Налегке
Идея Банк
11%
12 месяцев
РРБ-Банк
12%
Оранжевая мечта - Go Кэш
Белорусский народный банк
14.9%

Все кредиты

Публичный счет


Леанід Лахманенка,

Наш карэспандэнт абмяркоўвае з вядомым эканамістам, доктарам навук, прафесарам, акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пятром Нікіценкам феномен усплёску інтарэсу насельніцтва да працы дома.

— Перад нашай сустрэчай, Пётр Георгіевіч, я пацікавіўся ў інтэрнэце сітуацыяй на рынку надомнай працы ў нашай краіне. І ведаеце, быў трохі здзіўлены і колькасцю прапаноў, і іх нечаканым зместам таксама. Людзі часам звязваюць празмерна вялікія надзеі з працаўладкаваннем праз інтэрнэт. "Шукаю працу на даму. Магу пачаць у любы час. Разгледжу ўсе варыянты". Ці вось: "Энергічная, пісьменная, камунікабельная, валодаю італьянскай і англійскай мовамі. Шукаю працу, пажадана надомную." Ёсць і не зусім звычайныя, на мой погляд, прапановы: "Запрашаем да супрацоўніцтва жанчын ад 22 да 32 гадоў, гатовых стаць сурагатнымі маці. Афіцыйны дагавор. Высокая аплата". Як вам гэта падабаецца?
 
— Сапраўды, асобныя аб'явы здзіўляюць незвычайным зместам і насцярожваюць сваім цынізмам. Я таксама час ад часу праглядаю інтэрнэтныя прапановы аб працы. Некаторыя мяне як навукоўца моцна абураюць. Вось паслухайце: "Запрашаем да супрацоўніцтва аўтараў студэнцкіх работ ўсіх тэхнічных спецыяльнасцяў. Наша кампанія мае вялікую колькасць заказаў кожны дзень. Вы маеце магчымасць браць заказ, які падыходзіць вам па тэрмінах, спецыяльнасці і бюджэце". Бачыце, аж цэлая "кампанія" харчуецца на эксплуатацыі ляноты маладых ёлупаў. За такія аб'явы я нават і караў, бо гэты сумніўны бізнес псуе і разбэшчвае маладых людзей, вучыць іх хлусіць.
 
— Аднак у інтэрнэце, што б мы ні казалі, віруе дзелавое жыццё ў сферы надомнай працы. Што гэта за феномен такі?

— Гэта ў цэлым станоўчая з'ява, я сказаў бы — прыкмета часу. Мы зараз назіраем бум цікавасці да працы па месцы жыхарства. Прапаную яе разглядаць як важны сродак удасканалення занятасці насельніцтва, асабліва ў невялікіх гарадах і пасёлках. Неяк непрыкметна, марудна, але паступова і няўхільна надомная праца ператварылася ў важны фактар сучасных працоўных адносін. А ў апошнія гады сфера надомнай працы няўхільна пашыраецца. Цяпер гэта не толькі дробны рамонт, пашыў простых рэчаў, вырабы з дрэва і металу і г. д. Сёння ўсё больш вялікіх фірмаў у мэтах эканоміі накладных выдаткаў выкарыстоўваюць надомнікаў з камп'ютарамі для выканання сваіх заказаў.
 
— Хто яны — надомнікі ўвогуле і сучасныя ў прыватнасці?

— Як і 100, і 50 гадоў таму, іх асноўнае адрозненне ад іншых работнікаў у тым, што яны працуюць на сябе дома, таму і называюцца надомнікамі. Раней хто займаўся надомнай працай? Вельмі абмежаванае кола людзей. Яшчэ параўнальна нядаўна сярод іх пераважалі сацыяльна ўразлівыя асобы: інваліды, шматдзетныя маці і г. д. Ды і сярод цяперашніх надомнікаў нямала тых, хто па розных прычынах не можа працаваць на прадпрыемствах і ў арганізацыях: інваліды і пенсіянеры па ўзросце, асобы з паніжанай працаздольнасцю, якім рэкамендавана праца ў хатніх умовах, таксама асобы, якія даглядаюць інвалідаў членаў сям'і. Гэта і жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў ці дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.
 
