Личный счет


Жанчыне-інваліду з Бабруйску пагражае 10 гадоў турмы за пазыкі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (15.30 МБ)

Надзея Акуліч з Бабруйску – інвалід слыху. Лёс не збярог яе яшчэ ад адной хваробы: яна стала заўсёдніцаю казіно. "У мяне была буйная выйгранка, 36 мільёнаў, пасля – 16 мільёнаў. Трэба дахаты ісці, а не атрымліваецца..." – распавяла жанчына "Белсату".

Заробку памерам 3 мільёна хутка стала не хапаць на казіно. Тады сп-ня Надзея ўзяла крэдыт у банку. Сама ўлезла ў пазыкі ды пераканала яшчэ 29 чалавек узяць для яе крэдыт. Цяпер яна вінная людзям 2 мільярды рублёў.

Спачатку яна вяртала крэдыты. Пасля таго, як у казіно пачала толькі прайграваць, зрабіла спробу самагубства. Трапіла ў псіханеўралагічны дыспансер у Навінках. Яе выпісалі з дыягназам "дэпрэсіўны стан на фоне гульнёвай залежнасці". Каб спроба суіцыду не паўтарылася, лекар раіць знайсці спосаб выплаціць грошы. "Лекі ўвесь час нельга прымаць: арганізм прывыкне", – пераказвае словы медыкаў Ніна Лапцева, маці Надзеі.

Жанчына здзіўляецца, як банк мог выдаць столькі крэдытаў інваліду. Чаму не спраўдзілі, ці зможа яна выплаціць грошы? У банку "Белсату" паведамілі, што сталым кліентам сапраўды даюць крэдыты, не правяраючы іхнай плацежаздольнасці.

На Надзею завялі крымінальную справу паводле артыкулу "наўмыснае махлярства ў буйным памеры". Ёй пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення. Былыя сябры, якія некалі бралі для яе крэдыты, пагражаюць самасудам. "Мне страшна ісці на працу. Там мяне раздзяруць".

Казіно пачалі масава з'яўляцца ў беларускіх гарадах пасля 2009 года, пасля таго, як гульнёвы бізнес знішчылі ў Расеі. У Бабруйску за гэты час адчынілася больш за 10 новых казіно.
Нужные услуги в нужный момент
20170626