108 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  2. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  3. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  4. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  5. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  6. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  7. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  8. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  9. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  10. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  11. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  12. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  13. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  14. Акции в честь 8 Марта и заседание МОК по Беларуси. Онлайн дня
  15. Суды над студентами и «Я — политзаключенная». Что происходило в Беларуси и за ее пределами 7 марта
  16. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  17. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  18. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  19. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  20. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  21. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  22. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  23. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  24. Синоптики объявили желтый уровень опасности на 9 марта
  25. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  26. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  27. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  28. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  29. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  30. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!». Как мы превратили читательницу в роковую красотку
реклама


Настасся Маланка,

Кубінскае ды аргенцінскае пэса, бразільскі крузэйра, в’етнамскі донг, харвацкі дынар, азербайджанскі манат… Адкуль у маладзечанскім бары, такім далёкім ад мора і ад турыстаў, бяруцца экзатычныя купюры?

 
Анатоль, бармен, паказвае ізраільскія 20 шэкеляў. "Вось тут, бачыце? Гістарычны момант, звязаны з Другою сусветнаю вайною. Калі пад гнётам фашызму ізраільскі народ натоўпам гналі на расстрэл. Мне гэтую купюру знаёмы прэзентаваў. Хутка яна будзе ў калекцыі, пакуль яе не вывешваў".
 

Колькі каштуе калекцыя?

 
Анатоль збірае і купюры, і манеты. Праўда, не лічыць сябе ні нумізматам, ні баністам, бо ніколі нічога для сваёй калекцыі адмыслова не набываў. Усё, што ён мае, – падарункі ад людзей.

 
Ён бармен ужо 18 гадоў. За гэты час змяніў не адно месца працы, аднак шторазу забіраў з сабою банкноты і манеты, якія паспеў назбіраць. Гэтак ягоная калекцыя паступова разрасталася. "Людзі, наведнікі бараў, дзе я працаваў, вандравалі па свеце і прывозілі мне то нямецкую марку, то літоўскі літ, то латвійскі лат, то эстонскую крону. Мне гэта было даспадобы. Асаблівага значэння не надаваў, але ў гэтым быў пэўны шарм", – прыгадвае Анатоль.



 
Цяпер у кавярні, дзе ён працуе, вісяць тры стэнды з рознымі грашыма. "Раней мая калекцыя выглядала зусім па-іншаму. Стэндаў не было і некаторыя наведнікі заўважалі яе, а некаторыя – не. Адзін прыяцель, Юрый, які ўвесь час зазірае ў кавярню, каб пасядзець і паразмаўляць, аднойчы прапанаваў мне дапамагчы з афармленнем. Параіў добрага мастака, які і распрацаваў стэнды. Гэтак справа пачала развівацца і з таго часу не спыняецца. Хутка з’явіцца новы стэнд з манетамі", – дадае Анатоль.
 
Сваіх купюраў бармен не падлічваў, як і кошту ўсёй калекцыі. Сёння ягоная мэта – стварыць пад кожнай апісанне, запісаць гісторыю з’яўлення ў калекцыі. І, вядома, сабраць як мага больш розных банкнотаў і манетаў з усіх краінаў свету.
 

Купюры, якія прыцягваюць

 
Звычайна сцэнар трапляння купюраў у рукі бармена падобны: чалавек прыходзіць, заўважае калекцыю і прапаноўвае яе дапоўніць. Любімых экспанатаў у Анатоля тры. Сярод іх – 100 рублёў 1910 года: "Сто гадоў таму рабілі вось такія купюры з вадзянымі знакамі і ўсім астатнім. Столькі часу прайшло, а мы карыстаемся аналагічнымі грашыма". Ёсць у калекцыі і білет фінансавай піраміды МММ, зарганізаванай Сяргеем Маўродзі.



 
Гісторый, звязаных з калекцыянаваннем, у Анатоля безліч. Да яго падцягваюцца людзі, якія самі штосьці збіраюць, якія прафесійна займаюцца нумізматыкаю ці баністыкаю, якія проста маюць нейкія асобныя манеты ці купюры і хочуць іх прадаць альбо выменяць. Аднак бармен не збіраецца набываць новых экспанатаў: "80 % усёй калекцыі падарылі кліенты, госці гораду з замежжа альбо нашыя маладзечанцы, якія дзесьці пабывалі".
 

 
Можна не ведаць чалавека, але заўсёды будзеш памятаць эпізод, калі і як ён табе перадаваў гэтую манету ці купюру, мяркуе Анатоль: "У мяне былі дзве аднолькавыя турэцкія манеты. І вось прыйшоў да мяне чалавек і захацеў адну з іх выменяць. Ён мне прэзентаваў памятны беларускі рубель. І я буду памятаць пра такі выпадак. Гэта не нумізматыка, не баністыка. Тое, што гэта падарунак ад людзей, для мяне даражэй за ўсё. І вельмі прыемна, што да майго захаплення маладзечанцы і госці гораду ставяцца з павагаю".
 

Працaўнікі кавярні далучыліся да калекцыянавання

 
З павагаю ставяцца не толькі госці, але і самая кавярня, дзе Анатоль – з самага адкрыцця, сёлета будзе 8 гадоў як. Людзі, якія тут працуюць, таксама час ад часу падносяць то манетку, то купюрку. Менеджар Галіна аднойчы прынесла в’етнамскую банкноту. Ейны знаёмы там пабываў і яна адмыслова для калекцыі Анатоля папрасіла асобнік.

 
"Вельмі добра, што Анатоль сваё захапленне вынес сюды. Калекцыя не ляжыць у яго дома, дзесьці ў шафе на палічцы, – распавядае спадарыня Галіна. – Тут яна прэзентаваная для шырокага кола наведнікаў. Таму нам вельмі прыемна, што ў нас ёсць такая калекцыя і Анатоль, такі калекцыянер".
 
-50%
-27%
-50%
-10%
-15%
-20%
-20%
-40%