Дарэчы, у гэтай катэгорыі надомнікаў шмат таленавітых людзей, якія, напрыклад, валодаюць сакрэтамі майстэрства народных мастацкіх промыслаў з саломкі, ільну, тканін, дрэва ці, інакш кажучы, выраб сувенірнай прадукцыі і арыгінальнай упакоўкі для яе. Тым больш што для паспяховага занятку гэтым відам надомнай працы ў нас ёсць не толькі працоўныя рэсурсы, але і сыравінная база. Вырабы рамеснікаў-надомнікаў, думаю, будуць запатрабаваны сярод турыстаў на чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску.
Сёння расце працэнт маладых надомнікаў з вышэйшай адукацыяй і высокай кваліфікацыяй у сферы інфармацыйных тэхналогій, што дала падставу для ўзнікнення тэрміна "новае надомніцтва". Запытайце знаёмых, і вы даведаецеся, што ў надомніках "ходзяць" распрацоўшчыкі праграмных прадуктаў, тэлефонныя дыспетчары, дызайнеры, перакладчыкі, цырульнікі, рэдактары, свабодныя журналісты і г. д. Усіх нават цяжка пералічыць.
 
— У чым галоўная прывабнасць надомнай працы?

— Яе перавагі для адукаванай прасунутай моладзі і жанчын, так званых "маладых" пенсіянераў, у якіх ёсць патрэба ў дадатковым заробку, у тым, што праца надомніка з'яўляецца зручнай і гнуткай формай спалучэння з асноўнай работай ці вучобай, выхаваннем дзяцей. Надомнікам не трэба сядзець ад званка да званка на рабоце (да якой ехаць каля гадзіны ці больш у адзін бок), бегаць па справах, матацца па камандзіроўках і г. д. Надомнікі даволі свабодныя ў выбары працадаўцы і графіка работы.
 
Упэўнены, што шмат сярэдніх ды і вялікіх прадпрыемстваў маглі б размяшчаць заказы на нескладаныя вырабы ў надомнікаў. Бо выгада прамая: эканомія на арэндзе вытворчых і офісных памяшканняў, абсталяванні, выдатках на электрычнасць і цяпло.
 
— Цікавая рэч: сёння, асабліва на фоне панавання інфармацыйных тэхналогій, надомная праца, як гэта ні дзіўна, становіцца ўсё больш папулярнай. Чаму?

— Ведаеце, менавіта развіццё інфармацыйных тэхналогій надало магутны імпульс у першую чаргу якаснаму і колькаснаму росту надомнікаў за апошнія 10-15 гадоў. Даступнасць інтэрнэту, параўнальная нескладанасць авалодвання работай на персанальным камп'ютары адкрыла новыя далягляды для сучасных надомнікаў. Прычым нярэдка працадаўца і надомнік могуць знаходзіцца адзін ад аднаго на вялікай адлегласці і тым не менш эфектыўна ўзаемадзейнічаць. Напрыклад, маскоўскія піяр-кампаніі ахвотна заказваюць беларускім студэнтам выкананне пэўных заданняў. Відаць, выгадна. Робіцца гэта без аніякіх "шэрых" схем і зарплаты ў канвертах. Са студэнтамі заключаюцца адпаведныя дагаворы.
 
— І правільна. Каб усё было сумленна, без адпаведнага юрыдычнага дагавора паміж надомнікам і працадаўцам не абысціся. Якім, на ваш погляд, павінен быць такі працоўны дагавор?

— Тут ёсць над чым паразважаць, але буду лаканічным. Такі дагавор у першую чаргу павінен адпавядаць працоўнаму заканадаўству і задавальняць абодва бакі па ўсім коле пытанняў іх адносін. Калі надомнік выкарыстоўвае ўласныя інструменты і механізмы, дык ён мае права на кампенсацыю за іх амартызацыю, вяртанне іншых выдаткаў, скажам, за электраэнергію, ваду, цяпло і г. д. Парадак выплаты гэтых выдаткаў, лічу, неабходна загадзя вызначыць у дагаворы. Як і парадак і тэрміны забеспячэння надомніка сыравінай, матэрыяламі і паўфабрыкатамі, разлік за вырабленую прадукцыю, парадак і тэрміны вывазу прадукцыі.
 
Карацей, у дагаворы важна адлюстраваць усе пытанні, якія могуць у будучыні стаць прычынай непаразуменняў і нават канфліктаў. Пры гэтым працадаўцам трэба мець на ўвазе, што ў іх будзе адсутнічаць рэальная магчымасць штодзённага кантролю за выкарыстаннем надомнікамі працоўнага часу. Яго рэжым яны вызначаюць самі.
 
