1. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  2. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  3. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  4. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  5. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  6. В стране — большой субботник. Куда пойдут деньги, что с коронавирусом и куда в Минске идти за лопатами
  7. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  8. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  9. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  10. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  11. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  12. За сутки в стране 1384 новых случая COVID-19 и 10 смертей
  13. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  14. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  15. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  16. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  17. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  18. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  19. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  20. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  21. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  22. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  23. В узком семейном кругу, но с сотнями военных. В Великобритании прошли похороны принца Филиппа
  24. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  25. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  26. Брестское «Динамо» сенсационно обыграло в Жодино «Торпедо-БелАЗ». Клуб из Бреста пока не знает поражений
  27. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  28. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудился на субботнике
  29. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  30. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
реклама


Ганна Гарустовіч,

Лета прыносіць на Камароўку ўсё больш свежай гародніны-садавіны. Закупіцца прапануюць не толькі заморскім, але і беларускім, таксама смачным і апетытным. Але калі этыкетка сведчыць пра "айчыннае" паходжанне, то кошт —
не заўжды...

... Выбіраю прылавак з самай "сімпатычнай" чарэшняй і прыпыняюся ля яго. На цэнніку пазначана — "Узбекістан", каштуе смакоцце 28 тысяч за кілаграм. Ягады вельмі салодкія, смачныя, але і вельмі спелыя: калі ўзяць з паўкілаграма і з'есці ў гэты ж дзень — яшчэ нічога, а вось да заўтра, а тым больш да паслязаўтра такія ягады наўрад ці "дажывуць".

— Вазьміце лепей гэтыя, па 30 тысяч. Яны пастаяць даўжэй, — раіць прадавец.
 
Вырашаю знайсці чарэшню, прывабную і па кошце, і па якасці. Пару хвілін у рынкавым натоўпе — і вось яно! Я хуценька накіроўваюся да цэнніка ў 26 тысяч і пачынаю прыглядацца да ягад. Чарэшня гэтая не такая спелая, як на першым прылаўку, дзе-нідзе трапляюцца зеленаватыя ягады. І самае галоўнае — чарэшня беларуская. Вось чаго ўжо не чакала. На смак ягады аказваюцца кіславатымі, але тут, як той казаў, кожнаму сваё. Вось толькі кошт... Я не спецыяліст у садаводстве, цэнаўтварэнні ці грузаперавозках, таму, відаць, не разумею, як чарэшня з беларускага саду, якую дастаткова вечарам сабраць, а раніцай адвезці на рынак, каштуе амаль такіх жа грошай, што і ягады, прывезеныя з-за тысячы кіламетраў. Яны ўвесь час, пакуль ехалі на беларускі рынак, патрабавалі правільнага захоўвання, а яшчэ — узбекская чарэшня больш салодкая. Для пакупнікоў, здаецца, выбар відавочны.


 
Да таго ж пачаставацца іншымі ягадамі, напрыклад, кавунамі, таксама ўжо можна па досыць прывабным кошце. За кілаграм на Камароўцы просяць 8 тысяч рублёў. А вось дыні зусім не танныя. Кілаграм каштуе ад 20 да 25 тысяч рублёў.
 
На рынку сапраўдныя чэргі па абрыкосы. Прычым бяруць не па кілаграму, а прыходзяць з вёдрамі і кошыкамі. Захацеўшы набыць сабе трохі і пакаштаваць, я мусіла адстаяць чаргу. Прадавец выграбла са скрыні апошняе. Людзям, што займалі чаргу за мной, відавочна, не пашанцавала. Самыя дробныя абрыкосы можна набыць, заплаціўшы 14 тысяч за кілаграм. Як сказала адна з жанчын у чарзе, "на варэнне пойдуць". Крыху большыя і саладзейшыя каштуюць

18-22 тысячы. Варта толькі ўважліва выбіраць абрыкосы па такім кошце, бо на некаторых прылаўках трапляюцца надта мяккія і з прымятымі бакамі. А самыя дарагія абрыкосы, па 30 тысяч за кілаграм — гэта ідэальны баланс знешняга выгляду і смаку.
 
Садовыя маліны знайсці на рынку зараз можна ў вялікай колькасці. Тым не менш кошт зусім не сімвалічны. За кілаграм просяць 40 тысяч. Кілаграм чорных парэчак можна набыць за 27 тысяч рублёў. Прадаюць і зялёны агрэст. Кілаграм абыдзецца ў 35 тысяч.
 
Фота: Марына БЕГУНКОВА
Фота: Марына БЕГУНКОВА
 
Лясныя ягады і грыбы радуюць сваёй колькасцю, але ля прылаўкаў чэргаў не заўважыш.
 
— Пакуль што людзі ў асноўным купляюць максімум па тры літры: паесці ці варэнікі зрабіць. Кошт яшчэ не самы нізкі, — падзялілася назіраннямі прадавец чарніц. Іх на Камароўцы можна набыць, заплаціўшы ад 32 да 33 тысяч рублёў за кілаграм.
 
Жанчына, што гандлявала па суседстве, амаль схавалася за гарой лісічак, насыпаных на прылавак. Дробныя жоўтыя грыбкі, надзвычай смачныя, калі пасмажыць іх разам з бульбай, не кожны сабе зможа дазволіць для летняй вячэры. Кілаграм — ажно 70 тысяч. Акрамя лісічак, на прылаўку знайшліся буякі. За паўлітровы слоік трэба было заплаціць 20 тысяч рублёў. Суніцы, сезон якіх ідзе да завяршэння, яшчэ прадаюцца, але яны ў асноўным не надта прывабнага выгляду і дарагія: 40- 50 тысяч за паўлітра.
 
Думалася, што гэта будзе апошнім "коштавым" здзіўленнем і рэкордам, пакуль не прыйшла да латка з рознай экзотыкай: авакада, манга... Сярод гэткіх дзівосаў нейкім чынам аказаліся звычайныя на выгляд памідоры. Толькі вось кошт у іх незвычайны — 86 тысяч за кілаграм. Я пацікавілася, ці не напісала прадавец лішні нуль на цэнніку, але ў адказ на мяне толькі падазрона паглядзелі.
 
Лічыльнік "Звязды" (кошты за кілаграм, калі не пазначана іншае):

Агуркі — 5,9-7,5 тысячы
Памідоры — 13-86 тысяч
Кроп, пятрушка — 4-5 тысяч (за 100 г)
Бульба — 8-13 тысяч
Кабачкі — 6-8 тысяч
Баклажаны — 6,5 тысячы
Морква новага ўраджаю — 16 тысяч
Персікі — 23-30 тысяч
Клубніцы — 20 тысяч
Апельсіны — 14-18 тысяч
Лімоны — 10-15 тысяч
Грэйпфрут—26 тысяч
Яблыкі — 11-25 тысяч
Бананы — 11 тысяч
Слівы — 18 тысяч
-5%
-30%
-25%
-61%
-10%
-55%
-15%
-30%
-52%
0072984