Личный счет


Алег Груздзіловіч,

Фото РИА НОВОСТИ
На мінскім заводзе лядоўняў звольнілі больш за 50 замежных працаўнікоў, якія дапамагалі збіраць лядоўні маркі "Атлант". На прадпрыемствах Беларусі, дзе працуюць замежныя рабочыя, кажуць пра вялікую цякучасць сярод гэтых працоўных кадраў. Тое, што больш за 50 замежнікаў, якія летась працавалі на "Атланце", ужо звольненыя, пацвердзіў начальнік аддзелу кадраў аб’яднання Аляксандар Таўстыка:

"Так, ўжо не працуюць. Звольнілі", -
сказаў Аляксандар Таўстыка. Ён адмовіўся патлумачыць, ці гастарбайтары звольніліся самі, ці ад іх вырашылі пазбавіцца.

Між тым, паводле крыніцы на "Атланце", якая просіць не называць імя, адной з прычын непадаўжэньня кантракту з замежнікамі сталі частыя канфлікты ў іхнім асяродздзі.

"Жылі яны не ў інтэрнаце, а проста на заводзе, у былой сталоўцы. Умовы там непрыдатныя: ложкі стаялі ярусамі, узімку холадна, летам спякотна. Але гэта ўсё яшчэ было цярпіма, пакуль паміж імі самімі не пачаліся разборкі. Даходзіла да таго, што выклікалі міліцыю проста на прадпрыемства. Вось іх ужо і няма, звольнілі ўсіх і пакуль новых не прывезлі", - паведаміў працаўнік заводу карэспандэнту "Свабоды".
 
Паводле гэтай крыніцы, плацілі рабочым з Сярэдняй Азіі прыблізна як і беларускім працаўнікам - па 500-600 долараў штомесяц, але рабілі яны не па 8 гадзін, а па 12.

Ці азначае звальненне групы з Сярэдняй Азіі, што прадпрыемства расчаравалася ў гэтай катэгорыі працоўных мігрантаў?

"На сёння ў нас дастаткова пэрсаналу, каб выконваць план, які складзены на гэты год. Таму ў нас іх няма", - сказаў намеснік дырэктара па кадрах Аляксандар Машко. Пры гэтым на розных пляцоўках кампаніі паводле дамовы падраду пэрыядычна працуюць асобныя адмыслоўцы з еўрапейскіх краін. "Могуць быць са Славаччыны, з Італіі, але колькі дакладна цяпер працуе, сказаць не магу", - заўважыў спадар Машко.

Не толькі прамысловыя прадпрыемствы ў апошнія гады пачалі папаўняць свае працоўныя кадры за кошт прыезджых з Сярэдняй Азіі. Агракамбінат "Дзяржынскі", што ў Фаніпалі пад Мінскам, летась таксама браў на працу прадстаўнікоў Таджыкістану. "У нас працавала недзе 20 таджыкаў, усе маладыя хлопцы. Але зараз яны ўжо не працуюць. Якраз сёння прыходзілі ў аддзел 2 іхнія землякі, магчыма, возьмуць на працу, але іншых няма", - паведаміла супрацоўніца аддзелу кадраў "Дзяржынскага". Паводле яе звестак, на агракамбінаце таджыкі працавалі ў розных цэхах: у каўбасным, забойным, бойлерным. Ім аформілі беларускія працоўныя кніжкі, навучылі прафэсіі, прысвоілі працоўную кваліфікацыю. Але на прадпрыемстве гастарбайтары не затрымаліся:

"У нас на месцы адбываецца навучанне, і ім была прысвоеная кваліфікацыя грузчыка. Ці апрацоўшчыка мяса, як у каго. З такой кваліфікацыяй, мяркую, знойдуць куды ўладкавацца".

Ці магло так стацца, што прыежджых не задаволіў заробак, які яны атрымлівалі ў агракамбінаце? Паводле суразмоўцы, таджыкі зараблялі па 5 мільёнаў беларускіх рублёў і на заробак не скардзіліся. "Яны вельмі спакойныя, але нейкае непаразуменьне з імі ўсё ж існавала", - кажа жанчына. - Яны своеасаблівыя людзі. Можа, ім і падабаецца ў нас, але...Такія цікавыя: то хачу працаваць, то не хачу працаваць. Пры афармленьні дакумэнтаў таксама... Ці то на іх нехта ўплывае ў дрэнны бок..."

Паводле кіраўніка Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксея Бегуна, за мінулы год у краіну завезьлі на 50% больш працоўнай сілы. "За гэтым кантроль ёсць. Або вы бачыце таджыкаў ці ўзбэкаў, якія ходзяць па вуліцы бяз справы і робяць злачынствы? За замежнай працоўнай сілай на тэрыторыі Беларусі кантроль ёсць, ніхто тут не бадзяецца".

Летась на 11 500 чалавек у Беларусь больш прыехала, чым выехала, паведамілі ў Дэпартамэнце.

"Летась кіраўнікоў прыехала - 879, кваліфікаваных працаўнікоў і адмыслоўцаў - 2725, працаўнікоў сфэры абслугоўвання і гандлю - 789, прадстаўнікі сельскай гаспадаркі - 784. А прадстаўнікі іншых працоўных прафэсій - 13 103", - назваў лічбы спадар Бягун.
 
Нужные услуги в нужный момент
-15%
-10%
-10%
-50%
-30%
-20%