— Дзіўна неяк атрымліваецца... У Мінску і абласных цэнтрах, дзе заўсёды прасцей знайсці звычайную работу на вытворчасці ці ў арганізацыі, прыватным сектары, і з пошукам надомнай працы няма асаблівых праблем, яна тут у пашане. А вось у рэгіёнах, дзе нярэдкі дэфіцыт працоўных месцаў, яна пакуль знаходзіцца на другіх ролях. Як абудзіць цікавасць мясцовай улады да надомнікаў?

— З дапамогай грошай. Трэба зрабіць так, каб усе ці амаль усе падаткі з надомнікаў заставаліся ў бюджэце раёна, а потым размяркоўваліся, скажам, сярод сельсаветаў на мэты добраўпарадкавання іх тэрыторый, населеных пунктаў. Тады будзе канкрэтны інтарэс мясцовай улады ўсяляк садзейнічаць пашырэнню кола надомнікаў у раёне. Увогуле, на маю думку, павінен быць дзяржаўны заказ на гэты від дзейнасці. Магчыма, трэба прыняць і адпаведны закон аб ролі хатніх гаспадарак, надомнай працы, у якім улічыць усе новыя зрухі, уласны і замежны досвед і тэндэнцыі апошніх гадоў у гэтай сферы. Бо ёсць відавочная патрэба ў яе грунтоўным юрыдычным асэнсаванні і заканадаўчай падтрымцы надомнікаў у адпаведнасці з сучаснай сітуацыяй на рынку працы ў краіне. Вось гэта стала б магутным стымулам для мясцовай улады, якая традыцыйна жыве з аглядкай на рашэнні вышэйшых органаў, нярэдка ў чаканні каманды "зверху". Але такі наш менталітэт.
 
— Магчыма, усплёск цікавасці насельніцтва да працы па месцы жыхарства — з'ява часовая, якая хутка пройдзе?

— Не згодны. Надомная праца — зразумела, пры яе разумнай арганізацыі — можа стаць эфектыўным інструментам барацьбы з беспрацоўем у сельскіх раёнах і ў монагарадах, напрыклад, за кошт развіцця сферы паслуг. Бо там аграрныя і прамысловыя прадпрыемствы не ў сілах забяспечыць працай усіх ахвотных, і мала надзей на прыход буйнога інвестара, які б узвёў новую фабрыку ці камбінат.
 
Вядома, надомнікі, як і ўсе іншыя работнікі, маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, што таксама варта было б адзначыць у адпаведным дакуменце. Бо калі чалавек сумяшчае асноўную работу на вёсцы з надомнай працай, напрыклад, гадуе свіней ці цялят, рэгулярна здае істотныя аб'ёмы бульбы, іншай гародніны, садавіны, малака (малочныя прадукты, між іншым, добра ідуць на экспарт), трэба, каб гэты заробак улічваўся пры налічэнні пенсіі. Трэба пераглядаць праз пэўны перыяд памер пенсіі пенсіянераў у бок яе павелічэння — у адпаведнасці з атрыманым даходам. Чаму б і не? Чалавек сумленна зарабляе грошы. Напрыклад, у навуцы, педагагічнай дзейнасці бяруцца ў разлік сумяшчальніцкія заробкі пры налічэнні пенсіі. А на вёсцы — не. Несправядліва, лічу.
 
Прасцей за ўсё было б, відаць, абвінаваціць улады за неразваротлівасць і недальнабачнасць. Але не будзем спяшацца. Зусім невыпадкова надомная праца, як пакуль нетыповая для нас практыка арганізацыі занятасці ці самазанятасці (як хочаце) насельніцтва, многімі з нас, асабліва ў рэгіёнах, яшчэ ўспрымаецца як нешта архаічнае. Ды і ўся ідэалагічная савецкая прапаганда настройвала насельніцтва на тое, што толькі ў працоўным калектыве чалавек можа быць шчаслівым, раскрыць цалкам свае таленты і здольнасці. Памятаеце, некалі надомнікаў называлі з адценнем пагарды "аднаасобнікамі", прадказвалі ім ціхі адыход у аналы гісторыі. Але атрымалася зусім наадварот. Парадокс. Новыя тэндэнцыі ў эканоміцы, разварот у бок мадэрнізацыі і дыверсіфікацыі вытворчасці выклікаюць адпаведныя зрухі на рынку. У сувязі з гэтым узнікае патрэба ў далейшым развіцці надомнай працы.
 
Нужные услуги в нужный момент
0058433