Личный счет


Чацвёра будаўнікоў з Белаазёрска не могуць атрымаць ў наймальніка прадпрыемства "Брэстбудсфера" заробленыя яшчэ летась у лістападзе грошы. Яны напісалі заявы пра звальненне і папрасілі разлічыць іх.

Але наймальнік не адрэагаваў, кажа старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў, да якога будаўнікі звярнуліся па дапамогу:

- Гэта не першы зварот да мяне, калі наймальнік не жадае разлічвацца за зробленую працу. На сённяшні дзень мы даслалі лісты ў пракуратуру. Думаю, што ў бліжэйшы час, па закону, павінныя атрымаць адказ ад "Брэстбудсферы".

Але, паводле Валянціна Лазарэнкава, работнікі пры паступленні на працу павінны падпісваць усе тыя дамовы, якія агавораны ў працоўным кодэксе.
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-20%
-10%
-40%
-10%
-10%
-20%
-20%
-15%