Банки
Курсы валют
Карточки  
Кредиты
Продай свой кредит
Вклады
Экономические показатели
Сервисы
Платежи в интернете
Переводы с карты на карту
Налоговый калькулятор
Калькуляторы
Каталог компаний
Домашняя бухгалтерия
Праздничный
Паритетбанк
15%
Е-плюс
Евроторгинвестбанк
15%
Сезон мини
Идея Банк
15%

Все кредиты

Публичный счет


Аляксей Арэшка,

Фото с сайта snezhinsk.com
Фото с сайта snezhinsk.com
Узровень цэн на раннюю агародніну ў Беларусі вышэйшы, чым у сумежных краінах. Аб гэтым, спаслаўшыся на інфармацыю МЗС, паведаміў міністр гандлю Валянцін Чэканаў 4 чэрвеня на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, перадае прэс-служба ўрада.

Так, на 23 мая максімальныя рознічныя цэны ў Беларусі на свежыя агуркі былі вышэйшыя, чым ва Украіне, на 44%, у Латвіі — на 11%, у Польшчы — на 47%. Кошт зялёных культур у Беларусі вышэйшы, чым ва Украіне, Латвіі, Польшчы на 32-82%. Міністр прапанаваў для павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай ранняй агародніны правесці аналіз складу затрат пры фарміраванні адпускных цэн, а таксама знізіць выдаткі.

У першым квартале павялічыўся імпарт таматаў і агуркоў у 2,8 разу і ў 2,4 разу адпаведна. Пры гэтым цэны на таматы беларускай вытворчасці перавышалі цэны на імпартныя, заўважыў міністр. Ён удакладніў, што розніца ў цэнах на айчынную і імпартную прадукцыю не звязана з гандлёвай надбаўкай. Аблвыканкамы і Мінскі гавыканка устанавілі гранічныя гандлёвыя надбаўкі на агуркі, таматы, бульбу, капусту, цыбулю, буракі, яблыкі, бананы, лімоны, апельсіны ў сярэднім 23-25%. На астатнюю прадукцыю цэны ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з кан'юнктурай рынку, і гандлёвая надбаўка там не перавышае 30%.

У студзені-красавіку 2013 года ў Беларусі выраблена ў абароненым грунце 21,5 тысячы тон ранняй агародніны, што склала 112,5% да аналагічнага леташняга перыяду. "Разам з тым асартымент ранняй агародніны і фруктаў пакуль не можа задаволіць спажывецкі попыт", — канстатаваў міністр.

З агульнага аб'ёму ранняй агародніны 98% прыпадае на агуркі і памідоры. Агуркоў вырашчана 15,8 тыс.т, памідораў — 5,5 тыс.т, іншай агародніны — 257 т. Гэтых аб'ёмаў недастаткова для забеспячэння патрэб насельніцтва ў ранняй агародніне. У выніку ў першым квартале ў краіну ўвезена 700 т белакачаннай капусты, 140 т салаты, 450 т баклажан, 1.200 т перцаў, 95,9 т кабачкоў. У першай палове года ў гандлёвую сетку амаль не паступала ранняя айчынная бульба. Яе пастаўкі пачынаюцца звычайна ў ліпені. А пакуль патрэбы ў гэтай прадукцыі пакрываюцца за кошт імпарту. У магазінах прадаецца ранняя імпартная бульба па цане ад 12 да 20 тысяч рублёў з Егіпта, Марока, Грэцыі, Італіі, Іспаніі, Украіны. У жніўні імпартная бульба ўжо практычна адсутнічае ў гандлі, таму што пачынаецца рэалізацыя айчыннай. Тое ж самае адбываецца і з капустай.

Між тым пакупніцкі попыт на свежую агародніну расце. За студзень—красавік 2013 года павялічыўся продаж агародніны прыкладна на 25%, бульбы — на 30%, цыбулі — на 14%. Удзельная вага айчыннай агародніны ў аб'ёме рознічнага тавараабароту ў гандлёвай сетцы складае 75%, бульбы — 99%, фруктаў — 13,9%. Свежай агароднінай у Беларусі гандлююць 13 тысяч магазінаў і 332 рынкі, дзе для гэтага створана 15 тысяч месцаў.