106 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Прокуратура просит выдать Тихановскую, «плюшевый десант» и приговоры судов. Что происходит 5 марта
  2. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  3. «Дочка видела, как нас забирали. Всю ночь плакала». Минчанки хотели обратиться к депутату, а попали на Окрестина
  4. Суд огласил приговор водителю, который прокатил на капоте гаишника
  5. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  6. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  7. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  8. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  9. В Минск привезли первый экземпляр нового поколения Renault Duster
  10. По обновленному КоАП судили айтишника из квартала «Пирс». На его балконе БЧБ-флаг держался с августа
  11. От 16 до 73. Спросили белорусок разных возрастов о женской дружбе, красоте, возрасте и солидарности
  12. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  13. «Надо по-хозяйски подойти к этой территории. Но никакого жилья». Лукашенко дал указания по площадке «Мотовело»
  14. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  15. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  16. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  17. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  18. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  19. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  20. Почти 60 тысяч рублей за китайский кроссовер. Изучаем возможности Chery Tiggo 7 Pro
  21. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  22. Погода в длинные выходные: мокрый снег, метели, гололедица и ночные морозы
  23. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  24. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  25. Что сделать для сердца, если переболел коронавирусом? Кардиолог помогает разобраться
  26. Генпрокуратура направила в Литву запрос о выдаче Тихановской, а в суд — дело «о тайной вечере»
  27. Украина опять внесла Беларусь в «зеленый список» по COVID-19. Можно ехать без ПЦР-теста и карантина
  28. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  29. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  30. Иск в суд, новые обвинения, уголовное дело. Что снова происходит с Гродненским детским хосписом
реклама


ААТ "Забудова" цягам 20 год займае пазіцыю аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў у галіне будоўлі. Але зараз прадпрыемства ў крызісе праз крэдыты: даўгі мае як яно перад банкамі, так і заказчыкі перад "Забудовай", паведамляе "Рэгiянальная газета". Кіраўніцтва спадзяецца, што выйсці з замкнёнага кола дапаможа дзяржава.
 
Пра сваю незадаволенасць тым, што адбываецца, рабочыя "Забудовы" напісалі рэдакцыі "РГ" яшчэ летась у лістападзе. Іх найбольш непакоіла, што заробкі выплачваюць несвоечасова і не цалкам, а таксама, што ў рабочых няма поўнай загружанасці. Кіраўніцтва ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Забудова" адказала на гэта, што заробак выплацілі, але часткамі. Затрымку патлумачылі сезонным падзеннем попыту і запазычанасцю.
 
Праз некалькі месяцаў рабочыя "Забудовы" зноў звярнуліся ў рэдакцыю, не маючы, на іхнюю думку, іншага спосабу звярнуць на сябе ўвагу. Друкуем вытрымкі з іх ліста:
 
"Народ бяжыць з усіх прадпрыемстваў холдынгу, як пацукі з карабля, што тоне. Усё з-за таго, што заробак плацяць часткамі, адмянілі авансы. Начальства не тлумачыць рабочым і не адказвае, калі выплацяць усю зарплату. Падымалі заробак апошні раз больш як год таму. Сёлета паднялі толькі адзінкам. Як усім дамагчыся, каб паднялі заробак?
 
Работа ёсць час ад часу. Калі яе няма, высокакваліфікаваныя работнікі падмятаюць цэх, фарбуюць агароджу. Мы просім, каб людзей загружалі, павысілі заробкі і выплачвалі ў час!".
 

Праблемы праз запазычанасць

Сітуацыю на "Забудове" з намі абмеркаваў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльным развіцці і аграрных пытаннях Генрых Кутас. Ён не хавае, што прадпрыемства мае фінансавыя праблемы і ацэньвае цяперашні стан як найскладанейшы. Прычыну кіраўніцтва бачыць у тым, што доўгі час бралі крэдыты пад высокія працэнты. Цяпер вялікая частка абаротных сродкаў ідзе на іх пагашэнне. У той жа час, ёсць пакупнікі, якія маюць запазычанасць і перад "Забудовай" за ўжо адгружаны тавар.

 
Iнфаграфiка "Рэгiянальная газеты"

Наконт заробкаў Генрых Кутас адказаў, што кампанія павінна выплачваць яго да 25 чысла за справаздачны перыяд. Цяпер звычайна грошы налічваюць ад 25 да канца месяца цалкам.
 
Сярэдні заробак на "Забудове" больш за 5 мільёнаў рублёў, паведаміла кіраўніцтва прадпрыемства.
 
64% акцый "Забудовы" належыць дзяржаве. Таму кіраўніцтва кампаніі спадзяецца, што дзяржава дапаможа прадпрыемству выйсці з запазычанасці

Стаяць тры заводы з чатырох

Калі б прадпрыемства працавала на ўсю магутнасць без перапынку, то ўжо за адзін месяц такой работы мела б прыбытак. Але такога не адбываецца: прадпрыемства не атрымлівае дастаткова сыравіны зноў жа праз запазычанасць. У першую чаргу гэта тычыцца цэментных заводаў-пастаўшчыкоў, якія з-за доўгу не даюць сыравіну. Адзін дзень прастою дае вялікія страты.
 
Тры заводы "Забудовы" – будаўнічых канструкцый, будматэрыялаў і дахавай чарапіцы – цяпер стаяць. З чатырох заводаў холдынгу працуе толькі дрэваапрацоўчы. Для яго работы ёсць камплектуючыя.
 
Многіх рабочых адпусцілі на 2/3 стаўкі, іх заробкі зменшылі. Кіраўніцтва трымаецца пазіцыі: пачакаць некалькі дзён і дачакацца сыравіны, каб за адзін дзень выканаць работу.

Цякучасць кадраў кіраўніцтва бачыць, але цяпер гэта не самая актуальная праблема: будаўнічы сезон закрываецца.
 
Намеснік гендырэктара падкрэсліў, што склады маюць запасы толькі на некалькі дзён, а тавары раскупляюць. Вырабы з цэменту добра ідуць на продаж. Па рабоце з дрэвам сітуацыя крыху іншая. За 21 дзень рабочыя паспяваюць выканаць патрэбную работу. А вось грошы ад заказчыка чакаюць месяцамі.
 

Задача – захаваць і даць работу

Генрых Кутас спадзяецца, што "Забудова" будзе жыць:
 
− Нядаўна разам з гендырэктарам правялі сходы ў кожным працоўным калектыве. Сказалі, колькі мы павінны, колькі нам. Кіраўніцтва часта ездзіць у Мінск шукаць выйсце.  Мяркую, што рашэнне прымуць на ўзроўні старшыні Мінаблвыканкама. Спадзяёмся, што прадпрыемства будзе жыць. Наша задача − захаваць холдынг, даць работнікам зарабіць. Не абяцаем ананасы, але на хлеб павінна хапіць.
 
Адзіны спосаб для выхаду з запазычанасці кіраўніцтва "Забудовы" бачыць у тым, каб улада іх падтрымала з выплатай запазычанасці. 
-25%
-20%
-20%
-25%
-30%
-10%
-20%