Личный счет


Марына Міт,

"Тут і цяпер" працягвае аналізаваць адно з самых актуальных і балючых для нашага насельніцтва пытанняў – павышэнне тарыфаў на камунальныя паслугі на працягу наступнага года аж да 30 працэнтаў. Ці можа істотнае павышэнне аплаты за камунальныя паслугі прывесці да сур'ёзных пратэстаў? Як быць, калі за пратэрмінаваны плацёж раптам адключылі святло? І наогул, ці можна зэканоміць на камуналцы?

Як уключыць святло абцугамі (плоскогубцами)

Неяк на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" піяр-менеджэр Аляксандра Рогач распавяла гісторыю пра тое, як яна вярнулася з камандзіроўкі, а дома няма святла. Як высветлілася пазней, Аляксандра на дзень пратэрмінавала плацёж за камунальныя паслугі, і яе такім чынам пакараў ЖЭС-15.

Варта заўважыць, што з такой прафілактычнай мерай сутыкаліся многія, хто адносіцца да гэтага ЖЭСу. Трэба сказаць, некаторых гэтая жорсткая мера дысцыплінавала – усё ж такі невесела сядзець пару гадзін у цемры ў чаканні аварыйкі або электрыка з ЖЭСа.

"Не магу сказаць, што я недысцыплінаваная, – распавядае Аляксандра. – Я вельмі адказны чалавек. У мяне, напрыклад, інтэрнэт-банкінг, пры дапамозе якога плачу камунальныя паслугі, але бываюць сітуацыі, калі знаходжуся ў ад'ездзе, камандзіроўцы, здараецца, што і адпачынак выпадае на даты, калі трэба аплаціць камуналку. Таму ўзнікаюць пратэрміноўкі. Я наогул не лічу, што затрымка аплаты на адзін дзень робіць чалавека злачынцам, і што яму адразу за гэта трэба выключаць святло. Гэтая сітуацыя настолькі мяне абурае, што проста не можа мяне зрабіць больш дысцыплінаванай! Сітуацыя з гвалтоўным выключэннем святла здаецца мне несправядлівай. ЖЭС не мае права адключаць святло за нявыплату камунальных паслуг, тым больш калі за святло заплачана. І па свеце ў мяне асобныя адносіны з зусім іншай арганізацыяй! На мой погляд, у дадзенай сітуацыі выключэнне святла раўнасільна таму, што яны спусцілі б мне колы ў аўтамабілі. Гэта неправамерна. Хай бы ваду выключалі або тое, за што я не заплаціла. Таму ў мяне такі ўнутраны пратэст.

Дарэчы, мой малады чалавек навучыў мяне, як быць у сітуацыі, калі вяртаешся дадому, а там няма святла. І цяпер я пры дапамозе абцугоў умею ўключаць святло назад. Проста падняць адпаведны рубільнік у шчытку на калідоры ўсе могуць. А я пайшла далей і цяпер ведаю і ўмею, што і дзе трэба добра падкруціць... "

Варта заўважыць, што Саша не з'яўляецца злосным неплацельшчыкам камунальных паслуг. Яна іх рэгулярна аплачвае, хай нават часам з невялікім спазненнем.

– Я змяніла шмат кватэр, і часам так здаралася, што магла па некалькі месяцаў не аплачваць камуналку, – кажа яна. – Калі прыходзіла плаціць, мне налічвалі пеню – і я несла матэрыяльную адказнасць, адказвала рублём.

А калі выключаюць святло, хто будзе адказваць за страты, якія панесла я? Напрыклад, хто ў гэтай сітуацыі аплаціць палову сапсаванага дзіка, які ляжаў у маім халадзільніку? Я была ў камандзіроўцы, два дні не было святла. А калі б я была ў адпачынку двухтыднёвым? Я потым тэлефанавала ў ЖЭС і высвятляла з імі адносіны. Мне параілі напісаць скаргу. Але ў выніку ўсё набалелае проста было выказана дыспетчару..."
 

Паўмільёна за што?

Уладальнікам кватэр, у якіх ніхто не прапісаны, сёння не пазайздросціш. Штомесяц ім даводзіцца аддаваць шалёныя сумы за камуналку – часам да мільёна ў месяц!

– Я таксама жыву ў такой кватэры, – кажа Аляксандра. – І лічбы ў жыроўках вельмі высокія. Напрыклад, у зімовы час за камунальныя паслугі даводзілася аддаваць каля 700 тысяч, а то і больш. Улетку – 400. Усе мае сябры плацяць значна менш.
 
