Личный счет


/ Фото: Евгений Ерчак,

Дзіцячыя сандалі айчынныя, савецкі кубачак, карціны са сметніцы, купленыя і падораныя… Гісторыю жыцця ў беларускіх рэаліях мы прыехалі паслухаць ў госці да музыкі Змітра Вайцюшкевіча. Спявак ездзіць па адной дарозе з Аляксандрам Лукашэнкам і ўжо які год “сядзіць” у чорным спісе забароненых музыкаў. 

В гостях у Дмитрия Войтюшкевича. Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY
Дом, па словах артыста, яшчэ не даведзены да розуму. Але ўсё працуе, у хаце цёпла. "Працы шмат, канечне, але калі-небудзь таксама будзе горад-казка". Паўсюль шмат абсалютна розных рэчаў, якія нібы жывуць сваім асобным жыццём. Некаторыя падараваныя, як, напрыклад, канапа ад Стэфана Эрыксана. Былы пасол Швецыі ў Беларусі і яго жонка – хросныя бацькі дзяцей музыкі.

Зміцер Вайцюшкевіч жыве ў Астрашыцкім гарадку, дзе знаходзіцца адна з рэзідэнцый прэзідэнта. Тут жа ў мясцовую школу ходзіць Коля Лукашэнка. Між іншым суседства не спрыяе легалізацыі дзейнасці спевака. Таму разгарнуць асабліва сваю дзейнасць у Вайцюшкевіча няма магчымасці. Але не па тым больш сумуе спявак. Шкада, што беларускі музыка не можа спяваць для беларускіх людзей.

Музыкант сустракае нас з малымі і папярэджвае, што спецыяльна не прыбіраўся. У гэтым доме музыка, што называецца, у прымаках. Тут жылі бацькі яго жонкі, пакуль не з'ехалі ў Ізраіль.

Цяпер у гэтым доме прыстанак Вайцюшкевіча з жонкаю і двума малымі дзецьмі, якія, па словах музыкі, у Астрашыцкім гарадку - "на поўнай свабодзе".

В гостях у Дмитрия Войтюшкевича. Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY
В гостях у Дмитрия Войтюшкевича. Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY
Дом Змітра Вайцюшкевіча нічым не адрозніваецца ад астатніх дамоў на вуліцы Лясной. Есць гародзік, на якім растуць кветкі і ўсё, што трэба да стала : радыска, морква, трускаўкі, зеляніна, буракі. "Гэта так прыемна – з'есці са свайго гарода". На гародзе працуе жонка.

Цяпер Вайцюшкевіч будуе прыстройку да свайго дома, дзе будзе кухня, хол з прыгожым відам на лес. Прыстройка абышлася ў 8-10 тысяч долараў. У дом на Нёмане Вайцюшкевіч уклаў усё, што зарабіў за сваю кар'еру артыста.

"Тут усё на маіх хрупкіх плячах, - усміхаецца Зміцер. - Нармальны чалавек навёў бы парадак. Але сілаў і сродкаў не стае". І тут жа Вайцюшкевіч хваліцца, што ў яго доме на Нёмане з гэтым лепш.

Некалі ён за 900 долараў набыў хутар на Нёмане каля Наваградка – у 12 кіламетрах ад Бярозаўкі, дзе нарадзіўся. Цяпер дом прайшоў рэканструкцыю, а нядаўна Вайцюшкевіч пабудаваў там лазню з пакоямі для гасцей. На гэтым хутары ён ладзіць фэсты.

"На гэтае будаўніцтва ідзе шмат грошай. Цяпер засталося там удабрапарадкаваць – пракласці дарожкі і гэтак далей. Добра, што ў мяне ёсць людзі, якія могуць пазычыць грошы і нават не папрасіць распіскі". Музыка кажа, што будаваўся, каб "не спіцца і не звар'яцець, "бо гэта досыць балюча: калі ты як беларускі артыст не можаш выступаць на Беларусі для беларускай аўдыторыі".

Зміцер ставіць на стол савецкія кубачкі з гарбатай і запрашае частавацца цукеркамі – украінскімі "Бджілкамі", сярод якіх ляжаць беларускія "Аленкі". Кладзе на стол і вінаград "для карцінкі, маўляў, артысты вінаград ядуць, не толькі Аляксандр Саладуха", - смяецца і спявае песню Саладухі.

