107 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  2. Надпись в книге, провластные автопробеги и акции солидарности. Что происходит в стране 6 марта
  3. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  4. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  5. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  6. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  7. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  8. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  9. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  10. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  11. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  12. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  13. Динаре Алимбековой не хватило секунды, чтобы выиграть медаль в спринте на КМ по биатлону
  14. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  15. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  16. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  17. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  18. Лукашенко рассказал, что сделал бы, «если бы в стране была настоящая диктатура» и о своем «дворце»
  19. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  20. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  21. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  22. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  23. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  24. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  25. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  26. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  27. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  28. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  29. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  30. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
реклама


Ягор Марціновіч,

Самыя танныя кватэры ў Мінску каштуюць каля 50 тысяч долараў, а вось цана самых дарагіх дасягае нерэальных лічбаў. Леташні рэкорд — амаль мільён даляраў! Хто ж купляе кватэры за такія грошы?

Інфармацыя пра ўгоды куплі-продажу жылля трапляе ў Нацыянальнае кадастравае агенцтва. Цану і нумар дома, у якім была набытая кватэра, можа даведацца кожны ахвотны. "Наша Ніва" супаставіла гэтыя звесткі з дадзенымі пра ўласнікаў жылля.
 

З вокнамі на праспект

На праспекце Незалежнасці рэдка будуюцца новыя жылыя дамы. Той, што паўстаў на рагу вуліцы Натуралістаў, з відам на парк Чалюскінцаў, збудавала кампанія "Архітэкс". Элітны дом — адзіны аб’ект гэтай невядомай замежнай кампаніі.
 
Але менавіта ёй удаецца прадаваць самыя дарагія кватэры ў краіне.

Напрыклад, сяміпакаёвыя апартаменты плошчай 389 м2 сышлі за рэкордныя 998 985 долараў — амаль мільён долараў!
 
Яшчэ адну сяміпакаёўку ў тым самым доме прадалі за 696 тысяч долараў (чацвёртае месца рэйтынгу). Але і па плошчы яна меншая — "толькі" 281 м2.
 
Абедзве кватэры набыў адзін пакупнік. Каму не шкада такіх грошай? Іх заплаціла "Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС", якая пачынае будаваць Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк. Магчыма, кватэры будуць выдзяляцца як службовае жыллё для замежных топ-менеджараў.
 
Каго са знакамітых беларусаў можна сустрэць ў двары самага дарагога дома? Напрыклад, галкіпера футбольнага мінскага "Дынама" Аляксандра Гутара ці гандбаліста Сяргея Гарбака, які прамяняў зборную Беларусі на Расію. Альбо поп-спявачку Ганну Шаркунову.
 

Чатыры кандыдаты на кватэру

Першыя жыльцы скандальна вядомага дома Юрыя Чыжа "Ля Траецкага" атрымалі ва ўласнасць свае апартаменты яшчэ пазалетась. Але некалькі дзясяткаў кватэр — некаторыя з іх даражэйшыя за 1 мільён долараў — усё яшчэ чакаюць сваіх гаспадароў.
 
З леташніх угодаў самай дарагой была купля апартаментаў плошчай 239 м2 (другое месца рэйтынгу). За яе давялося заплаціць амаль 800 тысяч долараў.
 
Такіх кватэр летась было прададзена чатыры. Сярод іх новых уласнікаў — казахская кампанія, зарэгістраваная ў Лондане, грамадзянка Расіі, а таксама іранец Хабібалах Махамадзі Чахакі. Ён называўся адным з кіраўнікоў банка "Гандлёвы капітал", на які накладзеныя санкцыі ЗША. Але ўсе яны набывалі кватэры непасрэдна ў "Трайпла", за квадратны метр забудоўшчык бярэ не больш за 3000 долараў.
 
А вось інвестыцыйнае таварыства "Аванта Бізнэс Груп", таксама з рэгістрацыяй у Лондане, перакупляла кватэру ў іншай юрасобы. Імаверна, з нацэнкай.
 
Яшчэ адну дарагую кватэру (715 тысяч долараў за 214 м2; гэта трэцяе месца) набыла нафтавая кампанія "БелСіціОйл", зарэгістраваная на мансардзе аднаго з офісных будынкаў у Драздах. Хто яе ўласнік — невядома. Кампанія — адна з тых, што займаліся пастаўкамі растваральнікаў з расійскіх нафтапрадуктаў.
 

"Сталінка" для музея

Дорага каштуюць і кватэры ў старых будынках. "Сталінка" насупраць Кастрычніцкай плошчы ў доме Незалежнасці, 28 была прададзеная за 690 тысяч долараў (пятае месца ў рэйтынгу).
 
Чатырохпакаёўка плошчай 213,9 м2 выведзеная з жыллёвага фонду. Яе гаспадары — сям’я Сыраквашаў з Расіі. Муж быў нафтавіком і дробным акцыянерам банка "Масква-Сіці". Пенсію вырашыў сустракаць у Беларусі. Ягоная жонка Галіна даўно выношвала ідэю стварэння інтэрактыўнага музея для дзяцей. "Задума ў тым, каб зрабіць такі музей вучэбным: настаўнікі змогуць праводзіць у ім урокі, а дзеці самастойна вывучаць складаныя тэмы па хіміі, фізіцы, біялогіі. Хочацца, каб сюды прыходзілі ўсёй сям'ёй, як гэта прынята ў іншых краінах", — казала яна ў інтэрв’ю "Советской Белоруссіі". І скардзілася: інвестар знойдзены, а Мінгарвыканкам ніяк не дапамагае з пошукам памяшкання.
 

Закуток для "Свету танкаў"

Не нашмат менш, 675 тысяч долараў, атрымаў прадавец шасціпакаёўкі па адрасе Чэхава, 3 (251,6 м2). Гэта ціхі закуток паміж элітнай вуліцай Грыбаедава і праспектам Пераможцаў.
 
У двары дома можна сустрэць былога капітана футбольнай зборнай Беларусі Сяргея Гурэнку, хакеіста Дзмітрыя Мялешку, дачку былога прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага і нават бацьку кіраўніцы прэзідэнцкай бальніцы Ірыны Абельскай.
 
Менавіта тут набыў нерухомасць адзін з топ-менеджараў і акцыянераў Wargaming.net Мікалай Кацалапаў. Галоўны праект кампаніі — папулярная ва ўсім свеце камп’ютарная гульня "Свет танкаў" — прыносіць сваім стваральнікам мільёны даляраў чыстага прыбытку. Адметна, што гэта цалкам прыватны праект, які не атрымаў з дзяржаўнага бюджэту ні рубля.
 
Дарэчы, Кацалапаў — першы з беларусаў у рэйтынгу! — упадабаў дом даўно. Пазалетась ён купляў на Чэхава, 3 іншую кватэру, удвая меншую.
 
Сямёрку самых дарагіх кватэр замыкае жыллё, якое набыла грамадзянка Італіі ў доме па адрасе Няміга, 42. Трохпакаёўка плошчай усяго 80 м2 каштавала гіганцкія грошай — 641 тысяча долараў. Гэта амаль 8 000 долараў за квадратны метр.
-30%
-30%
-10%
-50%
-10%
-20%
-20%
-10%
-20%