108 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  2. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  3. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  4. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  5. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  6. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  7. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  8. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  9. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  10. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  11. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  12. Синоптики объявили желтый уровень опасности на 9 марта
  13. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  14. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  15. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  16. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  17. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  18. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  19. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  20. Акции в честь 8 Марта и заседание МОК по Беларуси. Онлайн дня
  21. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  22. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  23. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  24. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  25. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  26. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  27. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  28. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  29. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  30. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
реклама


Таццяна Гусева,

"У Беларусі, засынаючы, не ведаеш, які закон улады прыдумаюць заўтра. Людзі баяцца, што іх пазбавяць магчымасці зарабіць капейку да пенсіі", — вясковыя бабулі расказалі, што вымушае іх падпрацоўваць і як жывецца пенсіянерам у глыбінцы.
 
Кожны, хто едзе па трасе Мінск - Мікашэвічы, заўважыць побач з вёскай Шышчыцы невялічкі рынак, на якім у любую пару года гандлююць мясцовыя бабулькі. Проза іх жыцця складаецца з прыдарожнага пылу, шуму аўтамабіляў і спрэчак з суседкамі.
 
Пытаюся, ці дапамагаюць ім дзеці, ці, можа, наадварот, ім самім даводзіцца адкладваць грошы для родных. Але яны ніколі не прызнаюцца, калі што не так, як мая сяброўка не прызнае няўдалым свой другі шлюб. Ганарлівыя.
 
Базар, які яны з гонарам называюць "наша Камароўка", працуе з ранку да позняга вечара і прапануе пакупнікам садавіну-гародніну, грыбы-ягады, закаткі і мёд. Нават у снежні ў бабуль можна набыць лісічкі. "Как в сказке "Двенадцать месяцев"!" — жартуе знаёмы кіроўца маршруткі.
 
Шышчыцкія гандляркі да роспытаў пра жыццё ставяцца насцярожана, а пры спробе іх сфатаграфаваць, як па камандзе, адварочваюцца ці ўвогуле збягаюць з працоўных месцаў. "Ой, не хочам мы ў газету трапляць, бо людзі смяяцца будуць!", "А я не фотагігіенічная!" — тлумачаць жанчыны.
 

 
— У нашай краіне, засынаючы, не ведаеш, які закон улады прыдумаюць заўтра. Беларусы асцярожныя і не любяць высоўвацца. У іх генах — страх, — гаворыць маладжавая жанчына, зусім непадобная на пенсіянерку. — Яны баяцца, што іх пазбавяць магчымасці зарабіць капейку да пенсіі.
 
Мая суразмоўца адмаўляецца назваць сваё імя, як і большасць яе суседак па прылаўку. Участак у вёсцы дастаўся ёй ад бацькоў, пенсіі на годнае жыццё не хапае, а бульбы пасадзілі больш, чым могуць з’есці, вось і даводзіцца гандляваць. У адрозненнi ад старэйшых за яе таварак, маладая пенсіянерка "ходзіць у інтэрнэт" і задаволеная тым, што хоць там людзі могуць выказаць усё, што думаюць.
 
— Вы толькі нічога дрэннага не пішыце пра ўлады, калі што пачуеце. Нам яшчэ тут працаваць. І правакацый не трэба, — просіць яна.
 
— А вы не ведаеце, калі нам “Саша” пенсію дабавіць? — цікавіцца бабулька з неверагодна жывымі вачыма.
 
— А з чаго ён табе дабавіць! — уступае ў размову гандлярка клубніцамі, назваўшаяся Ганнай Георгіеўнай.
 
— Дык ці не смешна — па тры, па шэсць тысяч дабавілі, а прадукты якія дарагія сталі! Хлеб вунь па шэсць тысяч, а быў тры.
Марыя Іванаўна стаіць за прылаўкам з унучкай Настачкай.
 
Узгадвае: як атрымала першую пенсію, плакала. Сёння дзяржава плоціць ёй каля двух мільёнаў (як інваліду). Лекі для хворага сэрца каштуюць 800 тысяч, а на курс кропельніц у бальніцы патрэбны мільён.
 
Група інваліднасці дае бабе Машы ільготу: за лекі яна плаціць менш. Але скардзіцца, што доктарка выпісвае толькі беларускія прэпараты, якія не дапамагаюць.
 
За свае 65 год Марыя Іванаўна ніколі не ездзіла на адпачынак. Адна гадавала чацвярых дзяцей, працавала даяркай у калгасе.
 
— Калі ў каго вяселле, дык павіншую і бягу кароў даіць, — успамінае баба Маша.
 
Мора яна бачыла толькі ў кіно. Затое дзеці былі ў Арабскіх Эміратах, Егіпце, Турцыі.
 
