106 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Почти 60 тысяч рублей за китайский кроссовер. Изучаем возможности Chery Tiggo 7 Pro
  2. «Дочка видела, как нас забирали. Всю ночь плакала». Минчанки хотели обратиться к депутату, а попали на Окрестина
  3. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  4. В Минск привезли первый экземпляр нового поколения Renault Duster
  5. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  6. Иск в суд, новые обвинения, уголовное дело. Что снова происходит с Гродненским детским хосписом
  7. Задержано более 10 участников конференции Лиги студенческих объединений, приговоры судов. Что происходит 5 марта
  8. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  9. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  10. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  11. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  12. Погода в длинные выходные: мокрый снег, метели, гололедица и ночные морозы
  13. Суд огласил приговор водителю, который прокатил на капоте гаишника
  14. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  15. По обновленному КоАП судили айтишника из квартала «Пирс». На его балконе БЧБ-флаг держался с августа
  16. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  17. «Надо по-хозяйски подойти к этой территории. Но никакого жилья». Лукашенко дал указания по площадке «Мотовело»
  18. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  19. Украина опять внесла Беларусь в «зеленый список» по COVID-19. Можно ехать без ПЦР-теста и карантина
  20. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  21. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  22. Что сделать для сердца, если переболел коронавирусом? Кардиолог помогает разобраться
  23. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  24. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  25. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  26. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  27. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  28. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  29. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  30. Генпрокуратура направила в Литву запрос о выдаче Тихановской, а в суд — дело «о тайной вечере»
реклама


Галіна Абакунчык,

Цэны на мяса і мясныя вырабы працягваюць расьці: толькі да выходных яны маюць павялічыцца яшчэ двойчы. Тым часам пакупнікі заяўляюць, што ўжо ня ў стане набываць мясную прадукцыю.



Мінская "Камароўка" працуе ў звычайным рэжыме: каля вітрынаў з малочнай прадукцыяй — чэргі пенсіянераў, каля прылаўкаў з мясам — людзей вобмаль. Галоўная прычына — нядаўняе падвышэньне цэнаў на мяса, кажа адна з прадавачак:

Прадавачка: "Цэны падрасьлі, і нямала".

Карэспандэнтка: "Што пакупнікі вам кажуць пра гэта?"

Прадавачка:
"Нехта выказвае сваё „фэ“, а нехта спакойна набывае. Пэўна, ад дастатку ўсё залежыць. Расейцы ў нас найчасьцей набываюць".

Карэспандэнтка: "А пасьля чэмпіянату што будзе?"

Прадавачка: "Ня ведаю, пэўна, зацішша".

Цэны на мяса на мінскай "Камароўцы" вагаюцца ў межах 85–150 тысяч. Звычайнае сала каштуе ў межах 100 тысяч за кілаграм. Пры гэтым выбар невялікі, а некаторыя вітрыны ў мясных радах увогуле пустыя. Размаўляю з пакупнікамі:

Карэспандэнтка: "Ці набывалі сёння на „Камароўцы“ мяса?"

Спадарыня: "Апошнім часам — не, дорага вельмі. Па-першае, малы выбар, і кошты высокія. Таксама адпаведна на каўбасы кошты выраслі. Таму толькі ходзім і глядзім. Ня ведаю — мы, беларусы, ня можам ні без мяса, ні без сала. Таму хоць крыху, але будзем браць. Яшчэ хто працуе, то лягчэй, а вось як пэнсіянэрам бедным... Таму вельмі дрэнна... заробкі ў нас не паспяваюць за ростам коштаў".

Спадар: "Сала набыў па 105 тысяч, а мяса — не, вельмі дарагое. Пэўна, гэтак, як у нас, нідзе не даражэе".



Карэспандэнтка:
"Чаму, як вы думаеце?"

Спадар: "Палітыка, пэўна, такая. Свіней у людзей пабілі, а што на гэтых комплексах адбываецца — невядома. Я вось са Слуцку, і памятаеце — калі прэзыдэнт быў на комплексе, там мяса гнілое было. У мяне ў галаве ня ўкладваецца — як так можна гаспадарыць?! Вось такія гаспадары — так і атрымліваецца".

Спадарыня: "Мяса на Камароўцы даўно не набываем — хіба толькі дзіцяці. Сабе адмаўляем — дорага. Я ў дэкрэтным, маем двое малых дзяцей — грошай не хапае".

Карэспандэнтка: "Ці ёсць выйсьце з такой сытуацыі?"

Спадарыня: "Я думаю, ёсць — у змене кіраўніцтва. Заседзелася яно".

Падобна і ў мінскіх крамах: не найлепшае мяса каштуе ў межах 120 тысяч рублёў. Загадчыца адной з мінскіх крамаў называе кошты неапраўданымі і кажа, што нават у бліжэйшыя два дні яны будуць ізноў павышацца:

Загадчыца: "Цэны вар’яцкія: калі нядаўна яшчэ пенсіянер мог купіць сабе мяса нават два кілаграмы, то зараз 300 грамаў бярэ. Лепш катлеткі возьме — слінай заходзяцца і нічога ня могуць сабе набыць. Але гэта ня я накручваю — гэта дзяржава накручвае. У нас толькі гандлёвая надбаўка, і ўсё. Гэта ў галаве ня ўкладваецца, каб мяса 160 тысяч каштавала. Хто купіць мяса за такі кошт? Заробкі ж на месцы, пэнсіі таксама на месцы".

Карэспандэнтка: "Як вы бачыце: на гэтым спыніцца рост цэнаў ці будзе працягвацца?"

Загадчыца: "У мяне на сёння ляжыць тры партыі мяса па 300 кілаграмаў — мы яго атрымлівалі два дні запар. Першая цана — якую вы бачыце на вітрыне, другая партыя ад таго ж холадакамбінату — ужо на 5 тысяч даражэйшая без уліку надбаўкі на дададзеную вартасьць, а наступная — яшчэ даражэйшая. Дык вось я гэтую партыю дапрадаю, заўтра буду пералічваць цэны на 8–9 тысяч даражэй, а трэцюю буду пералічваць на выходныя. Гэта азначае, што калі зараз паляндвіца ў мяне 129 900 рублёў, то ў чацвер-пятніцу яна будзе 140 тысяч, а ў выходныя — 160. Хіба гэта нармальна?"

Для даведкі: свіны філей у Менску каштуе ад 120 да 150 тысяч рублёў, у Расеі — 107, у Польшчы — 74, у Літве — 66, ва Ўкраіне — 62 тысячы ў беларускіх рублях.
 
-10%
-15%
-20%
-30%
-25%
-15%
-20%