Пакуль няма імпрэзаў, звычайна да абеда Вайцюшкевіч сядзіць з дзецьмі. "З раніцы мне не трэба спяшацца на працу, таму прачынаемся ў 10-11 гадзін".

В гостях у Дмитрия Войтюшкевича. Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY

Язэпу 4 гады, Стэфаніі - 2. Астатнюю палову дня з малымі займаецца няня. Мясцовай жанчыне з Астрашыцкага гарадка плацяць за паслугі 3 долары за гадзіну. У месяц няня для малых абыходзіцца прыкладна ў 100 долараў, кажа гаспадар. Старэйшы Язэпка ходзіць у прыватны садок, але расказваць пра гэтыя выдаткі Вайцюшкевіч не хоча. Бацька спяшаецца зняць Стэфаніі "сапсаваны" памперс, трэба памыць дачушку.

Падгузнік дзяўчынцы апранаюць у крайніх выпадках. "Я цяпер разумею, чаму таты не хочуць дачок замуж аддаваць: нападмываешся так…", - смяецца Вайцюшкевіч. Але бачна, што ўсе гэтыя клопаты яму даспадобы. "Гэта ўсё для мяне шчасце, бо першую спробу гадавання дзіця я не выкарыстаў. Усе моманты сталення сына прайшлі мімаходзь, зараз усё наганяю". Сын Вайцюшкевіча ад першага шлюбу жыве ў Мінску, але плануецца, што разам з мамай пераселіцца у Берлін.

Цяперашняя жонка Змітра - Галіна Казіміроўская – артыстка хору Белдзяржфілармоніі і кіраўнік самадзейнага хору кампаніі IBA. Цяпер жанчына працуе і адначасова знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзяцей – ужо пяць год. Зміцер адзначае, што грошы, якія зарабляе яго жонка, – вельмі смешныя: "Больш сыходзіць на транспарт ці бензін – ездзіць два разы на тыдзень".

В гостях у Дмитрия Войтюшкевича. Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY
Дарэчы, у сям'і дзве машыны. Subaru Forester ужо 12 год. "Мы карыстаемся машынаю два-тры разы штодзень, на Subaru выходзіць не эканомна, таму ў нас есць яшчэ Toyota Aygo, якая амаль нічога не "есць". Калі якая з машын у рамонце, Зміцер і Галіна не грэбуюць ездзіць ў Мінск стопам, на маршрутцы ці на рэйсавым аўтобусе.

Галоўны прыбытак у сям,ю прыносіць Зміцер. Ён, як сёння кажуць, – фрылансер. "З 1995 года, як скончыў універсітэт культуры, фактычна не ведаю, што будзе ў наступным месяцы, - расказвае Вайцюшкевіч, - Быў час, працаваў на "Аўтарадыё" за досыць смешныя грошы. Пасля яго закрылі".

В гостях у Дмитрия Войтюшкевича. Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY
В гостях у Дмитрия Войтюшкевича. Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY
Вайцюшкевіч калекцыянуе карціны. Некаторыя купляў сам, нешта падаравалі. "Артыст не абавязкова мусіць быць багаты, каб мець прыгожыя працы". Адну з карцін цешча знайшла на сметніку ў Сахаліне. А працу скульптара Буралкіна 1974 года Вайцюшкевіч набыў за смешныя грошы ў чалавека, які на сметнік вывозіў з кватэры рэчы сваей памерлай маці. Карціны хаваюць недаробленыя сцены.
У лядоўні стаіць боршч, які музыка прыгатаваў сам. На паліцах – смятана, сасіскі, дзіцячае малако, селядзец... Купляюць прадукты і муж, і жонка. "Па рэстаранах збольшага ходзім на нейкіх выездах". На прадукты і сродкі гігіены ідзе каля 100-150 долараў за тыдзень. На бензін – 350-400 зялёных за месяц.
 
Асноўны прыбытак артыста – канцэрты, імпрэзы (сродкі ад іх у асноўным інвестуюцца ў такія ж праекты). Але з гэтым цяжкасці. "За апошнія амаль 10 гадоў (12 год пасля "Палаца" і Kriwi артыст працуе сольна. - TUT.BY) я ўжо два разы забаронены".

