Вуліца Вяснінка — былая вёска — месціцца праз поле ад Драздоў. Ёй, вядома, далёка да бляску і дагледжанасці "Царскага сяла". Тратуары ў Вяснінцы нячышчаныя, дарогі разбітыя, тут і там бачацца закінутыя, а то і напаўразбураныя хаты.
Але няхай вас не ўводзіць у зман непрэзентабельны выгляд. Зямля тут каштуе сотні тысяч долараў.

Але няхай вас не ўводзіць у зман непрэзентабельны выгляд. Зямля тут каштуе сотні тысяч долараў.

Вось, напрыклад, звычайны драўляны дамок з цаглянай прыбудовай па адрасе Вяснінка, 9. Участак плошчай 15 сотак, на якім стаіць хата, прадаецца за $750 тысяч. Газ і вада да ўчастка не падведзеныя, але адпаведныя камунікацыі побач ёсць.
Дом №29 па той самай вуліцы выглядае прывабней, на ўчастак плошчай 12,5 соткі падведзены газ. Гаспадар прадае жытло пад знос. Цана — $520 тысяч.
Рыэлтары тлумачаць дарагавізну зямлі на Вяснінцы суседствам Драздоў, дзе атрымалі дамы ўсе высокія чыноўнікі і блізкія да ўлады бізнэсоўцы, спартоўцы і дактары.
Там соткі каштуюць яшчэ даражэй. Гэтае месца — ласы кавалак. Зусім побач Дразды, гандлёва-забаўляльныя цэнтры, Заслаўскае вадасховішча. Акрамя таго, зручнае транспартнае злучэнне з цэнтрам горада.
Сярод пахіленых халупаў на Вяснінцы ўжо паўстаў добры дзясятак дарагіх катэджаў. Некаторыя з іх пакуль хаваюцца за кронамі старых садоў і вясковых хат. Але выглядае, што гэта часовыя нязручнасці для новых жыхароў вуліцы.
![]() |
На некаторых пляцах ужо выраслі сучасныя катэджы |
![]() |
Можна толькі сабе ўявіць, колькі каштуе гэты ўчастак на самым беразе вадасховішча |