106 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Почти 60 тысяч рублей за китайский кроссовер. Изучаем возможности Chery Tiggo 7 Pro
  2. «Дочка видела, как нас забирали. Всю ночь плакала». Минчанки хотели обратиться к депутату, а попали на Окрестина
  3. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  4. В Минск привезли первый экземпляр нового поколения Renault Duster
  5. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  6. Иск в суд, новые обвинения, уголовное дело. Что снова происходит с Гродненским детским хосписом
  7. Задержано более 10 участников конференции Лиги студенческих объединений, приговоры судов. Что происходит 5 марта
  8. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  9. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  10. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  11. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  12. Погода в длинные выходные: мокрый снег, метели, гололедица и ночные морозы
  13. Суд огласил приговор водителю, который прокатил на капоте гаишника
  14. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  15. По обновленному КоАП судили айтишника из квартала «Пирс». На его балконе БЧБ-флаг держался с августа
  16. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  17. «Надо по-хозяйски подойти к этой территории. Но никакого жилья». Лукашенко дал указания по площадке «Мотовело»
  18. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  19. Украина опять внесла Беларусь в «зеленый список» по COVID-19. Можно ехать без ПЦР-теста и карантина
  20. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  21. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  22. Что сделать для сердца, если переболел коронавирусом? Кардиолог помогает разобраться
  23. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  24. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  25. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  26. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  27. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  28. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  29. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  30. Генпрокуратура направила в Литву запрос о выдаче Тихановской, а в суд — дело «о тайной вечере»
реклама


Ірына Асташкевіч,

Што рабіць з дзяржаўнай маёмасццю, якая перастала быць патрэбнай на вёсцы ўласніку ці дзяржаве? Вось выстаўлены на продаж, напрыклад, у населеным пункце, дзе жыве чалавек 30, дом культуры — прыгожы, з калонамі, плошчай у 1000 метраў квадратных. Апошнія жыхары, у абсалютнай большасці людзі старыя, мастацтва спажываюць выключна праз тэлевізар. Такімі ж нерэнтабельнымі на вёсцы апошнім чынам сталі будынкі дзіцячых садкоў, аптэк, ФАПаў, школ...

Утрымліваць іх занадта дорага для дзяржавы — размовы пра акупнасць нават і не ідзе. Вось і прымаецца ў такім выпадку рашэнне аб іх закрыцці, а потым і продажы праз аўкцыён. Спачатку — для прадпрымальніцкай дзейнасці, а калі няма ахвотных — цяпер стала магчымым і пад жыллё.

Дзякуючы гэтаму варыянту продажу нерухомасці можна вырашыць жыллёвыя праблемы вяскоўцаў — новыя дамы будуюцца ж не паўсюль. Стварэнне аграсядзіб на базе такіх аб'ектаў нерухомасці — таксама нядрэнная перспектыва. Ёсць попыт і пад дачы.

Першы намеснік дырэктара абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Вольга Швідзянкова расказвае, што ў вёсках цяпер дастаткова многа дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца:
 
— У асноўным гэта былыя аб'екты сацкультбыта. У нас іх больш за 60 % ад таго пераліку, які мы зараз плануем на продаж. У пераліку маёмасці, якую мы будзем уцягваць у гаспадарчы абарот шляхам продажу, здачы ў арэнду ці перадачы іншаму ўласніку, цяпер 324 аб'екты. З іх на продаж — 265 аб'ектаў. На кожны тавар ёсць свой купец. У нас былі выпадкі, калі мы доўга-доўга прадавалі, а потым прыйшоў чалавек, які купіў усё адразу ў адной з вёсак Лоеўскага раёна. Цяпер вялікі інтарэс да аб'ектаў, якія патэнцыяльна можна ператварыць у зону адпачынку.

Дарэчы, былое аддзяленне сувязі ў вёсцы Журавічы Рагачоўскага раёна зусім нядаўна купілі як будучае жыллё — за 100 тысяч рублёў. Гэта стала магчымым пасля падпісання Указа № 294 "Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю". Цяпер можна прадаваць пустуючыя аб'екты за адну базавую велічыню не толькі пад дзелавыя праекты, як гэта было раней, але і пад жыллё, і пад вядзенне дапаможнай гаспадаркі. Пасля правядзення ўсіх этапаў паніжэння кошту на аб'ект, на Гомельшчыне першымі ў краіне пачалі ўвасабляць у жыццё адпаведны заканадаўчы акт.

Між тым, у Гомельскім абласным фондзе дзяржаўнай маёмасці разумеюць, што пакупніку далёка не ўсё можна прапанаваць. Свінарнік ці кароўнік у чыстым полі наўрад ці можна выкарыстоўваць у якасці жылля ці пляцоўкі для вядзення гаспадаркі. Складана прадаць і дзіцячы садок, плошча якога больш за 1000 м 2 — не кожнаму патрэбен такі вялізны дом. Таму падбіраюць тыя аб'екты, якія больш-менш добра захаваліся і маюць параўнальна невялікую плошчу — закансерваваныя ўстановы адукацыі, аховы здароўя, сувязі... 19 сакавіка пройдзе чарговы аўкцыён, на які будзе выстаўлены гатовы да продажу будынак былой аптэкі ў вёсцы Бывалькі, што ў Лоеўскім раёне.

