108 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  2. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  3. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  4. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  5. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  6. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  7. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  8. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  9. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  10. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  11. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  12. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  13. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  14. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу: снова 9 умерших
  15. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  16. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  17. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  18. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  19. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  20. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  21. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  22. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  23. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  24. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  25. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  26. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  27. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  28. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  29. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  30. Суды над студентами и «Я — политзаключенная». Что происходило в Беларуси и за ее пределами 7 марта
реклама


У кожнага падлетка ёсць нейкія свае, адпаведна яго ўзросту, матэрыяльныя патрэбы. Купіць нешта смачненькае, пэўную рэч, аплаціць забаву… А для гэтага патрэбны так званыя кішэнныя грошы. Напрыклад, у Германіі іх колькасць і рэгулярнасць выдачы школьнікам урэгуляваны на заканадаўчым узроўні: дзіця ва ўзросце 7 гадоў атрымлівае ад 1,5 да 2 еўра на тыдзень, у 10 гадоў — 10-12 еўра, у 15 гадоў — каля 20 еўра на той жа тэрмін. За невыкананне гэтых патрабаванняў бацькі могуць быць аштрафаваны. У нас такога няма. Таму даволі цяжка ўявіць сабе раніцу беларускага школьніка без заўсёднага:"Мама, дай грошай!"

Як кішэня папаўняецца?

Ёсць некалькі шляхоў атрымання падлеткамі кішэнных грошай. Перш за ўсё — выдача бацькамі пэўнай, як правіла, фіксаванай сумы, якую падлетак вольны траціць па сваім жаданні. Пры гэтым у яе, вядома, не ўваходзяць грошы на абеды, праезд і вопратку.
 
Аліна Лапыцько, 16 гадоў:

— Грошы мне дае матуля па меры неабходнасці. Іх я трачу на ўсялякія смачнасці. Калі трэба набыць штосьці больш грунтоўнае, то прашу сродкі на гэта ў бацькоў асобна. Падчас навучальнага года яны ўдзень даюць мне каля 10 тысяч рублёў. Летам забаў больш, чым узімку, таму ў гэты час маці мне дае на адпачынак 15 тысяч у дзень.
 
Другая крыніца папаўнення "запасаў" кішэных грошай — гэта падарункі ў выглядзе купюр. Падлетак можа марыць пра планшэт, новы тэлефон, фотаапарат і г. д. Паглядзеўшы на каляндар напярэдадні пэўнай святочнай даты, ён замаўляе гэтую рэч або яе грашовы эквівалент бацькам або іншым родным.
 
Калі падлеткам тэрмінова спатрэбілася на нешта сума, якой яны на гэты момант не валодаюць, школьнікі копяць грошы самым простым спосабам — "галадоўкай". Самы распаўсюджаны шлях — пахарчавацца пэўны час яблычкамі ў школе, але потым набыць за сэканомленыя грошы тую самую жаданую рэч. Улічваючы, што ў сярэднім абед у школьнай сталовай каштуе 15 тысяч рублёў, дык пагаладаць пэўны час атрымліваецца досыць эфектыўна.
 
Калі накопленых на "галадоўцы" грошай усё ж такі не хапае, школьнікі выкарыстоўваюць яшчэ адзін спосаб — падпрацоўку.
У ролі працадаўцаў для сваіх дзяцей могуць выступіць нават бацькі: яны даюць грошы за пэўную хатнюю працу. Але гэта не самы лепшы варыянт.
 
— Лепш дамовіцца з роднымі (цёткамі-дзядзькамі, бабулямі-дзядулямі), каб менавіта яны забяспечвалі фронтам работ і плацілі грошы за яе выкананне, — лічыць педагог-псіхолаг псіхалагічнай службы БДУ Алеся РАШЧЫНСКАЯ. — Бо часта бацькі не могуць аб'ектыўна ацаніць зробленае дзіцем. Таму, калі бацькі ўсё ж сталі працадаўцамі для дзяцей, то ім лепш заключыць пэўнае пагадненне. Там павінна быць прапісана работа, якую павінна зрабіць іх дзіця, тэрмін яе выканання і сума матэрыяльнага заахвочвання. За поўнае або частковае невыкананне работы павінны быць прадугледжаны пэўныя санкцыі або штраф. Падлетку варта даць зразумець, што халява не пройдзе.
 
