101 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  2. Пенсионерка из электрички рассказала подробности о задержании и Окрестина
  3. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  4. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  5. Судьба ставки рефинансирования, обновленный КоАП, дедлайн по налогам, заморозка цен. Изменения марта
  6. Акции солидарности и бойкот футбольных фанатов. Что происходит в Беларуси 28 февраля
  7. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  8. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди
  9. Минское «Динамо» проиграло в гостях питерскому СКА
  10. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  11. Минздрав рассказал, сколько пациентов инфицировано COVID-19 за последние сутки и сколько умерло
  12. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  13. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  14. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей
  15. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  16. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  17. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  18. Во всех районах Беларуси упали зарплаты, в некоторых — больше чем на 300 рублей
  19. Год назад в Беларусь пришел коронавирус. Рассказываем про эти 12 месяцев в цифрах и фактах
  20. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  21. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  22. Коронавирус в Беларуси: данные Минздрава за последние сутки
  23. «Ашчушчэнія не те». Все участники РСП вышли на свободу после 15 суток ареста
  24. Защитник Бабарико и Колесниковой подал жалобу в суд на лишение его лицензии, но ему отказали
  25. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  26. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее, на конкретных примерах
  27. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  28. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  29. Один из почетных консулов Беларуси в Италии подал в отставку из-за несогласия с происходящим после выборов
  30. Показываем, как выглядит часть зданий БПЦ на улице Освобождения, ради которых снесли объекты ИКЦ
реклама


Ганна Гарустовіч,

Фото с сайта ex.by
Фото с сайта ex.by
Пазагараць на сонейку ля цёплага мора ці на беразе возера альбо рэчкі... Многія лічаць такі від летняга адпачынку пасіўным, але, тым не менш, ён не губляе сваёй папулярнасці. Каб добра адпачыць, трэба адпаведна падрыхтавацца. Карэспандэнт "Звязды" паспрабавала знайсці самыя неабходныя рэчы для пляжнага адпачынку і параўнаць кошты на іх ва ўнівермагу, на рынку і ў буйным гандлёвым цэнтры.

Пакуль дабіралася туды, раздумвала, якія ж рэчы варта ўключыць у базавы "пляжны набор". Купальнік, вядома ж; таксама спатрэбяцца пляжныя шлёпанцы, каб зручна было прагульвацца па гальцы ці крыху калючым "травяным" беларускім пляжы. Не лішняй будзе вялікая хустка з лёгкай тканіны — парэа: ім зручна карыстацца як пляжнай сукенкай ці спаднічкай. Таксама ў лік неабходных на адпачынку рэчаў былі ўнесены галаўны ўбор (у нашым выпадку — капялюш), пляжная торба і сродак для загару. Што ж, са спісам вызначыліся, цяпер варта паглядзець, колькі ж каштуюць рэчы, што ў яго ўваходзяць. 

Універмаг: мінімум купальнікаў і практычныя торбы

Першым на маім шляху быў універмаг. Пачаць давялося з пошукаў купальніка. Мяркуючы па асартыменце, ладная колькасць аматарак схадзіць на пляж ужо "прайшлася" па купальніках ва ўнівермагу сваім пільным вокам і большасць таго, што засталося, стыльным ці нават проста "сімпатычным" назваць нельга. Тым не менш коштам усё ж пацікавіцца трэба. Самы танны купальнік, які ўдалося знайсці ва ўнівермагу, каштуе 217 тысяч рублёў, а самы дарагі (суцэльны, у сінюю палоску) — крыху больш за 380 тысяч рублёў. Але трэба памятаць, што, паколькі выбар невялікі, можна і не "адкапаць" рэч патрэбнага памеру.
 
Самы час ісці выбіраць шлёпанцы. Кінуўшы погляд на яркі "пластыкавы" абутак коштам крыху больш за 40 тысяч рублёў, адразу ж адхіліла такі варыянт, нягледзячы на лічбу цэнніка. Усё ж хочацца на пляжы выглядаць прыгожа. А вось гумовыя шлёпанцы, што носяцца "праз палец", выглядаюць параўнання няблага. Каштуюць такія ад 60 тысяч. За 180 тысяч рублёў можна набыць шлёпкі не з гумы, а скураныя з драўлянай падэшвай. Застаецца знайсці парэа. Першае, якое спадабалася — аранжавае ў белыя кветачкі. Каштуе 115 тысяч. Як аказалася, гэта і ёсць самы танны варыянт. Можна яшчэ прыгледзецца да парэа-тунікі (кавалак тканіны не суцэльны, а з дзіркай пасярэдзіне, рэч можна апранаць "праз галаву"), яго можна набыць, заплаціўшы крыху больш за 180 тысяч рублёў.
 