— Для таго, каб прадаць за адну базавую велічыню аб'ект пад жыллё, трэба правесці як мінімум 6 аўкцыёнаў, — працягвае Вольга Алегаўна. — Калі аб'ект не купілі, мы прадаём яго грамадзянам за адну базавую.

Што тычыцца будынка аптэкі ў вёсцы Бывалькі — гэта рэспубліканскі аб'ект. Мы 10 разоў яго выстаўлялі на аўкцыёны, з 2009 года пакупнікоў не знаходзілася. Можа, цяпер знойдуцца.

Дзяржаўную маёмасць за базавую велічыню пачалі прадаваць з 2007 года. Аднак з таго часу значна ўзрасла пакупніцкая здольнасць многіх прадпрымальнікаў. І менавіта таму летась некаторыя аб'екты на Гомельшчыне прадалі ўжо не за базавую велічыню, а нават за 100 % кошту, расказвае Вольга Швідзянкова.

— Ёсць прыклады, калі прадпрымальнікі знайшлі сабе аб'ект, які яны хацелі б выкарыстоўваць, і проста чакалі, калі мы будзем зніжаць цану на яго. Але ж калі яны дачакаліся паніжэння цаны, напрыклад, на 80 %, на аўкцыён прыйшлі адразу 6 удзельнікаў, і цана на аб'ект узлятала вышэй, чым яго астаткавы кошт. Напрыклад, так мы прадалі аб'ект у Гомелі — усе доўга чакалі паніжэння яго цаны. Пачатковая была 370 мільёнаў. Канчатковая — 1 мільярд 285 мільёнаў. Але ж калі прэтэндэнтаў няма, мы прадаём маёмасць адзінаму — таму, хто заявіў пра сваё жаданне. Такім чынам можна стаць уладальнікам маёмасці без гандлю, пры гэтым працэдура празрыстасці выканана. Мы лічым, што прадаваць нам дапаможа і адмена пераацэнкі маёмасці, якая прадаецца. Цяпер штогод яе вартасць не павялічваецца. Пачатковая цана паніжаецца зыходзячы з цаны, якая была ў тым годзе, калі прынялі рашэнне аб продажы аб'екта нерухомасці.

У спісе таго, што прапануецца на бліжэйшыя аўкцыёны, — шмат аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці, якія, хутчэй за ўсё, зробяць перадапошні крок перад тым, каб іх прапанавалі пад жыллё.

— Увогуле мы заявілі пра 40 аб'ектаў, якія могуць быць выкарыстаны пад жыллё, і цана на іх зараз зніжана больш чым на 50 %. На аўкцыён, які адбудзецца 12-13 сакавіка, мы абвясцілі 13 аб'ектаў, размешчаных у Чачэрскім і Буда-Кашалёўскім раёнах. Калі яны не будуць запатрабаваны для прадпрымальніцкай дзейнасці, далей іх будуць прадаваць пад жыллё. Дарэчы, раёны таксама зацікаўлены ў гэтым, бо ім трэба пазбавіцца ад маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, трэба наводзіць парадак на тэрыторыі.

Былыя садкі з дамамі культуры мараць пра новых гаспадароў. Улады клапоцяцца пра забеспячэнне іх захаванасці. Бо чым большая разруха ў будынку, тым менш надзеі, што пакупнікі зацікавяцца памяшканнем. Звычайна ўласнікі добра захоўваюць дзяржмаёмасць, дзякуючы гэтаму будынкі цалкам рэальна аднавіць.

Тыя, хто зацікаўлены купіць сядзібу за 100 тысяч рублёў, безумоўна, разумеюць, што стартавая базавая велічыня продажу — гэта своеасаблівы бонус. Наперадзе — афармленне шматлікіх дакументаў і выдаткоўванне вялізнай сумы грошай на рэканструкцыю будынка. За тры гады, па ўмовах дагавора, пабудову трэба прывесці ў належны стан. Інакш — штраф. Гэта купіць нерухомасць можна па чыста сімвалічным кошце, а вось штрафныя санкцыі за невыкананне ўмоў дагавору — ад 20 да 100 базавых велічынь. Калі ж маёмасць і пасля гэтага не будзе выкарыстоўвацца, яе вернуць ва ўласнасць дзяржавы.

— Зараз распрацоўваецца парадак правядзення электронных таргоў па продажы дзяржаўнай маёмасці, — расказвае Вольга Швідзянкова. — Пакупніку не трэба будзе ў Гомель ездзіць — літаральна з дому можна будзе купляць нерухомасць. Не выключаем, што гэта выкліча чарговы ўсплёск пакупніцкага інтарэсу да нашых аб'ектаў. Будзем імкнуцца зноў першымі ў краіне іх правесці. Не трэба баяцца. Трэба працаваць, і тады ўсё атрымаецца.
-10%
-15%
-20%
-30%
-25%
-15%
-20%