Вядома, што далёка не ўсе ўкладваюцца ў адведзеныя нарматывы па вадзе. Напрыклад, калі ў кватэры прапісаны адзін чалавек, а жывуць двое, то нават пры самай строгай эканоміі ў запаветныя 4 куба ніяк не ўкласціся! Даводзіцца пераплачваць. І сумы немаленькія, бо перарасход вады лічаць па самых высокіх тарыфах.

"Мы жывем ў кватэры з дачкой, на дваіх выходзіць 8 кубоў вады, – распавядае псіхолаг Аксана Шляпіна. – Два месяцы ў нас гасцявалі бабуля з дзядулем, на гэты ж час прыязджала сястра з паўгадавалым сынам з-за мяжы. Вядома, расход вады значна вырас. І ў выніку два месяцы мы плацілі за кватэру амаль 600 тысяч! А яшчэ кажуць, што на вадзе не разбагацееш! Пасля гэтага я нават у інтэрнэце спецыяльна глядзела, як людзі спрабуюць эканоміць ваду. Як аказалася, тэма вельмі папулярная..."

Дарэчы, як эканомяць на расходзе вады пенсіянеры, кватэры якіх абсталяваны лічыльнікамі – асобная тэма. Некаторыя кажуць, што, напрыклад, ноччу, калі прыходзіцца карыстацца ўнітазам, імкнуцца лішні раз не спускаць ваду ў зліўным бачку, прымаць душ не два разы на дзень, а або раніцай, альбо ўвечары. А пра тое, як эканомна мыць посуд, вам раскажа амаль любая гарадская бабулька: набраць у ракавіну або вялікую міску вады, капнуць на губку мыйнага сродку і намыліць такім чынам увесь посуд. Затым яе змыць – таксама ў ёмістасці, а ўжо затым пры неабходнасці спаласнуць пад праточнай вадой...
 

Пратэсты могуць быць

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць так: калі ўлады прымуць рашэнне вельмі істотна і аднамомантна падвысіць кошты камунальных паслуг, то сур'ёзных пратэстаў не пазбегнуць.

"Выпадкаў, калі даводзілася пратэрміноўваць тэрмін аплаты з-за таго, што не хапала грошай, у мяне не было, – гаворыць палітык. – Аднак насамрэч для пераважнай большасці беларусаў (і для мяне асабіста) гэта не тая сума, якую можна было б не заўважыць. І цяпер за камунальныя паслугі набягае зусім немалая сума, але асабліва адувальная яна ў зімовыя месяцы. Натуральна, лічбы не крытычныя, але тым не менш не сціплыя. Паўтаруся, асабліва зімой.

Я лічу, калі падвышэнне тарыфаў на камуналку будзе бясконцым і разбітым па часе па нейкіх адносна нязначных сумах, хоць нават па выніку будзе істотным, то наўрад ці гэта выкліча сур'ёзныя праявы абурэння ў насельніцтва. Зразумела, што пэўная незадаволенасць тарыфамі існуе і цяпер, але я лічу, што калі сур'ёзна ў адзін момант рэзка падвысіць тарыфы, гэта пацягне за сабой адкрытыя пратэсты".
 

Тычыцца і бедных, і багатых

Эканаміст Аляксандр Чубрык, якому за нявыплату адключалі толькі тэлефон, адзначае, што людзі ва ўсіх краінах даволі нервова рэагуюць на павышэнне камунальных плацяжоў. На яго думку, нічога дзіўнага ў гэтым няма.

– Гэтыя выдаткі датычацца ўсіх: і бедных і багатых, – гаворыць ён. – Найбольш адчувальныя да іх людзі – пенсіянеры і маладыя сем'і, для якіх гэта значная частка бюджэту.

Не ўсім і не заўсёды зразумела, адкуль і якія лічбы бяруцца ў жыроўцы, але многія проста прывыклі – плацяць і плацяць. Ставяцца да гэтага як да такога дадатковага падатку. Ну а калі "падатак" падвышаецца, гэта мала каму падабаецца... Мне здаецца, важна, каб людзі неяк звязвалі тое, што яны плацяць за камуналку, з тым, якую паслугу яны атрымліваюць...
Нужные услуги в нужный момент
-50%
-35%
-15%
-20%
-34%
-10%