Офтоп


Настасся Роўда,

Здарэнне адбылося на Вілейшчыне 29 лістапада. У той жа дзень узбудзілі крымінальную справу.

Жанчыны зайшлі ў хату да бабулі і прадставіліся “сацыяльнымі работнікамі”. Пачалі расказваць, што хутка адбудзецца дэнамінацыя і ці не хоча яна памяняць грошы.

Пакуль тая слухала, адна з жанчын скрала з-пад матраца гаспадыні дома тры мільёны рублёў.

– Не пускайце нікога ў хату, не праверыўшы дакументы, калі вам прадстаўляюцца сацыяльнымі ці яшчэ якімі работнікамі, – акцэнтуе ўвагу намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. – Такія махляры прыходзяць з адмысловай мэтай: праверыць, ці ляжаць грошы ў шафе, пад матрацам ды ў іншых упадабаных месцах захоўвання грошай. 

Нужные услуги в нужный момент
-30%
-20%
-20%
-50%
-30%
-20%
-25%
-20%
-22%