174 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Завтра начинают судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Большинству обвиняемых — от 19 до 24 лет
  2. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  3. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  4. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  5. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  6. С какими заболеваниями чаще всего путают язву и какие у нее симптомы
  7. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  8. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  9. «Нынешняя война отличается от предыдущих». Поговорили с белорусками, которые живут в Израиле, о событиях последних дней
  10. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  11. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  12. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  13. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  14. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркi — пра паўгода ў эміграцыі
  15. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей
  16. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  17. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  18. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  19. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  20. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  21. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  22. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  23. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  24. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  25. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  26. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  27. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  28. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  29. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  30. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
реклама


Пётр Гузаеўскі,

Рэкордна нізкія зарплаты, усяго па 800-950 тысяч рублёў, за май 2013 года налічаны цялятніцам фермы №3 СВК “Агарэвічы”. Гэта ніжэй, чым устаноўлены ўрадам мінімальны памер зарплаты. Незадаволеныя жывёлаводы, не дабіўшыся аргументаваных тлумачэнняў ад спецыялістаў сельгаскааператыва, пісьмова запатрабавалі пераразліку зарплаты.

“Мне за май 2013 года 802 тысячы налічана за догляд 125 галоў цялушак за 24 рабочыя дні. Пыталася ў загадчыка фермы, у бухгалтэрыі, чаму зарплату ўрэзалі, дык адказалі, што няма прывагі, таму і зарплаты такія нізкія. – расказала “ГЧ” цялятніца Марыя Фаміных. – Пяць гадоў да пенсіі засталося, а якая ж яна будзе, тая пенсія, калі такую мізэрную зарплату зараз атрымліваць?"

Не нашмат больш атрымала і цялятніца з той жа фермы Жанна Кравец. Па яе словах, за май ёй налічылі 956 тысяч руб. за 25 дзён, а чыстымі атрымліваць 910 тыс. рублёў. І гэта пры тым, што 140 тысяч ёй далічылі за красавік, калі яна яшчэ працавала на свінаферме. Па словах цялятніцы, як налічваюць зарплату, за што, і чаму так мала, работнікам невядома.

Аўтар гэтага артыкула вырашыў разабрацца, як налічваецца зарплата цялятніцам. Аднак, звярнуўшыся ў праўленне СВК “Агарэвічы” да галоўнага эканаміста і бухгалтараў, адказаў на канкрэтныя пытанні не атрымаў. Напрыклад, як налічваліся зарплата, калі шалі былі зламаныя і жывёла не важылася 5 месяцаў? Акрамя таго, што на стэндзе на ферме вывешаны расцэнкі, больш нічога яснага дабіцца ў “канторы” СВК не ўдалося. Разабрацца ў тых расцэнках не могуць нават загадчыкі фермы, тым больш што некаторыя расцэнкі ўвогуле смешныя. Напрыклад, за шваброўку гною – аж 1 815 рублёў за тону (!) Адкуль ўзялася такая расцэнка, застаецца толькі здагадвацца. Не выключана, што таксама са столі, гэтак жа, як і налічвалася пяць месяцаў зарплата цялятніцам фермы №3. Галоўны эканаміст СВК “Агарэвічы” Ларыса Супрун спрабавала запэўніць, што ўсё налічваецца правільна. “А чаму вы верыце, што цялятніцы кажуць праўду? Яны могуць казаць што заўгодна. А асноўная крыніца інфармацыі – гэта дакументы”, – сказала Ларыса Іванаўна. Дарэчы, здзівіла і тое, што Ларыса Іванаўна з’яўляецца старшынёй прафсаюзнай арганізацыі СВК “Агарэвічы” і як лідар прафкама, які павінен адстойваць інтарэсы людзей, наадварот, спрабуе даказаць, што жабрацкія зарплаты – гэта справядліва.

