1. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  2. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  3. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19
  4. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  5. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  6. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  7. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  8. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  9. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  10. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  11. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  12. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  13. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  14. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  15. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  16. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  17. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  18. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  19. Возле Дома правосудия в Минске задержана журналист TUT.BY. В РУВД к ней не пускают адвоката
  20. В Минске рассматривают большое «дело студентов». К зданию суда пришли более ста человек, прошли задержания
  21. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  22. Госстандарт запретил продажу мыла ручной работы белорусского бренда Karali
  23. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  24. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  25. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  26. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  27. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  28. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства [белорусы] ни черта не сделают все равно
  29. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  30. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
реклама


Кацярына РАДЗЮК , студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ,

Знайшоўшы ў старым штодзённіку чэк, ажно здзівілася: за "халасцяцкі" абедзенны набор, які складаўся з пачка пельменяў, упакоўкі смятаны і паўлітроўкі кефіра, у 2010 годзе аддала ўсяго 8 тысяч рублёў. Зараз жа за такую суму далёка не ў кожнай сталоўцы можна падсілкавацца паўнавартасным абедам. Цікава, а колькі ж грошай давядзецца выкласці студэнту, каб добра пад’есці? Адказ пашукала менавіта ў меню ўніверсітэцкіх сталовых…

Які ганарар, такі і абед?

Першая ў спісе — сталовая на Кальварыйскай, 9, якая корміць усіх журфакаўцаў. Яшчэ з першага курса навучання ў Інстытуце журналістыкі стала зразумела: таннага абеду не чакай. Акрамя студэнтаў, у сталовую часта наведваюцца будаўнікі, а таксама офісныя работнікі. Іх заробкі непараўнальна большыя за студэнцкую стыпендыю. Таму, мабыць, і цэны тут вышэйшыя.

Чым кормяць? На першае — салянка за 6900 альбо боршчык за 4100 рублёў. Катлетка каштуе 5850, гарнір — бульбяное пюрэ — акурат за 2150. Самы танны салацік з памідораў, капусты і перца "важыць" 2700. Гарбата з пакеціка — 1150. Агулам выйшла роўненька 16 тысяч, і заўважце, гэта яшчэ без салодкага. Сума немаленькая, таму выбіраем спрошчаны, бюджэтны варыянт — смажанку і какаву. Такі пачастунак абышоўся ў 6450 рублёў.

Калі ж ёсць жаданне "шыкануць", дык можна замовіць свініну, запечаную з памідорамі, за 18 тысяч рублёў. Эскалоп абыдзецца ў 16 950 рублёў. Карацей, якія ў вас ганарары, спадарства, — так і паабедаеце.

Варыянт другі: насупраць журфакаўскай сталовай знаходзіцца камбінат харчавання "Прамень" з дадаткам у выглядзе кулінарыі з таннымі смажанымі піражкамі (вядома, не лепшы варыянт для здароўя, затое бюджэтны). Якое меню нам прапануюць тут?

На першае — расольнік з мясам кураняці за 4050 рублёў альбо малочны суп за 3250. Пюрэ даражэйшае за "журфакаўскае" ажно на тысячу рублёў — 3150. На другое выбіраем спаржавую фасолю за 5450 і лёгкую салату "вагою" 4450 рублёў. На гэты раз ад мяса адмаўляемся: катлета "Аматарская" каштуе дорага, ажно 12 300. Для гурманаў з тоўстымі кашалькамі ёсць у меню адмыслова запечаная свініна з грыбамі за 23 600. Тушаная свініна каштуе крыху менш — 20 550. Замест гарбаты возьмем кампот — 1450, а на салодкае — "язычок" за 2900. І кавалачак хлеба, таксама не за "дзякуй" — яшчэ 800 рублёў. Неўпрыкмет, рахунак вырас ажно да 19 100 рублёў.

Трэба гэтую суму скараціць. "Малочнае", пюрэ, салацік і кампот абышліся ў 12 300 рублёў.
 