— А мяне як у горад выпусцяць, дык я там як звер! — плача бабуля.
 
На "Камароўку" яна прыязджае з суседняй вёскі. Хоча падзарабіць, каб унучку ў школу сабраць.
 
— Ды навошта нам тое мора! Чым тут не Канары: сонейка ззяе, трава зелянее, — усміхаецца загарэлая жанчына гадоў сарака.
 
У Ганны Георгіеўны пенсія мільён трыста. Яна зачытваецца газетай "СБ" ("Не засну, пакуль не прачытаю"), бо там больш палітыкі, чым у "Звяздзе" і выданні "Друг пенсионера". Да таго ж грошай на некалькі газет не хапае, бо трэба яшчэ сабе на ласункі пакінуць: шакаладку ці каўбасу.
 
— Лукашэнка адстойвае народ, — гаворыць баба Аня. — Дапякае яго апазіцыя і другія страны, Амерыка, напрыклад. Не хочуць яны, каб мы добра жылі.
 
— Ай, пра што ты гаворыш, — не вытрымлівае яе знаёмая. — Каб мы добра жылі, хіба б тут стаялі?
 
— Вунь на Захадзе старыя падарожнічаюць па ўсім свеце, а не працуюць да смерці. …Лукашэнка кажа, што пенсіянеры долары купляюць. А куды ім падзецца, калі дзяржава іх столькі разоў рабавала! Дзе нашыя ўклады? Суседзі — Расія і Украіна — вярнулі сваім грамадзянам, а нам дагэтуль нічога не свеціць.
 
— Вядома, што моладзь валюту не купляе. У іх грошай няма! Яны жабракі ўсе. Ды вы ўсё роўна пра гэта не напішаце, бо вас звольняць, — падводзіць вынік кароткай дыскусіі баявая бабулька.
 
Пра жыццё ў вёсцы старыя распавядаюць з сумам:
 
— У нас у Грэску раней чатырыста кароў людзі трымалі, а цяпер усяго шаснаццаць.
 
— А ў нас на ўвесь калхоз адзін конь застаўся. А такія грошы дзяруць за тое, каб бульбу пасадзіць! Мільён трэба аддаць за трыццаць сотак. Са старшынём калгаса не дамовішся. Улада на месцы нічога не вырашае. Хай бы зрабілі такую паслугу ў камбінаце бытавога абслугоўвання, каб хоць зямлю заараць маглі. Мы б у чаргу сталі.
 
— Раней было весела жыць — усе спявалі, а цяпер калі запяеш на вуліцы — скажуць, напіўся.
 
— Газ падаражаў, свет — усе паслугі. 700 тысяч на дровы аддала, а пенсія — мільён чатырыста. І што ў мяне засталося? Ай, нікому мы не патрэбны.
 
— Дзяўбёмся тут і нічога не бачым. Нават купацца няма дзе летам. Наша возера шышчыцкае прадпрымальнік адзін арандаваў, запусціў туды рыбу. Дык рыбалка ў яго каштуе сто тысяч. Дазваляецца толькі сем кілаграмаў злавіць. Нам не па кішэні такая рыбалка. Я лепш мінтай у магазіне куплю.


 
Сярод гандлярак не знайшлося жадаючых набыць гіганцкага таўсталобіка, вылаўленага на Любаншчыне. Рыбак, які прывёз яго на шышчыцкую Камароўку, прасіў за яго 200 тысяч

— А ў нас у Грэску лазні няма. Я ў горад за дваццаць кіламетраў не наезджуся, бо старая. Ды і аўтобус ходзіць толькі раз на тыдзень. Аграгарадок называецца. Куды яны грошы падзелі?
 
Клаўдзія, якую язык не павернецца назваць бабуляй, вылучаецца сярод сваіх таварак пазітыўнасцю і незакамплексаванасцю — ахвотна пазіруе з выстаўленымі на продаж клубніцамі.
 
Ёй 71. На Камароўку яна прыязджае на ўласным скутэры з суседняй вёскі.
 
— Мне его дочка подарила. Она в Канаде живет, — хваліцца Клаўдзія.
 

 
Пра свае падарожжы яна гатовая распавядаць гадзінамі. Як сяброўка дачкі працуе ў доме састарэлых, дзе бабулям робяць манікюр і прычоскі, а на Кубе, куды яе звазіла дачушка, яе аднагодкі ездзяць на аслах і набываюць прадукты па картачках, як у нас у горшыя часы.
 
— До Канады нам, конечно, далеко, — кажа на развітанне Клаўдзія. — Но жить я туда не поеду, сколько бы дочка ни звала. Умирать хочется на своей земле, правда ведь?
-15%
-10%
-30%
-20%
-30%
-20%
-30%
-45%
-20%
-20%