Такі аргумент ніяк не запэўніў. Аб тым, якія бываюць дакументы ў калгасах, пра прыпіскі і як робяцца “фількавы граматы”, даводзілася чуць не аднойчы. І ў СВК “Агарэвічы дадзены выпадак не выключэнне. Пасля наведання фермы сумненні адпалі. На ферме №3 СВК “Агарэвічы” цагляная будка, дзе важылі некалі скаціну, была адчынена, а шалі стаялі разламаныя. Апошнія месяцы ніхто жывёлу тут не важыў. “Важылі” на вока, і так доўжылася 5 месяцаў. А так як зарплата цялятніц налічваецца ад прывагі жывёлы, было відавочна, што налічвалі ім зарплату “ад балды”.

Былы загадчык фермы Мікалай Высоцкі не стаў адмаўляцца, што шалі не працавалі. “Але гэта не толькі мая віна, – сказаў Мікалай Мікалаевіч. - Тут шмат што патрабуе рамонту. Прыязджалі і прапаноўвалі зрабіць са звычайных шаляў электронныя, але прасілі за гэта 15 мільёнаў рублёў. Для гаспадаркі невялікія грошы, але я такія пытанні не вырашаю. – А работнікам я налічваў нават за тое, што ўжо ўваходзіла ў іх зарплату”.

Па 800-900 тысяч за месяц – гэта таксама для цялятніц зашмат? Ніяк не стыкуецца гэта з дзяржаўнай палітыкай аб павышэнні ўзроўню жыцця і росту даходаў насельніцтва, бо ў Агарэвічах не атрымліваюць і трэцяй часткі сярэдняй зарплаты ў сельскай гаспадарцы ў краіне, якая складае 4 млн 56 тыс рублёў. Толькі ў некаторых агарэвіцкіх цялятніц, якія даглядалі дзве групы цялят, іншы раз выходзіць па чатыры і больш мільёны. Трэба заўважыць, што кожная цялятніца даглядае звыш замацаванай нормы ў 90 галоў. Але ж на зарплаце гэта ніяк не адбіваецца.

Па словах цялятніц, як толькі яны запісаліся на прыём да старшыні райвыканкама, расцэнкі вывесілі.

“У пачатку чэрвеня прывезлі электронныя вагі, каб перавешваць скаціну, вывесілі расцэнкі на стэндзе, але там мала што было зразумела, – скардзілася цялятніца Жана Кравец. – З нас здзекуюцца, плацячы такія зарплаты, і, напэўна, ствараюць такія умовы спецыяльна, каб ледзь выжыць. Былы загадчык фермы Мікалай Высоцкі казаў, што мы нічога не даб’ёмся і рабіць не будзем тут, бо на ферме будзе стварацца новы калектыў, а што ён скажа, тое старшыня СВК і зробіць. І мы баімся, бо іншай працы ў вёсцы няма”.

У той жа час жывёлаводы разумеюць, што іх абманваюць і зарплату не даплачваюць.

Згодна з пастановай Савета Міністраў РБ ад 13.12.2012 № 1144 "Аб устанаўленні памеру мінімальнай заработнай платы" месячная мінімальная заработная плата павінна быць не менш, як 1 395 000 рублёў. Простымі словамі, наймальнік абавязаны плаціць не менш, чым 1 млн 395 тыс. рублёў. Тры цялятніцы ўжо звярнуліся ў праўленне СВК з пісьмовымі просьбамі зрабіць пераразлік і даплаціць да ўстаноўленага ўрадам мінімуму. І калі іх просьба не будзе выканана, то яны разлічваюць, што ва ўсім разбярэцца Баранавіцкая міжраённая інспекцыя працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. “Мы ўжо вырашылі, што будзем дабівацца справядлівасці да канца. Нічога мы не патрабуем лішняга, мы хочам ведаць, за што мы робім і колькі нам абавязаны за гэта плаціць. А то што ні спытай, адказ адзін: усё ўжо закладзена ў тую цану прывагі жывёлы. Больш цярпець такое не будзем”, – запэўніла Марыя Фаміных.
-20%
-22%
-50%
-5%
-35%
-15%
-10%
-15%
-25%