105 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Медики написали открытое письмо главе профсоюза: «Мог ли врач промолчать и позволить опорочить имя убитого?»
  2. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  3. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  4. Как перекладывают «по карманам» долги госсектора и чем это чревато
  5. Казакевич озвучил социальный портрет «преступника», «связанного с протестной активностью»
  6. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  7. Уволился декан ФМО БГУ Виктор Шадурский. Он возглавлял факультет больше 12 лет
  8. Протестировали, как работает оплата проезда в метро по лицу, и рассказываем, что из этого вышло
  9. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  10. Эксперт рассказал, как правильно посеять семена и что делать, чтобы они взошли
  11. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  12. Белорусские биатлонистки стали вторыми в эстафете, проиграв одну секунду
  13. Носкевич: Уголовное дело Тихановского до конца месяца будет передано прокурору для направления в суд
  14. «Осторожно, тут могут быть бэчебэшники». Как в Купаловском прошел первый спектакль после президентских выборов
  15. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  16. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  17. «Мы с вами не допустили гражданского раскола». Лукашенко и Кубраков поздравили милиционеров
  18. Новый декан у ФМО БГУ и большой красно-зеленый флаг в Новой Боровой. Что происходило в Беларуси 4 марта
  19. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  20. Инициатива BYPOL выложила напутственную речь якобы экс-главы МВД по случаю его ухода с должности
  21. Итоги ажиотажа: за два месяца техосмотр прошло столько машин, сколько раньше за полгода
  22. Две машины в Андорру, пять — в Эстонию, 121 — в Германию. Интересные факты об экспорте авто из Беларуси
  23. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  24. Минское «Динамо» снова проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  25. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  26. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию
  27. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  28. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  29. Год с коронавирусом. В какие страны сейчас могут слетать белорусы и что для этого нужно
  30. Перенес жуткое сотрясение, но вернулся и выиграл два Кубка Стэнли. Хоккеист, которым восхищается весь мир
реклама


Алесь Федзюкевіч,

Изображение с сайта lunch-park.ru
Изображение с сайта lunch-park.ru
Праца грузчыка — самая распаўсюджаная падпрацоўка для юнакоў. З асабістага вопыту магу сцвярджаць, што гэта фізічна цяжкая праца, аднак добра аплачваецца. Многія студэнты, маладыя настаўнікі і інжынеры толькі так і выжываюць.
 
Праца грузчыка бывае трох тыпаў: гэта "пераезды" (мэбля, клункі з адзеннем, чамаданы), "рамонты" (занос будматэрыялаў, вынас будсмецця) і "разгрузка" (фур і вагонаў на чыгунцы).

У кожнага тыпу ёсць свае нюансы. Я на ўсё жыццё запомніў перанос двухспальнага ложка ад адной гаспадыні да другой. Ужо на шостым паверсе "прымаючая" гаспадыня заўважыла некалькі драпін на рагах каркасу ложка. Ложак мы цягнулі ўдвух, лесвічная пляцоўка была вузкая, а гаспадыня не абцяжарыла сябе нават адкрыццём дзвярэй у пад’езд, але ж крычала…
 
На "рамонтах" у гэтым плане значна прасцей, бо надарваны вугалок на мяшку з тынкоўкай асабліва нікога не хвалюе.
 
Вялікім плюсам у працы грузчыка з’яўляецца наяўнасць грузавога ліфта, але гэта здараецца не заўсёды, і часам прыходзілася цягаць канапы ўручную на 12-ы паверх.
 
"Разгрузка" аплачваецца найлепш. Але гэта звычайна праца вялікага аб’ёму, цяжкая і якая займае шмат часу.

Як знайсці працу грузчыка? Найперш дапамагае інтэрнэт. Аднак вялікую ролю тут адыгрываюць таксама і асабістыя наладжаныя кантакты і наяўнасць знаёмых у адпаведнай сферы.
 
На першыя свае разгрузкі я ездзіў, будучы яшчэ на першым курсе. Запрашалі мяне мае сябры-пяцікурснікі. Пасля свайго сыходу яны пакінулі мае кантакты некалькім кіроўцам, якія займаліся грузаперавозкамі, і адной мэблевай фірме. Чым больш працы, тым больш з’яўляецца знаёмых сярод будаўнікоў, а значыць, пачашчаюцца і выклікі.
 
Мае знаёмыя змяшчалі абвесткі на пад’ездах, у газеце "З рук у рукі", абзвоньвалі кіроўцаў, якія прапануюць транспартныя паслугі, і пакідалі ім свае тэлефоны. Іншыя абышлі будаўнічы рынак ва Уруччы і раздалі гандлярам раздрукаваныя нумары сваіх тэлефонаў.
 
Якія расцэнкі? На сёння бывае два спосабы разліку. Або па 50–55 тысяч за гадзіну (гэта значыць, 6 долараў). Або сыходзячы з тарыфу: першая гадзіна 10 долараў, астатнія па 5. Двайная аплата за першую гадзіну разлічана на той выпадак, калі месца разгрузкі далёкае, калі дарога да працы займае больш часу, чым сама праца.

Студэнты бяруць працэнтаў на 20 менш, чым прафесійныя грузчыкі. Прафесіяналы часам таксама накручваюць асобны тарыф за паверхі, калі прыходзіцца заносіць штосьці ўручную.
 
Сакрэты поспеху? Акуратнасць і ветлівасць. Вы спакойна, хутка і без драпін занеслі чалавеку мэблю? Ён абавязкова запіша вашы кантакты для сваёй радні альбо знаёмых. Вы аператыўна адгукнуліся на тэлефанаванне кіроўцы фургона? Ён бомкне вам ізноў. Так гэта працуе.

У сярэднім мне трапляе адна "разгрузка" і адзін-два "пераезды" за тыдзень. Гэта гадзін дванаццаць часу непасрэднай працы і заробак у долараў 60. За месяц на пагрузках я такім чынам зарабляю долараў 200–250.
 
Спіна? Не, пакуль не баліць. Прафесійныя грузчыкі, дарэчы, карыстаюцца паясамі цяжкаатлетаў і эластычнымі бінтамі. А таксама вяроўкамі для пераносу цяжкіх грузаў.
-20%
-15%
-30%
-25%
-20%
-15%
-10%
-33%