Засталося выбраць капялюш і торбу. Так, за 53 тысячы рублёў можна набыць шыракаполы капялюш, сплецены з сінтэтычнага матэрыялу. Дзесьці ў прамежку ад 110 да 150 тысяч рублёў каштуюць капелюшы з аздобай (стужачка ці больш складанае пляценне, таксама сінтэтычныя). Самым дарагім аказаўся капялюш з саломкі, за які пакупніцы давялося б аддаць больш за 220 тысяч рублёў.
 
Пошук торбы ва ўнівермагу аказаўся самай лёгкай справай. Торбачак, у якія зручна складваць патрэбныя на пляжы рэчы, аказалася шмат і па розных коштах. Нават набыўшы самую танную і невялікую (за 42 тысячы рублёў), можна не сумнявацца, што ўгадала з выбарам. Рэч пашыта якасна, ды яшчэ і з вясёлым малюнкам. Самы дарагі варыянт, што знайшоўся — рэч "два ў адным". Пакуль ідзеш на пляж — гэта сумка з усім патрэбным. Пасля можна расшпіліць спецыяльную маланку і ператварыць сумку ў дыванок (ён мяккі і досыць трывалы), які зручна пасцяліць на пляжы. Каштуе такая торба 394 тысячы рублёў.
 
Сродкі для загару знайшліся разнастайныя. Як беларускай вытворчасці, так і замежнай. Разбежка ў кошце вельмі вялікая: можна спыніцца на беларускім ласьёне за 20 з нечым тысяч, а можна набыць і замежны за 160 тысяч рублёў, што, як сведчыць інфармацыя на этыкетцы, не толькі дапаможа не "спаліць" скуру, а яшчэ і паспрыяе хуткаму з'яўленню жаданага бронзавага загару. Здаецца, усё. Цяпер застаецца падлічыць, у колькі абыдзецца мінімальны пляжны набор, калі набываць яго ва ўнівермагу.
 
Купальнік — 217 тысяч
Шлёпанцы — 40 тысяч
Парэа — 115 тысяч
Капялюш — 53 тысячы
Торба — 42 тысячы
Сродак для загару — 20 тысяч

Мінімальны кошт "пляжнага набору": 487 тысяч рублёў.
 

Рынак: парэа-трохкутнікі і замежная "сонечная" касметыка

Выбраць купальнік на рынку аказалася справай прасцейшай. Тут і прапанова аказалася большай, і кошт, як ні дзіўна, крыху ніжэйшым. "Бікіні" без аздобы, з аднатоннай тканіны, можна набыць за 200 тысяч рублёў. 300—350 тысяч — гэта кошт крыху больш цікавых мадэляў. Знайшоўся і адзін купальнік за 450 тысяч. Як расказала прадавец, рэч гэтая не кітайская, а польскай вытворчасці, таму і кошт большы. Тым не менш на выгляд якасць нічым не адрознівалася ад большасці купальнікаў, што давялося пабачыць на рынку.
 
Самыя танныя пляжныя шлёпанцы на рынку каштавалі 60 тысяч. Крыху ўдасканалены іх варыянт, з дадатковым рэльефам на падэшве і больш шырокімі лямкамі, прадавалі ўжо за 140 тысяч. Калі не шкада 250 тысяч рублёў, можаце для перамяшчэння па вадзе і пяску набыць скураныя.
 
Выбраць парэа таксама ўдалося хутка. У прадаўцоў амаль для кожнага купальніка яно ёсць у тон. Звычайныя, прамавугольнай формы з махрамі па краях, каштуюць мінімум 100 тысяч рублёў. Крыху большыя, клінападобнай формы, абыдуцца на 30 тысяч даражэй.
 
