99 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Новый глава НОК, возможные санкции Украины, суды и приговоры. Что происходило 26 февраля
  2. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  3. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  4. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  5. Бывший офицер: «В августе понимал, что рано или поздно дело коснется меня и я не смогу на это пойти»
  6. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  7. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  8. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  9. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  10. «Любой поставщик должен закладывать в цену риск принятия судом такого решения». Кредиторы БМЗ в печали
  11. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  12. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  13. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился
  14. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  15. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  16. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
  17. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  18. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  19. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  20. Политолог: Россия устала играть в кошки-мышки с Лукашенко, но не видит альтернативы
  21. «Ситуация, похоже, только ухудшилась». Представитель Верховного комиссара ООН — о правах человека в Беларуси
  22. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике
  23. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  24. В Беларуси выпустили пробную серию российской вакцины от коронавируса
  25. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  26. Выброшенные на лед в Шклове освежеванные трупы животных оказались лисьими. Их проверяют на бешенство
  27. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  28. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  29. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  30. По Мстиславлю уже 5 месяцев гуляет стадо оленей. Жители говорят, что олениха с детенышем ранена
реклама


Упраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны Магілёўскага гарвыканкаму распачало праграму «Тыдзень перасялення». Беспрацоўным, якія маюць запатрабаваныя ў сельскай мясцовасці прафесіі, прапануюць перабрацца ў вёскі. Абяцаюць выплаціць пад’ёмныя, гарантуюць жытло і занятак. Тыя, хто наважыцца «іміграваць» на сяло, страцяць гарадскую прапіску.

Фото: svaboda.org
Ілюстрацыйнае фота

Дысбаланс між тым, што прапануецца праграмай, і тым, чаго хочуць людзі

У службе занятасці кажуць, што ахвотныя пераехаць на сяло ёсць, аднак не з тымі прафесіямі, якія прадугледжвае праграма перасялення. У гутарцы з карэспандэнтам «Радыё Свабода» адна з супрацоўніц адзначыла, што калгасам патрэбныя ветэрынары, заатэхнікі, аграномы, бухгалтары.

Фото: svaboda.org
Уваход у магілёўскую службу занятасці. Ля яе нешматлюдна

«Людзі з такімі спецыяльнасцямі да нас практычна не звяртаюцца, — сказала суразмоўца. — Прыходзяць тыя грамадзяне, што гатовыя працаваць даглядчыкамі жывёлы, даяркамі, пастухамі, а такіх вакансіяў у нас няма. Таму выходзіць дысбаланс між тым, што прапануецца праграмай, і тым, што хочуць людзі».

«З Магілёва не так шмат ахвотных пераехаць, — кажа далей супрацоўніца ўпраўлення, — бо, калі перасяляюцца па праграме, то гараджане страчваюць гарадскую прапіску. Іх рэгіструюць па месцы новага жыхарства».

Тым, хто наважыцца пераехаць у сельскую мясцовасць, абяцаюць жытло ды матэрыяльную дапамогу ў 9 бюджэтаў пражытковага мінімуму — гэта 1654 рублі.

«Працы знайсці не магу. Жыву на матчыну пенсію»

Знайсці ахвотнікаў кінуць Магілёў дзеля жыцця на вёсцы не ўдалося. Беспрацоўныя гараджане ўпарта трымаліся думкі, што ля свайго гарадскога кута найлепей. Іх не спакушае сума пад’ёмных у 880 даляраў.

Некаторыя з суразмоўцаў казалі, што і ў калгасах ідзе скарачэнне, ад якога не застрахаваны ні аграном, ні жывёлавод.

«Я цэлую зіму працаваў у Клімавіцкім раёне ў вясковай кацельні. Працаваў без выхадных за 260 рублёў у месяц. Скончыўся ацяпляльны сезон — і застаўся без заробку», — распавядае сваю гісторыю беспрацоўя адзін з наведвальнікаў службы занятасці.

«Хацеў быў уладкавацца ў тамтэйшы саўгас трактарыстам, бо правы ёсць, — працягваў ён далей. — Ды дырэктар мне сказаў, што яму трэба скараціць 70 чалавек. І на гэтым гутарку скончыў. Цяпер, выходзіць, і ў калгасах нельга ўладкавацца. І там людзі, як у горадзе, туляюцца без працы».

Фото: svaboda.org
Каб атрымаць дапамогу па беспрацоўі, трэба збіраць другасную сыравіну

Апошнія два месяцы суразмоўца жыве з пенсіі 78-гадовай маці. У горад прыехаў са спадзевам, што ў службе занятасці дапамогуць, аднак пакуль чаканні не спраўджваюцца.

