1. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  2. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси
  3. На картодроме в Стайках открыли сезон. На гоночном треке соревновались на время и Tesla, и УАЗ Patriot
  4. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  5. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  6. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  7. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев
  8. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  9. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  10. Льняное масло: особенности применения, о которых нужно знать
  11. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  12. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  13. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  14. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  15. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  16. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  17. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  18. Уголовные дела на руководителей BYSOL и исчезновение Александра Федуты. Что происходило 12 апреля
  19. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  20. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура
  21. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  22. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  23. «Ура, Гагарин в космосе!» Как дети на «гродненском космодроме» запустили в небо мини-копию ракеты
  24. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  25. На основателей Фонда солидарности BYSOL завели уголовное дело
  26. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  27. «Ребенок неудачно упал и оказался в коме». История Веры, которая работает в детском хосписе
  28. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  29. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  30. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
реклама


Галіна Абакунчык,

Фото с сайта russianlook.com
Фото с сайта russianlook.com
У дашкольных установах гэта называюць неабходнай умовай, каб дзеці мелі збалансаванае харчаванне. Бацькі гатовыя плаціць і больш, але пры ўмове, што грошы будуць выкарыстоўвацца належным чынам.

Кошт утрымання дзіцяці ў яслях за дзень складае цяпер 5400 рублёў, у сярэдніх і старэйшых групах — 6512 рублёў. Фактычна гэта цана адной булачкі. А за гэтыя грошы трэба арганізаваць дзіцяці чатырохразовае харчаваньне, кажа загадчыца дзіцячага садку ў мікрараёне Сухарава Тацяна Лукашэвіч: "Мы папросту ня ў стане купіць добрае харчаваньне для дзяцей, бо кошты ўвесь час растуць — самі ж бачыце. І таму мы маглі б нешта лепшае прыгатаваць, а пачынаем з таго, што эканомім на самых дарагіх і якасных прадуктах. Але пазыцыя вельмі многіх людзей такая, што любое падвышэньне коштаў — калі магчыма яго зьняславіць, то яны абавязкова гэта зробяць. Пэўна, мэнтальнасьць яшчэ такая, што людзі не разумеюць — за якасьць трэба плаціць. А зь іншага боку, заробкі нізкія ня толькі ў нас, а ў вельмі многіх людзей. Таму, пэўна, усё роўна падвышэньне аплаты для многіх людзей будзе балючым".

Загадчыца аднаго зь дзіцячых садкоў у цэнтры сталіцы таксама выказваецца за падвышэньне коштаў на харчаваньне дзяцей і называе гэтую меру пэўным разьвязаньнем толькі часткі праблемаў у дашкольных дзіцячых установах:"У супрацоўнікаў дзіцячых садкоў вельмі нізкія заробкі, і пытаньне гэтае стаіць вельмі востра. Да прыкладу, у мяне ў садку тры гады ёсьць вакантная пасада, і ніхто на яе ня хоча ісьці. Няма кухара, няма выхавацелек у некаторых групах. Таму б не зашкодзіла, каб з абодвух бакоў было дададзена грошай: і з боку бацькоў, і з боку дзяржавы".

Не зашкодзіла, каб з абодвух бакоў было дададзена грошай: і з боку бацькоў, і з боку дзяржавы

Ініцыятарам падвышэньня платы за харчаваньне дашкольнікаў стаў віцэ-прэм’ер ураду Анатоль Тозік, які выступіў з такой прапановай напрыканцы студзеня. Цяпер бацькі аплачваюць 40% ад агульнага кошту харчаваньня дзіцяці, шматдзетныя сем’і маюць зьніжкі яшчэ напалову. У адпаведнасьці з новай урадавай пастановай памер платы для ўсіх зараз павялічыцца на 50%.

5-гадовая Яна Вінярская наведвае апошнюю групу ў дзіцячым садку, а таму яе бацька Генадзь — адзін з тых людзей, каго новыя правілы закрануць непасрэдна. Генадзь Вінярскі кажа, што гатовы плаціць за дачку і большыя грошы: "Кошты растуць на ўсё, і на прадукты харчаваньня, з аднаго боку. А зь іншага — і заробкі ў людзей хоць як, але растуць. Магчыма, што ня так ужо рэзка трэба было падвышаць, але калі мінулы раз падвышаліся кошты, то і якасьць харчаваньня лепшала. Дзіця прыносіла дахаты і цукеркі, і мандарыны — так заўсёды лепшае напачатку, пазьней ужо выроўніваецца. Ну, і па-другое — гэта ўсё ж такі дзеці — калі сабе будзеш штосьці ашчаджаць, то для дзіцяці разаб’есься, але апошняе аддасі. Ну, а што тычыцца той катэгорыі людзей, якая нібыта ня мае грошай, то для іх і сто тысяч праблема, бо ў іх грошы на іншыя патрэбы ідуць".

Важна, каб дзеці атрымлівалі на гэтыя грошы якаснае харчаваньне, а ня толькі аўсянку

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у залежнасьці ад тыпу дашкольнай установы і ўзросту дзіцяці цяпер бацькі плацяць ад 136 да 214 тысяч рублёў за месяц. У выніку падвышэньня коштаў гэтыя сумы павялічацца адпаведна да 200 і 300 тысяч рублёў. Юрыстка праваабарончай арганізацыі для дзяцей-інвалідаў Марына Каліноўская кажа, што бацькі яшчэ ня скардзіліся на ўрадавую ініцыятыву і звычайна не наракаюць, калі становішча дзяцей паляпшаецца на практыцы: "Мы бачым, што цэны на прадукты харчаваньня папраўдзе павышаюцца. І мне падаецца, што ня варта казаць пра тое, што толькі дзяржава павінна ўсё аплачваць. Падаецца цалкам лягічным, што бацькі бяруць удзел у аплаце харчаваньня сваіх дзяцей. Важна, каб была сыстэма кантролю і дзеці адпаведна атрымлівалі на гэтыя грошы якаснае харчаваньне — і садавіну, і гародніну, а ня толькі аўсянку. Мне падаецца вельмі важным, як гэтыя грошы пасьля выкарыстоўваюцца".
-20%
-30%
-30%
-25%
-20%
-40%
-15%
-20%
-15%
0072984