109 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  2. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  3. Госсекретарь США назвал Лукашенко последним диктатором Европы
  4. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  5. Акции в честь 8 Марта и непризнание Виктора Лукашенко президентом НОК. Онлайн прошедшего дня
  6. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  7. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  8. МОК не признал Виктора Лукашенко президентом НОК Беларуси
  9. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  10. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  11. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  12. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  13. Синоптики объявили желтый уровень опасности на 9 марта
  14. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  15. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  16. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  17. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  18. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  19. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  20. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  21. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  22. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  23. «Соседи, наверное, с ума от нас сходят». У минчан с разницей в четыре года родились две двойни
  24. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  25. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  26. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  27. Минское «Динамо» обыграло СКА в четвертом матче Кубка Гагарина
  28. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  29. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  30. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
реклама


«Мне 30 год, я нарадзілася і вырасла ў вёсцы Літва Маладзечанскага раёна, прыблізна ў 90 км ад Мінска, у сям'і сялянскай інтэлігенцыі: мама — доктар, тата — настаўнік. Плошча нашага „маёнтка“ — 25 сотак, дзе, апроч хаты, пабудаваны тры хлявы, гараж і склеп. Адпаведна, з дзяцінства мы з сястрой ведалі, як садзіць бульбу, палоць грады, даглядаць жывёлу, пасвіць кароў. Адпаска давала добрыя магчымасці для чытання і самаадукацыі — мы абедзве скончылі ВНУ, сястра — хімік, я — эканаміст, працую ў банкаўскай сферы, жывём у Мінску», — распавядае чарговая ўдзельніца нашага конкурса Вольга Адамейка.

Здымак аўтара конкурснай гісторыі

Пры падрыхтоўцы разлікаў старалася выконваць адзін з асноўных прынцыпаў бухгалтарскага ўліку: ацэнка актываў і даходаў не павінна быць завышаная, а абавязкаў і расходаў — заніжаная, таму разлікі атрымаліся, можа, занадта падрабязныя.

Тры гады назад не стала нашага таты і ў трох жанчын, якія засталіся сам на сам з 25 соткамі зямлі, узнікла пытанне, што рабіць далей. Вырашылі не прадаваць. Такім чынам, з 2015 года вядзём гаспадарку наступнымі сіламі: мама, наш дзядзька, сястра з мужам ды я. Як эканаміст разумею, што для дакладнасці карціны трэба было б ацаніць у грашовым эквіваленце і нашу працу, але, дзякуючы зямлі ў вёсцы, мы ашчаджаем на фітнэсе ў Мінску, таму выдаткі па гэтым пункце лічым нулявымі.

Штогод на палове надзела сеем ячмень, які забяспечвае севазварот і харчы дзядзькавым курам, астатняе — бульба, гарод і невялікі садок. Апрацоўка глебы: вясной пераворваем канём, увосень — трактарам, дапамагаюць суседскія хлопцы — сапраўдныя віртуозы гэтай справы. Стараемся прытрымлівацца арганічнага земляробства, таму не карыстаемся мінеральнымі ўгнаеннямі і хімічнымі сродкамі абароны раслін, з біялагічных — ужываем фітаспарын. Гной таксама апошнім часам не выкарыстоўваем, бо сваёй скаціны больш не трымаем, адносна экалагічнасці гною ад жывёл, што вырошчваюцца ў прамысловых маштабах, ёсць сумневы. Усю зіму збіраем лупіны яек, цыбулі, бананаў, для ўзбагачэння глебы сеем сідэраты, мульчыруем грады, рыхтуем кампост, а таксама травяны настой. Для паліву выкарыстоўваем калодзежную і сабраную дажджавую ваду, таму грашовых выдаткаў тут не маем.

Здымак аўтара конкурснай гісторыі

Люблю працаваць прафесійным інструментам, які, на жаль, б’е па кішэні. Спачатку некаторыя рэчы набывала сама, потым перайшла на метад падарункаў: калег і сяброў ужо даўно не здзіўляюць замовы на дзень нараджэння — веерныя граблі, на Восьмага сакавіка — сякатар. У табліцы ніжэй пазначана купленае за ўласныя сродкі, большая ж частка інструментаў атрымана па спадчыне ад дзядулі і таты ці ў якасці падарункаў. Таксама тут жа адлюстравала штогадовую «амартызацыю» палікарбанатнай цяпліцы і невялічкага парніка, зыходзячы з тэрмінаў службы, якія абяцаюць вытворцы.

Цана, BYN

Тэрмін службы, год

Амартызацыя на год, BYN

Рыдлёўкі, 2 шт.

100

5

20

Снегавая рыдлёўка

50

5

10

Апырсквальнік

41

5

8,2

Цяпліца, 6*3 м, з мантажом

900

7

128,57

Парнік, 8 м

45

4

11,25

Спанбонд

30

3

10

Насенне

37,4

2

18,71

Выдаткі за год

206,73

Здымак аўтара конкурснай гісторыі

Насенне шматлікіх культур збіраю сама, аднак сёлета, патрапіўшы на вуду маркетолагаў, накупіла дарагіх гібрыдаў перцаў, памідораў і агуркоў. Цяпер, сабраўшы ўраджай, не магу сказаць, што гэтыя выдаткі апраўдаліся, але насення засталося шмат, тэрміны прыдатнасці дазваляюць, таму скарыстаюся імі яшчэ і ў наступным годзе.

