1. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  2. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  3. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  4. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  5. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — о «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  6. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  7. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  8. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  9. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  10. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  11. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  12. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  13. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  14. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  15. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  16. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  17. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  18. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  19. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  20. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  21. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  22. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  23. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  24. «1700 рублей, СМС о зачислении пришла ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  25. Минтруда: ветераны получат единовременные выплаты до 9 мая
  26. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  27. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  28. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  29. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  30. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
реклама


Ганна Гарустовіч,

Рыхтавацца да вяселля многія пары цяпер пачынаюць задоўга да самой падзеі. Яно і не дзіўна, бо калі ўзгадаць усе дробязі, якія патрэбны для яго, пачынаеш разумець грунтоўнасць гэтай падрыхтоўкі. Карэспандэнты "Звязды" паспрабавалі высветліць, колькі беларускам не шкада аддаць за вясельную сукенку, як змяняецца смак шампанскага, калі піць яго з келіхаў багемскага шкла, а таксама — чаму нявесты больш вераць у прыкметы, чым жаніхі...


— Вось прыгожыя келіхі для маладых, — дзяўчына дастае з самай верхняй паліцы стэнда пару высокіх фужэраў, на якіх стразамі і пацеркамі выкладзены арнамент. — Каштуюць 220 тысяч рублёў. Гэта багемскае шкло і стразы Swаrоvskі.
Дзяўчыну завуць Анастасія, яна дапамагае маці, дырэктару фірмы Алене Сцепанцовай, якая займаецца продажам вясельных аксесуараў.
 
— Келіхі з аздобай у выглядзе штучных кветак выглядаюць ярчэй, — кажа Алена, — але гэтыя, са стразамі, здаюцца больш шыкоўнымі. Не для ўсіх прынцыпова піць шампанскае менавіта з багемскага шкла, але калі кашалёк дазваляе, то чаму б і не?
Вывучыўшы за некалькі гадоў патрэбы і капрызы густу пакупнікоў, Алена Сцепанцова дзеліцца некаторымі назіраннямі:
 
— Вельмі важна своечасова адрэагаваць на тое, што просяць людзі. Вось, напрыклад, летась усе набывалі для гасцей бутаньеркі, якія чапляліся на адзенне, а цяпер просяць бранзалецікі на руку...
 
Мода, вядома, моцна ўплывае і на вясельную індустрыю. Нават адзін з галоўных атрыбутаў свята — сукенка нявесты — даўно ўжо не павінна быць менавіта белай. Гэта можа быць і крэмавы, і колер шампанскага, і нават чырвоны.
 
— Сённяшнім нявестам вельмі падабаюцца прыталеныя і А-падобныя сілуэты, велізарныя пышныя падолы шырынёй у некалькі кольцаў паціху выходзяць з моды, — расказала адміністратар сталічнага вясельнага салона Валерыя Коўш. — Апошнім часам дзяўчаты часцей выбіраюць лёгкія тканіны і карункі, у вясельных сукенках усё менш бліскучых элементаў.
 
— Часта прыходзяць дзяўчаты, якія будуць гуляць вяселле не ў Беларусі, а ў цёплым замежжы, у Грэцыі ці на Кіпры, — кажа Валерыя. — Для іх даводзіцца шыць сукенку, якая адпавядае як усім пажаданням нявесты, так і клімату.
 
Беларускі не адмахваюцца ад вясельных прыкмет. Напрыклад, большасць жадае выходзіць замуж менавіта ў новай сукенцы, каб яе да гэтага ніхто не надзяваў. У асноўным, калі не набываюць сукенку, то ўдакладняюць, каб гэта быў менавіта першы пракат. Па словах Валерыі, самыя распаўсюджаныя варыянты — альбо пашыць і выкупіць сукенку, альбо пашыць з правам першага пракату. Першы пракат каштуе ад 550 да 750 долараў, у залежнасці ад фасону.
 
А вось многія жаніхі ў прыкметы не вераць.
 