Таццяна Пяткевіч, маці дваіх падлеткаў, расказала, што не абмяжоўваецца адным спосабам выдачы грошай: "У нас у сям'і заведзены так званыя "агульныя" грошы. Калі дзецям патрэбны на штосьці сродкі, яны проста іх бяруць. Спачатку, каб прывучыць дзяцей да хатняй працы, мы давалі ім грошы за выкананне нейкіх хатніх абавязкаў: вынас смецця, мыццё посуду і іншае. Калі яны сталі выконваць гэтую работу без матэрыяльнага стымулу, заахвочваць іх перасталі. Тады дзеці пачалі дапамагаць бабулі ў вёсцы, і ўжо яна заўжды аддзячвае іх грашыма. Яшчэ скажу, што мае дзеці збіраюць грошы. Напрыклад, рэшту з паходаў у крамы. І гэтыя сумы, як высветлілася, дасягнулі вялікага памеру: нават бывае, што дзеці пазычаюць іх нам, бацькам.
 

"Дарослая" праца: варта ці не?

Некаторыя падлеткі ўладкоўваюцца на больш "дарослую" працу: прыбіральшчыкамі, прадаўцамі, грузчыкамі. Такое працаўладкаванне — даволі сур'ёзны крок. Трэба грунтоўна абдумаць пытанне: чым жа можа займацца дзіця? Напрыклад, калі падлетак мае не вельмі добрае фізічнае здароўе, то праца кур'ера яму не падыдзе, у такім выпадку трэба шукаць іншыя варыянты. Праца павінна даваць падлетку адчуванне самадастатковасці і пэўнай незалежнасці. Нельга забываць, што ў дзіцяці абавязкова павінен заставацца час на адпачынак. Напрыклад, калі падлетак працуе ўлетку, то ён павінен хаця б месяц адпачыць. Таксама псіхолаг Алеся Рашчынская лічыць вельмі важным пытанне, на што будуць выдаткаваны грошы: "Калі падлетак дзеля набыцця пэўнай рэчы працаваў месяц — дазвольце яму яе набыць. Нават калі гэтая рэч, на ваш погляд, бессэнсоўная. Таму лепш, чым крытыкаваць, абмяркуйце з самага пачатку, на што пойдзе заробак дзіцяці".

 

Грошы — гэта стымул?

Наталля Быкава, маці двух дачок:

— Маёй старэйшай зараз 18 гадоў, яна ўжо трэцяе лета падпрацоўвае. Гэта рашэнне яна прыняла сама, бо захацела самастойна набываць сабе рэчы. Падпрацоўвае прадаўцом у гандлёвым цэнтры. У летні перыяд у мяне няма неабходнасці даваць ёй грошы, а падчас навучальнага года я выдаю дзесьці 20 тысяч рублёў на дзень. Малодшая дачка, якой зараз 15, захацела сёлета папрацаваць у дзіцячым садку, зарабіць свае першыя грошы. Падчас вучобы ёй на дзень я даю звычайна 10-15 тысяч.
 
Бывае, што падлетак ідзе падпрацоўваць з‑за цяжкага матэрыяльнага становішча ў сям'і. Нават у такім выпадку не варта забіраць усе заробленыя ім грошы. Абавязкова трэба пакінуць частку падлетку.
 
У многіх сем'ях з дапамогай грошай бацькі прымушаюць дзяцей вучыцца. З аднаго боку, грошы — неблагі стымул. Але тут трэба бачыць і адваротны бок медаля. Пры такім "раскладзе" падлетак можа адчуць, як кажуць, "пах грошай", і перастаць вучыцца дзеля ведаў, а пачаць вучыцца дзеля адзнак.
 
Аналагічнае пытанне і з пазбаўленнем кішэнных грошай за правіннасці. Калі бацькі перастаюць даваць грошы дзіцяці, патрэба ў іх не знікае. І тады падлетак можа пайсці на "махінацыі" з грашыма за спінай бацькоў.
-10%
-10%
-10%
-15%
-33%
-12%
-10%
-35%