Личный счет


Багдан Сакалоў,

Фото с сайта venekeel.timberg.ee
Фото с сайта venekeel.timberg.ee
Пара большасці ягад яшчэ толькі пачынаецца, але на Камароўскім рынку ўжо ёсць амаль поўны асартымент гэтых дароў прыроды. На якія цэны трэба разлічваць, калі хочацца набыць добрых ягад?

Самая распаўсюджаная ягада — чарэшня. Яе цана складае каля 23–30 тысяч рублёў за кілаграм. Яна прывозіцца з Балгарыі і Малдовы. Самая дарагая — з Узбекiстана.

Пасля яе ідуць чарніцы, якія пачалі масава прадавацца зусім нядаўна. Каштуе яна нядорага, кілаграм — каля 25–30 тысяч.

Ягады ў асноўным з Беларусі.

Ужо даволі доўгі час на рынку выстаўляюцца і клубніцы. Хоць цэны і не кусаюцца (каля 25–35 тысяч за кілаграм), каб знайсці сапраўды якасную ягаду, прыйдзецца добра пашукаць. Большасць клубніц з Брэстчыны i Гродзеншчыны.

Толькі пачала прадавацца парэчка. Ягада наша, але яе вельмi мала, таму i цана складае каля 15–20 тысяч за паўлітровы слоік.

Таксама прывезлі вішню. Яе таксама зусім мала. Прадаецца за 30 тысяч.

Маліны яшчэ мала, кошты здзіўляюць — кошт складае 40–45 тысяч. Ягады з Беларусі.

Для сапраўдных ягадных гурманаў яшчэ прадаюцца суніцы і ажыны, але паколькі іх вельмі мала, то кошты паднябёсныя — каля 40 тысяч за паўлітровы кубак.
Нужные услуги в нужный момент
0058415