Гаворка ідзе пра так званыя чорныя спісы. "Першая, больш лаяльная, забарона была ў 2004 годзе, - расказвае Вайцюшкевіч, - І цяпер: апошнія тры гады я не зладзіў ніводнага афіцыйнага канцэрта ў Беларусі".

Вайцюшкевіч кажа, что дзяржава фактычна загнала яго ў падполле. "Я лічу канцэрты ў БНФ і арт-сядзібе падпольнымі, бо туды прыходзяць людзі ангажаваныя, якія і так ведаюць, хто такі Вайцюшкевіч. А мне трэба, каб цёця Вера ці дзядзя Лёша прыйшлі на канцэрт у Бярозаўцы, і дырэктар Дома культуры не перажываў, што ў яго могуць быць праблемы".

В гостях у Дмитрия Войтюшкевича. Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY
Прэмія за свабоду. "Ой, якая цяжкая".

Вайцюшкевіч ацэньвае, што страціў за гэты час прыкладна 30-40 канцэртаў па Беларусі і не зарабіў беларускіх грошай: "Хтосьці забыўся пра такога артыста. Я не Бетховен, каб быць у вечнасці. Мне трэба быць навідавоку".

З іншага боку, з-за чорных спісаў давялося знайсці новыя формы супрацоўніцтва са слухачом. Вось, напрыклад, новы альбом "Варанок" – гэта беларускі шансон. "Так ці інакш беларускія музыкі займаюцца самалюбаваннем. А шансон – гэта спроба спадабацца аўдыторыі, якая ўжо склалася". Набыць альбом можна будзе нават на запраўцы, кажа Вайцюшкевіч, "бліжэй да народа".

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (8.37 МБ)
Песня "Я такі бедны, як грош медны" з новага альбома беларускага шансону "Варанкі".

Па падліках музыкі, беларускі артыст такога, як ён, класа, павінен зарабляць у месяц 11–15 тысяч долараў і больш. "Можна легка пралічыць ганарары расiйскіх артыстаў, нават самыя "задрыпаныя" менш, чым за 2-3 тысячы, у нас не выступаюць". Але ўсё гэта, калі працэсы не будуць прыпыняцца.

Каб з заробкам было лепей і каб не будаўніцтва, кажа Вайцюшкевіч, сям'я магла б дазволіць сабе часта ездзіць у адпачынак. Пакуль жа выходзіць раз на год - да жончынага бацькі ў Ізраіль.

В гостях у Дмитрия Войтюшкевича. Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY
Кабінет Змітра і Галіны.

Дарэчы, Вайцюшкевіч і сам не разумее, чаму патрапіў у чорныя спісы. "Гэта трэба пытацца ў уладаў. Тое, што я сябрую з Някляевым, не дае нікому права забараняць мае канцэрты".

У 2010 годзе Вайцюшкевіч вёў мітынгі "Але гэта было дазволенае мерапрыемства. У мяне прэтэнзіі да ідэолагаў: чаму я не магу сабраць у Доме ветэранаў сваіх 100-400 слухачоў, звычайных людзей, не экстрэмісцкага толку ?.. Заплаціць за арэнду, выплаціць падаткі... Нонсэнс!"

В гостях у Дмитрия Войтюшкевича. Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY
З карпаратыўнымі прапановамі да Новага года ў Вайцюшкевіча спакойна. У мінулыя гады былі прапановы, але музыка выстаўляе такія ўмовы, каб правесці свята з сям'ёй на Нёмане.

Тым, што Лукашэнка нібы ведае музыку Вайцюшкевіча, Зміцер сябе не цешыць і на прыёмы да міністра культуры не запісваецца.

Зміцер шмат выступае ў розных краінах свету: Японіі, ЗША, Нарвегіі, Скандынавіі. Супрацоўнічае з рэжысёрам Янушам Юзэфовічам, таму 1-2 разы на месяц ужо напрацягу 5 год працуе ў польскім тэатры. "Ёсць сувязі, якія дазваляюць жыць нармальна".
Нужные услуги в нужный момент
-30%
-20%
-30%
-20%
-15%
-20%
-11%
-20%
-10%
0058774