Кошты на капелюшы здзівілі сваёй "аднастайнасцю". Ва ўсіх прадаўцоў, у каго ні пыталася, нібыта акцыя нейкая — любы капялюш за 100 тысяч. Ці ён маленькі, ці вялікі — няважна.
 
Далей на чарзе торба. Вось гэтую рэч знайсці на рынку аказалася цяжкавата. Дамскіх, дарожных сумак — гэта вам калі ласка, а вось менавіта пляжных вельмі мала. Тыя, што знайшліся, каштавалі ад 80 да 100 тысяч рублёў.
 
Наступнай у пошуку была чарга сродкаў для загару. На рынку не знайшлося беларускай "сонечнай" касметыкі, а кошты на замежную пачыналіся ад 50 тысяч. Самы дарагі варыянт — ласьён для загару — каштаваў 160 тысяч рублёў.
 
Купальнік — 200 тысяч
Шлёпанцы — 60 тысяч
Парэа — 100 тысяч
Капялюш — 100 тысяч
Торба — 80 тысяч
Сродак для загару — 50 тысяч

Мінімальны кошт "пляжнага набору": 590 тысяч рублёў.
 

Гандлёвы цэнтр: "дармавыя" капелюшы і пляжныя "шалікі"

Шукаць патрэбныя рэчы ў гандлёвым цэнтры здалося самым зручным варыянтам. Супрацоўнікі, відаць, вельмі хутка рэагуюць на жаданні сваіх пакупнікоў, і таму акурат у разгар сезону адпачынкаў у гандлёвым цэнтры ўсе патрэбныя для гэтага рэчы сабралі на адной пляцоўцы. Так што засталося толькі выбраць неабходнае. Купальнікі тут прапануюць па кошце ад 146 да 440 тысяч рублёў. Шлёпанцы можна набыць, патраціўшы ад 41 да 80 тысяч.
 
Парэа выбар не вельмі вялікі. Некаторыя хутчэй нагадваюць звычайныя шалікі, чым адмысловы пляжны аксесуар. Самы маленькі кошт на яго ў гандлёвым цэнтры — 49 тысяч рублёў. Найбольш дарагое парэа абыдзецца ў 120 тысяч рублёў.
На капелюшы акурат была акцыя: стаць уладальнікам вышэйзгаданай рэчы можна, заплаціўшы ад 18 да 20 тысяч рублёў. Амаль задарма! Капелюшы саламяныя, але за такі кошт спадзявацца на якасць не даводзіцца. Тым не менш іншага выбару не было.
 
Пляжныя торбы знайшліся выключна вялікія. Не для ўсіх такую будзе зручна браць з сабой. Каштавалі яны 75—99 тысяч рублёў.
 
За самы танны крэм для загару ў гандлёвым цэнтры давядзецца аддаць 31 тысячу. А самы дарагі сродак, што прапануюць у гандлёвым цэнтры, абыдзецца ў 60 тысяч рублёў.
 
Купальнік — 146 тысяч
Шлёпанцы — 41 тысяча
Парэа — 49 тысяч
Капялюш — 18 тысяч
Торба — 75 тысяч
Сродак для загару — 31 тысяча

Мінімальны кошт "пляжнага набору": 360 тысяч рублёў.
 
Р. S.Што ж у выніку? Месцам, дзе тэарэтычна можна набыць найбольш танна неабходныя для паходу на пляж рэчы, аказаўся гандлёвы цэнтр. Але ж "эканомія" гэтая досыць умоўная, бо не факт, што ўсе самыя танныя рэчы будуць падыходзіць менавіта вам. Самыя дарагія пакупкі для пляжу вы зробіце, як ні дзіўна, на рынку. У чымсьці з гэтым можна змірыцца: ну і што, што пераплаціш, затое выбар, напрыклад, купальнікаў там нашмат багацейшы, чым у двух астатніх месцах. У "сераднячках" — універмаг, мінімальны "пляжны" візіт у які каштуе 487 тысяч рублёў. Гэта з улікам таго, што рэчы выбіраліся для аднаго дарослага чалавека. Відавочна, што калі даводзіцца збіраць на пляж усю сям'ю, мінімальны кошт "пляжнага набору" вырастае ў некалькі разоў.
-10%
-20%
-40%
-10%
-61%
-20%
-50%
-25%
-40%