«Мяне ўжо шмат куды пасылалі. Усюды вакансіяў няма. Яны нібыта і ёсць, а як прыйдзеш, ужо і няма. Каму за пяцьдзесят, уладкавацца немагчыма. А яшчэ пенсійны ўзрост падвысілі, — разважае суразмоўца. — У мяне шосты разрад слесара. Далі накіраванне на металургічны завод. Прыйшоў, а ў мяне ціск падскочыў (ніколі такога не было), і мяне адразу забракавалі».

Суразмоўца не раз выязджаў у Расію. Апошняя паездка, адзначыў ён, запомніцца надоўга, бо ледзь вярнуўся на радзіму: «Фірма, якая нам абяцала няблага заплаціць, развалілася. І замест 30 тысяч расейскіх рублёў нам выдалі па тысячы».

Скарачаюць работнікаў перадпенсійнага веку

Яшчэ аднаму суразмоўцу 59 гадоў. Ён гатовы на любую працу, але і яе няма. Кажа, што рабіў слесарам у аўтасэрвісе.

«Новае начальства вырашыла скараціць работнікаў пенсійнага веку, і ўсіх старых пазвальнялі. За нас ніхто не заступіўся, — падзяліўся ён. — Цяпер на старасці год хаджу, каб уладкавацца хоць куды і дапрацаваць да пенсіі».

Мужчыне прапаноўвалі варыянт з пераездам на сяло, але ён не пагадзіўся.

«Я сам з сельскай мясцовасці калісьці з'ехаў. Навошта мне туды вяртацца? У мяне тут унукі, дзеці, сям’я. А там што мне дадуць?»

Той жа думкі трымаўся і наступны суразмоўца. Калі б прапаноўвалі працу ў вёсцы пад Магілёвам, то, можа, і падумаў бы, адзначыў ён.

Фото: svaboda.org
У службу занятасці на ровары

«А як далёка адправяць, дык на каго я сваю гаспадарку пакіну?» — разважаў беспрацоўны.

«Мне, як раней, быў да пенсіі год, а цяпер выходзіць два з паловай. Шукаю магчымасць уладкавацца кіроўцам, але вакансіяў няма, — казаў далей мужчына. — Цяпер жа наагул з працаю туга. У службе занятасці стаю на ўліку чатыры месяцы. На старым месцы працы не падоўжылі са мною кантракт, бо ў арганізацыі не было замоваў. Цяпер куды ні пайду — не бяруць. Каб маладзейшы, кажуць».

Гісторыя наступнага беспрацоўнага таксама тыповая. Не знайшоўшы занятку на радзіме, ён выправіўся ў Расію:

«Працу тут я не магу знайсці некалькі гадоў. Ганялі мяне ў Магілёве па прадпрыемствах, але ўсюды мяне вярталі назад. А жыць за што? Тры дыпломы ў мяне, а толку з іх. Таму наважыўся паехаць у Расію, — казаў беспрацоўны. — Пакуль там быў, знялі з уліку службы занятасці. Цяпер кажуць, што паставяць толькі на наступны год. І зноў безграшоўе. Я ж неблагі фасаднік».

«А на вёсцы што я буду рабіць? — пасля паўзы працягнуў суразмоўца. — Там ужо даўно нічога не будуюць. А кароў даіць я не збіраюся».

Партрэт беспрацоўнага: 40-45-гадовы мужчына з сярэдняй адукацыяй

Ва ўпраўленні занятасці адзначаюць, што асноўная маса беспрацоўных — мужчыны 40-45 гадоў.

«Такіх больш за 60 працэнтаў з сярэдняй спецыяльнай і сярэдняй тэхнічнай адукацыяй. Сярод іх траціна тых, якія працяглы час не працавалі, таму і знайсці работу не могуць, — патлумачыла сытуацыю з беспрацоўем спецыялістка ўпраўлення. — А вакансіяў рознарабочых няшмат. Тыя, хто вярнуўся з Расіі, згаджаюцца на любую працу. Прычына вяртання вымушаная: сямейныя абставіны, хвароба блізкіх. Некаторыя пабойваюцца трэцяга дэкрэту. Многія, стаўшы на ўлік, спадзяюцца, што за іх нехта знойдзе працу».

Фото: svaboda.org
Пакуль мужчыны шукаюць працу, жанчыны працуюць на ўпарадкаванні горада

Паводле суразмоўцы, сітуацыя на рынку працы нестабільная. Улетку назіраецца часовае зацішша, увосень — абвастрэнне.

Сярэдні заробак на Магілёўшчыне сёлета ў красавіку склаў 652 рублі. У жывёлагадоўлі — 491 рубель. У раслінаводстве, паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці, 499 рублёў.

-50%
-30%
-20%
-15%
-15%
-40%
-30%
-10%