"Языкастым" — хворы страўнік

А што "кладуць на язык" навучэнцы філфака? Як мне расказалі, сталовай на факультэце няма. Студэнты задавальняюць свой апетыт у буфеце. Аднак буфет — гэта не надта добрая альтэрнатыва сталовай. У меню няма гарачых першых страў, а ў якасці другіх прапануюцца толькі варыянты фастфуду: кавалачак піцы — 6000, гамбургер — 13 500, чабурэк — 9000. Гарбаты менш чым за 2500 на філфаку таксама не знойдзеш, затое каву за 8000 рублёў — калі ласка. Безліч шакаладных батончыкаў, печыва, нават марозівам можна пачаставацца.

Харчаванне ў рэжыме "сухі паёк і ОК" як бомба запаволенай дзейнасці: выбухне пасля хранічным гастрытам.

Прыгадаліся аўтаматы з ежаю, якія на журфаку неаднойчы прыходзілі на дапамогу падчас позніх вячэрніх заняткаў. Праўда, бутэрброды, салодкае ў розных варыяцыях — наўрад ці можна назваць здаровым харчаваннем. Гарачы "булёнчык" знайшоўся ў аўтамаце з напоямі па адным кошце з гарбатаю — 3000 рублёў.

Падымаюся на паверх вышэй — і вось на табе, дванаццатая гадзіна дня, а аўтаматы з ежаю пустыя!..
 
А ў "тэхнікаў" — парадак!

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі справа з харчаваннем студэнтаў наладжана добра. Тутэйшая сталовая — адна з самых танных у горадзе. Праверым!

Бяром суп бульбяны з фасоллю за 2750 рублёў (з капусты каштуе ўсяго 1900), тушаную капусту за 1600, адшкадуем на катлету 6350 і 2150 — на салат з агуркоў і памідораў. Кавалачак хлеба — 650 рублёў. І гарбата за 450 — праўда, непакеціраваная. Агулам выйшла 13 950 рублёў — і гэта без дэсерту.

Дарэчы, здараецца і такое: у меню замоўлена і пюрэ, і капуста, і катлета, а на раздачы прапаноўваюць пшонку ды біточкі. Завядзёнка гэтая назіраецца звычайна ў вялікіх сталовых: чэргі тут велічэзныя, таму пюрэ дастаецца самым галодным. Дарэчы, тут мой рахунак не перавысіў 7500, але гэта без мяснога дадатку. Расольнік ленінградскі, пшонка, вінегрэт, смятаннік, кампот і кавалачак хлеба — дастаткова, каб наесціся. "Палтаўская" катлета павысіла б мой рахунак на 12 700, але была ў наяўнасці яго "бюджэтная замена" — смажаны мінтай за 5500. Недарма ўсё ж такі сталовыя тэхнічных ВНУ карыстаюцца папулярнасцю — цэны тут адэкватныя.
 
Парады эканомным

Як бачым, у пытаннях арганізацыі харчавання студэнтаў "фізікі" перамаглі "лірыкаў". Аднак, нават нягледзячы на бюджэтныя абеды, заўжды ёсць студэнты, якіх не задавальняе якасць прыгатаванай ежы. Гэта могуть быць і гурманы, і вегетарыянцы, і людзі на спецыяльнай дыеце. У такой сітуацыі паратунак таксама ёсць: можна гатаваць ежу дома, падчас перапынкаў у мікрахвалёўцы яе разаграваць.

Тое ж з гарбатай альбо кавай: можна прыносіць уласную, а ў сталовай браць толькі кіпень, альбо карыстацца тэрмасам. "Сухі паёк" лепш за ўсё загадзя набываць у краме — звычайна выходзіць танней. Асабліва гэтая парада актуальная для тых, чые кашалькі на "дыеце". Ведаю па сваім вопыце: у сталовай паўнавартасны абед брала ўсяго некалькі разоў. З дзяўчатамі заўжды абавязкова набывалі суп — каб парадаваць страўнік. А набыць катлету для студэнта — як подзвіг здзейсніць! Звычайна даводзіцца сёння браць адно, а заўтра — другое. Галоўнае — не застацца галодным. 
-10%
-49%
-25%
-20%
-20%
-25%
-10%
-10%
-12%
0073226