— Бывае, што мужчына сам тэлефануе і запісвае сваю каханую на прымерку, а пасля яны прыходзяць разам, і ён ацэньвае, якая сукенка найбольш пасуе дзяўчыне. Лічыцца, што жаніх не павінен бачыць нявесту ў шлюбным уборы да вяселля. Але не ўсіх гэта палохае.
 
Выявіць, эканомяць ці не на сваім знешнім выглядзе сучасныя нявесты, дакладна не атрымалася.
 
— Ёсць розныя людзі, — дзеліцца назіраннямі Валерыя. — Для некаторых прымальна ўзяць сукенку, якая ўжо была ў пракаце, але затое сэканоміць і аддаць гэтыя грошы за прычоску і макіяж.
 
У іншым вясельным салоне сталіцы мы вырашылі таксама пацікавіцца коштамі. Дырэктар салона, якая прадставілася Ірынай, расказала вось што:
 
— На сукенкі кошты на працягу года мяняюцца. Зімой, як правіла, яны ніжэйшыя. У нашым салоне, напрыклад, цэны больш нізкія да лютага. Зараз пракат сукенкі каштуе ад 350 да 500 долараў.
 
Вобраз нявесты быў бы няпоўным, калі б майстры па стварэнні прычосак і макіяжу не ўмелі так ярка яго падкрэсліваць. Але ж калі на сукенку можна патраціць некалькі соцень долараў, то якая ж тут цана пытання?
 
— Кошт залежыць ад тых сродкаў, якім карыстаецца майстар, і яго вопыту. Калі арыентавацца на сярэднія лічбы, то макіяж, напрыклад, можа каштаваць ад 35 да 80 долараў, — расказала візажыст-цырульнік Валерыя Корзун.
 
Па яе словах, большасць дзяўчат выбіраюць класічны вобраз нявесты: макіяж у пяшчотна-бэжавых, карычневых адценнях. Можа быць і варыянт, калі нявеста жадае дабавіць і некалькі актыўных яркіх колераў. Напрыклад, калі вочы зялёна-арэхавага колеру, можна дадаць у макіяж крыху зялёнага альбо ружовага, каб ужо не падкрэсліць, а адцяніць колер вачэй.
 
А вось жаніхі пераважна прытрымліваюцца звыклага: класічны касцюм альбо штаны, кашуля і камізэлька, падабраныя па колеры. Апошнім часам, часцей за ўсё для летніх вяселляў, выбіраюць не чорны, шэры ці цёмна-сіні колер касцюма, а белы ці крэмавы. Некаторым жаніхам падабаюцца фракі і смокінгі. У адным са сталічных салонаў пракату названыя ўборы можна знайсці па кошце ад 90 да 200 долараў. Калі ж рэчы вырашыце не браць напракат, а набываць, то тут давядзецца заплаціць ад 350 да 500 долараў.
 
Што ж датычыць музыкі, вядучага і сцэнару свята — варыянтаў безліч. Таму неяк прасачыць усе нюансы агранізацыі і неабходныя для іх ажыццяўлення сумы надзвычай цяжка. Але ўсё ж адной цікавай і досыць новай тэндэнцыяй сучасных беларускіх вяселляў падзялілася дырэктар студыі вясельнага дэкору Наталля Ламаноўская:
 
— Апошнім часам пары сталі часта заказваць афармленне выязной рэгістрацыі. У нашых маладых становіцца вельмі папулярным праводзіць рэгістрацыю шлюбу не ў сценах ЗАГСа, а ў месцы, якое яны самі для сябе выбіраюць. Залу, дзе будзе бяседа, таксама важна прыгожа аздобіць: абрусы, афармленне аркі за спінамі маладых, накрыўкі і банты на крэслы і яшчэ шмат чаго...Гэта каштуе ад 140 долараў. Усе атрыбуты даюцца напракат, і нават калі рэчы робяцца спецыяльна для нейкага пэўнага вяселля, кошт паслуг дэкаратара ад гэтага не павышаецца.
 
-10%
-30%
-10%
-10%
-10%
-10%
-50%
-45%
-5%
-10%
-50%
-30%
0073029