Личный счет


Сяргей Макарэвіч,

Алег Стахаевіч. Фота Сяргея Гудзіліна
"Шаноўная рэдакцыя! Калісьці вы пісалі пра рабочага лідара з Мікашэвічаў, з "Граніта". Ён арганізаваў рабочых на абарону сваіх правоў, і яго папёрлі за гэта з завода. Я яшчэ падумаў: вось, наш Валенса. Тая самая гісторыя. Што з ім? Што ён робіць? Як склалася ягонае жыццё?" - спытаўся ў нас чытач Іван Ламаноўскі з Мінска.
 
У адной з паездак мы заехалі да Алега Стахаевіча - шафёра з "Граніта".
 
- Нас "абрубалі", звальнялі - людзей станавілася менш, але вынік гэта дало. Яны вымушаныя былі падняць заробак, - расказвае Стахаевіч. - А ўжо з лістапада 2012 па 15-17 мільёнаў атрымлівалі, пра што нават абвясцілі на БТ.
 
- Колькі ж цяпер зарабляе кіроўца БелАЗа?

- І па 20 мільёнаў атрымлівалі, і больш, і менш - плата здзельная. За 200 рэйсаў (гэта не так і шмат) можна атрымаць 12,5 мільёна.
 
- Колькі чалавек у выніку пратэстаў звольнілі з "Граніта"?

- Ускосна звольнілі дзвюх жанчын, каб так паўплываць на іх мужоў­-пратэстоўцаў, яшчэ 6 рабочых непасрэдна за ўдзел. Увесь раённы КДБ тут працаваў - распрацоўвалі нас. А як паказвае гісторыя з нашымі звальненнямі, судамі (ні адзін пазоў не быў задаволены), знайшліся б тысячы прычын адмовіць нам у рэгістрацыі.
 
- І назад нікога не ўзялі?

- Не. Спрабавалі ўладкавацца Мікалай Карышаў і Леанід Дубаносаў. Коля спрабаваў праз біржу працы: на "Граніце" было шмат вакансій па яго спецыяльнасці. Але яму адмовілі. Лёня таксама ад цэнтра занятасці туды паехаў - узяў накіраванне. Але адмовілі і яму. Я не хадзіў. Дарога ў Лунінецкім раёне чалавеку з прозвішчам Стахаевіч паўсюль закрыта: ні малодшы брат уладкавацца не можа, ні яго жонка. Але свет не замыкаецца ў межах раёна.
 
Мне іншага шкада! Усё, чаго мы дасягнулі тады, цяпер страчана. А дасягнулі павышэння заробкаў у пяць разоў і больш, з'явілася кампенсацыя за харчаванне, змена ў святочныя дні пачала аплачвацца так, як нідзе да гэтага ў Беларусі - у чатырохразовым памеры (на "Беларуськаліі" ў трохразовым атрымлівалі), у 5 і больш разоў павялічылася прэмія за эканомію матэрыялаў і паліва. Цяпер засталіся толькі больш-­менш добры заробак, засталася надбаўка за харчаванне. Рабочыя дазволілі нават забраць у сябе паўгадзіны з працоўнай змены.
 
- Афіцыйны прафсаюз падчас пратэстаў неяк праявіў сябе?

- Яны ўзялі бок дэзынфармацыі.
 
- І якія высновы ты для сябе зрабіў?

- Каб дасягнуць максімуму, рабочыя павінны дзейнічаць дружна, у поўным адзінстве. Тады можна ў разы падняць і заробкі, і бонусы.
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-35%
-10%
-10%
-50%
-10%
-30%
-40%
-80%
0058345