блэйні. Блэйні кажа, што пяцідольны ліст характэрны для завезенага ў Канаду нарвежскага клёна. Мясцовы ж канадскі клён мае трохдольныя лісты (такі ліст намаляваны на сцягу Канады). Але і тут нацбанк не збіраецца нічога змяняць, бо "гэты ліст адлюстроўвае ўсю разнастайнасць клёнаў у Канадзе".
 
Дарэчы, дызайн новых канадскіх даляраў выклікаў спрэчкі не толькі сярод батанікаў, але і прыхільнікаў палітычнай карэктнасці. Так, на макеце 100-даляравай купюры, дызайн якой адлюстроўваў медыцынскія дасягненні Канады (медыцына ў краіне цалкам бясплатная, у адрозненне ад Беларусі), першапачаткова была намалёвана жанчына мангалоіднай расы, якая глядзела ў мікраскоп. На выпушчанай купюры азіятку замяніла еўрапеоідка. У сувязі з гэтым старшыня Банка Канады быў вымушаны афіцыйна прасіць прабачэне за "адлюстраванне толькі адной этнічнай групы" на купюры.
 
Але ў гісторыі грошай, напэўна, любой краіны ёсць падобныя эпізоды. Беларусь — не выключэнне. Так, надпіс на купюрах наміналам 50 000 рублёў стаў граматычна няправільным пасля рэформы правапісу 2010 года: па новых правілах пачалі пісаць "пяцьдзясят", а не "пяцьдзесят".
 
На гэтай жа купюры мікратэкстам надрукавана "МИРСКІ ЗАМАК". Супрацоўнікі Нацбанка, аднак, заяўляюць, што гэта была не памылка, а графічная пастка для фальшываманетчыкаў. А на купюры 100 000 мастак прымаляваў вежам Нясвіжскага палаца праваслаўныя крыжы замест арлоў. Пры гэтым памылку, зробленую ў 2005, заўважылі толькі ў 2012.
-10%
-10%
-20%
-20%
-30%
-20%
-30%
-10%
-20%
-70%
-20%