Чытайце таксама:
Чатыры дзяўчыны з вокладкі каляндара ўвасабляюць поры года – зіму, вясну, лета і восень. А а вобраз астатніх дзяўчат адпавядае найпрыгажэйшым нацыянальным святам кожнага з 12 месяцаў: Вадохрышча, Юр'я, Пакроў, Каляды...
– Дзяўчаты, супрацоўнiцы банка, чый выгляд і вобразы перадаюць святочную атмасферу, дазваляюць кожнаму на свае вочы пабачыць увесь каларыт беларускіх святаў, – распавядае пра галоўную ідэю календара супрацоўніца аддзела маркетынгу Белаграпрамбанка Алена Гусачэнка. – Для кожнай дзяўчыны-мадэлi быў распрацаваны вобраз, якi адлюстроўвае каларыт свята. Нацыянальную iдэю падтрымлiвае графiчная выява i кароткае апiсанне святочнага дня.











