109 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  2. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  3. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  4. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  5. Синоптики объявили желтый уровень опасности на 9 марта
  6. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  7. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  8. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  9. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  10. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  11. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  12. Акции в честь 8 Марта и непризнание Виктора Лукашенко президентом НОК. Онлайн прошедшего дня
  13. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  14. Минское «Динамо» обыграло СКА в четвертом матче Кубка Гагарина
  15. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  16. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  17. Госсекретарь США назвал Лукашенко последним диктатором Европы
  18. «Соседи, наверное, с ума от нас сходят». У минчан с разницей в четыре года родились две двойни
  19. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  20. МОК не признал Виктора Лукашенко президентом НОК Беларуси
  21. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  22. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  23. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  24. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  25. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  26. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  27. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  28. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  29. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  30. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
реклама


Юрась Ускоў,

Имена главных героев фильма
На мінулым тыдні галоўны корпус БДУ нечакана ператварыўся ў Маскоўскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт. Змянілі шыльды, начапілі літары "МГГУ" на фасад. Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, ля будынка ішлі здымкі серыяла "Доктарка" ("Врачиха"). Мінск часта можна бачыць у расійскіх фільмах і серыялах — Акадэмія навук становіцца Маскоўскім гарадскім судом, а вуліцы Багдановіча або Кастрычніцкая — у сталінскую Маскву. Чым Беларусь прываблівае расійскіх кіношнікаў?

"У Беларусі засталося шмат ваеннай тэхнікі, касцюмаў часоў вайны — у Маскве гэтага значна менш, — кажа рэжысёр і сцэнарыст Андрэй Курэйчык, якому даводзілася працаваць і ў Расіі, і ў Беларусі. —Таксама ў кадры часта патрэбны горад без рэкламы і мадэрнізацыі. Менавіта таму ў Мінску здымалі кіно пра савецкага хакеіста Валерыя Харламава".

Аднак не менш цікавяць расійскіх рэжысёраў беларускія цэны. "Цяпер розніца ў расцэнках на здымкі ў Расіі і ў Беларусі зменшылася, — расказвае Курэйчык. — Яшчэ пару гадоў таму, пры здымках у Беларусі эканомілася 40% сродкаў, цяпер варта казаць пра 20%.

Тым не менш арандаваць пад здымкі кавярню ў Мінску танней, чым у Маскве. Здымачныя групы таксама таннейшыя, транспарт — нават адсутнасць затораў на вуліцах вельмі змяншае выдаткі".
 
Але, па словах Курэйчыка, не менш важнай часткай эканоміі для расійскіх кампаній застаюцца беларускія акцёры.
"На галоўныя ролі вязуць артыстаў з Расіі, — кажа ён. — А вось на ролі другога плана бяруць мясцовых.

У расійскіх акцёраў заробак складае дзве-тры тысячы даляраў за здымачны дзень, а студэнт ВГІКа бярэ за дзень ад $500–700. У Беларусі за $200–300 можна запрасіць народнага артыста".
 
"90% людзей, якія працуюць на здымачных пляцоўках расейскага кіно — беларусы", — кажа праваабаронца, былы афганец Алег Воўчак. Ён здымаецца ў расійскіх серыялах рэгулярна — у ролях другога плану.

"Учора быў на здымках фільма пра расейскую „зону“, які здымаецца ў Беларусі, — кажа Воўчак. — Акцёры масоўкі атрымліваюць ад $10 да $30.
 
Але на здымках у масоўцы не зробіш бізнэс — гэта робіцца для ўнутранага драйву. Гэта як танцы: калі звыкаешся, то не танчыць два тыдні проста цяжка. Так і з кіно: трэба здымацца хоць раз на два тыдні".
 
Падобная сітуацыя з расейскім кіно склалася і ва Украіне — там, па словах Андрэя Курэйчыка, здымкі расійскага кіно ідуць яшчэ актыўней, чым тут.
 
"Па цэнах Беларусь і Украіна знаходзяцца на адным узроўні, — кажа ён. — Таксама ва Украіне ёсць холдынгі, якія таксама займаюцца здымкамі, з імі прасцей працаваць. У Беларусі іншы плюс — адсутнасць мяжы, а таму і размытнёўкі. Пры гэтым нашыя каналы амаль нічога не здымаюць".
-10%
-20%
-10%
-10%
-20%
-10%
-10%
-10%