Офтоп


Расейскі Цэнтрабанк выпусціў грошы са сноўбардыстам. А мы прэзентуем вашай увазе падборку самых незвычайных грошай свету плюс эскізы талераў, якія так і не сталі беларускаю нацыянальнаю валютаю.



Цэнтрабанк Расеі выпусціў грошы з выяваю сноўбардыста і жар-птушкі. 100-рублёвыя купюры распрацаваныя з нагоды Алімпіяды-2014 у Сочы. 20 мільёнаў экзэмпляраў "алімпійскіх" банкнотаў ужо сёння трапяць у рукі расейцаў.
 
Першыя ж беларускія грошы з’явіліся ў 1992 годзе. Мы ўжо 20 гадоў жывем з нашымі "зайчыкамі". А, між тым, яны маглі быць абсалютна іншымі. На пачатку 90-х беларускі графік і мастак Уладзімір Крукоўскі распрацаваў эскізы нацыянальнай валюты – талераў. Папяровыя талеры мелі з’явіцца ў бела-чырвонай каляровай гаме, а на купюрах планавалася надрукаваць паэтаў, навукоўцаў ды князёў.






 
Але нацыянальна арыентаваная канцэпцыя беларускай валюты прагуляла нейтральнай ды больш ідэалагічна бяспечнай. Замест Купалы і Усяслава Чарадзея ў крамах пачалі разлічвацца "зайчыкамі", "вавёркамі", "зубрамі" ды "мядзведзямі".



Эскізы "зайчыкаў" распрацаваў мастак Канстанцін Хацяноўскі. І, што цікава, нашых жывёлінак амаль цалкам скапіявалі з літоўскіх талонаў, якія выйшлі годам раней.
 
ТОП-10 самых незвычайных грошай свету

1 Швейцарскі франк



2 Аўстралійскі доллар



3 Арубскі фларыян



4 Венесуэльскі балівар



5 Ўсходне-карыбскі доллар



6 Гаіцкі гурд



7 Ізраільскі шэкель



8 Кіна Папуа Новая Гвінея



9 Навазеландскі доллар



10 Паўночнакарэйскі вон

 
Нужные услуги в нужный момент
-25%
-10%
-13%
-16%
-50%
-10%
-15%
-30%
-10%
-50%
0058774