Цікавы выпадак адбыўся 17 красавіка ў цэнтры Мінска.
Кампанія з трох маладзёнаў адпачывала ў парку Горкага. Адзін з іх, разагрэты першым красавіцкім сонейкам, вырашыў асвяжыцца ў Свіслачы.
Пабачыўшы журналістак з камерай, хлопцы прапанавалі зняць "гераічны" ўчынак на відэа. Перасцярогі, што справа гэта небяспечная — рака не глыбокая, вада брудная — не дзейнічалі. Тым часам побач знаходзілася іншая кампанія — госці з Расіі, Украіны і Казахстана.
Открыть/cкачать видео (15.56 МБ)
Слова за слова, і беларус (як потым высветлілася, жыхар Слоніма) дамовіўся з госцем з Масквы, што калі скочыць, той дасць яму "100 баксаў".
Застаецца толькі гадаць, што кіравала адважным ныральнікам: слава, грошы ці… дурманлівыя прамяні позняга вясновага сонейка.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 