Да Літвы з Мінска езджу на маршрутцы, 10 рублёў туды і назад, за паўгады агароднага сезона і штотыднёвыя паездкі набегла 240 рублёў.

Кошт

Транспарт

240

Пераворванне глебы

40

Сідэраты

27,9

Падаткі на зямлю і нерухомасць

10,6

Іншыя садовыя прылады

8,97

Тэматычная літаратура

27,6

Фітаспарын, 0,5 л

6

13 кустоў ажыны

10

Выдаткі

371,07

Здымак аўтара конкурснай гісторыі

Даходы ад нашай гаспадаркі можна падзяліць на дзве асноўныя часткі:

  1. тое, што вырашчана і спажыта ўласна нашай сям’ёй;
  2. тое, што прадаецца калегам і знаёмым.

Гародніна

Спажыта ці захоўваецца, кг

Кошт, ацэнка, BYN

Прададзена, кг

Даход, BYN

Сэрдняя цана продажу, BYN/кг

агрэст

8,0

40,00

агуркі

40,0

30,00

18,88

14,16

0,75

бабы

0,7

3,50

базілік

1,0

9,38

1,57

14,75

9,38

баклажаны

2,0

2,92

1,88

2,75

1,46

бульба

604,7

217,69

буракі

20,0

13,80

13,20

9,05

0,69

вішні

4,0

12,00

3,09

9,26

3

грушы

50,0

64,50

2,71

3,50

1,29

зеляніна

4,0

29,24

3,21

23,48

7,31

кабачкі

60,0

67,80

2,42

2,72

1,13

капуста белакачанная

50,0

30,50

23,30

14,15

0,61

капуста брусэльская

0,91

4,09

4,5

капуста кветкавая

5,2

7,74

2,03

3,04

1,5

капуста савойская

20,0

33,80

2,43

4,11

1,69

капуста чырвонакачанная

5,0

5,70

10,13

11,54

1,14

клубніцы

3,0

10,50

маліны

10,0

39,20

6,84

26,82

3,92

морква

85,0

74,80

26,57

23,26

0,88

памідоры

30,0

53,40

4,06

7,22

1,78

парэчкі

5,0

15,00

перцы

7,0

14,63

6,01

12,56

2,09

слівы

22,0

44,00

фасоля

2,3

9,41

3,91

16,18

4,14

фасоля спаржавая

9,2

28,18

3,72

11,40

3,06

цукіні

6,54

5,85

0,89

цыбуля

100,0

94,00

33,85

31,79

0,94

часнок

7,9

32,03

3,12

12,69

4,07

чарэшня

5,0

30,00

яблыкі

31,0

37,20

ВЫНІК

1 191,9

1 050,9

180,4

264,4

Разлікі адносна першай часткі прыблізныя, так бы мовіць на вока. Грашовая ацэнка ўраджаю рабілася зыходзячы з дадзеных finance.tut.by, edostavka.by, а таксама сярэдніх цэн, па якіх я прадавала гародніну ў 2018 годзе.

Па другой частцы адразу адзначу, што Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь вызваляе ад падаходнага падатку даходы ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства, вырашчанай на надзелах, прызначаных для вядзення асабістай гаспадаркі. Падаткі на зямлю і нерухомасць мы рэгулярна аплачваем.

Здымак аўтара конкурснай гісторыі

Асноўныя пакупнікі — бацькі, у якіх ёсць маленькія дзеткі і якія хвалююцца пра бяспеку іх харчавання. Найбольшая мая радасць у гэтай справе, безумоўна, не грошы, а неверагодныя эмоцыі, што прыходзяць са словамі: «Ніколі не елі такіх баклажанаў», «Мёд — а не грушы».

Такім чынам, выдаткі склалі 577,80 BYN. Калі б гэтую суму замест таго, каб закопваць у зямлю, мы занеслі ў банк у студзені 2018 года на адзін год пад 10% (сярэдняя стаўка згодна з дадзенымі НБ РБ для новых дэпазітаў у гэты час), то праз год мелі б 637,41 BYN без дадатковых намаганняў. На зямлі «вырасцілі» 1 315,3 BYN.

Ці выгадна займацца агародніцтвам? Баюся, мой адказ не будзе надта аб’ектыўным праз маю апантанасць гэтай справай. Але я адказваю: «Так». Гэта спосаб не толькі забяспечыць сябе і сваю сям’ю экалагічна чыстай садавінай і гароднінай, але і зменшыць негатыўнае ўздзеянне гарадскога стрэсу, падтрымліваць добрую фізічную форму і цудоўны настрой.

-20%
-5%
-10%
-10%
-25%
-60%
-65%
-30%
-25%